Наш Первомайский образовательный
1.33K subscribers
93.4K photos
4.2K videos
49 files
4.18K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, -
Ты самацветаў яскравая нізка.
У.Дубоўка

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы, які чакаюць вучні сярэдняй школы 70 штогод. Бо ведаюць, што ў гэты дзень для іх падрыхтаваны цікавыя, вясёлыя, запамінальныя мерапрыемствы. І Год міру і стварэння 🕊 не стаў выключэннем.

👭 З раніцы дзяўчаты віталі ўсіх уваходзячых на роднай мове і зычылі добрага дня і настрою.
🧩 На перапынках вучні актыўна адгадвалі загадкі, крыжаванкі, перакладалі словы, чыталі вершы і весела бавілі час.
🤗 А самае прыемнае, што за ўдзел у конкурсах кожны атрымоўваў салодкі падарунак.🍡🍭🍬🍫
👫 У класах праведзены займальныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

#СШ70
#Школа_міру🕊
#Дзень_роднай_мовы