Наш Первомайский образовательный
1.34K subscribers
93.5K photos
4.2K videos
49 files
4.18K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
☝️Лепшы горад - чысты горад💯

Пад такім дэвізам навучэнцы гімназіі 9 🏢, іх бацькі і настаўнікі актыўна далучыліся да рэспубліканскага суботніка, 🧹🪠каб зрабіць нашу сталіцу яшчэ больш прыгожай, камфортнай і ўтульнай.🌳🎍

👍Узброіўшыся неабходным інвентаром,🧹🪣 усе разам з задавальненнем прыводзім у парадак гімназічную тэрыторыю, прымаем удзел у раённым суботніку па добраўпарадкаванні лесапарку "Зялёны Луг".🌲🌳🌲

💚❤️Актывісты БРПА , аддаючы даніну павагі салдатам Перамогі,🎖 прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі 🎖 "Мы гэтай памяці верныя"🎖 і прыбралі магілы воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. 🔥

🌧Ранішняе дрэннае надвор'е не сапсавала бадзёры настрой і працаздольнасць. 👍Суботнік праходзіць вельмі натхнёна і актыўна.💪💥

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#рэспубліканскі_суботнік
🎈🌟ГАНАРЫМСЯ СВАІМІ ВЫПУСКНІКАМІ🌟🎈

🤝Шчыра віншуем выпускніка гімназіі №9🏢Максіма Белага🧑‍🎓, які атрымаў заветных 💯 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі.🏆

Жадаем Максіму заставацца лідарам у той галіне,
дзе ўсё атрымліваецца, ⛳️заўсёды імкнуцца наперад і
пакараць новыя вяршыні!

#гімназія_9
#ганарымся
#лепшыядзеці
#нашы_дзеці
❤️17 верасня - сімвал нашага адзінства, моцы духу і веры ў светлую будучыню💚

🕊Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. 🇧🇾 І якой будзе наша Беларусь ў будучыні, залежыць ад маладога пакалення. ☝️

💚Cвяточны дзень у гімназіі 9 пачаўся з акцыі "Праспяваем гімн разам!",🎤 падчас якой навучэнцы і педагогі на першым уроку выканалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.🇧🇾

❤️ Навучэнцы 8-9 класаў актыўна далучыліся да напісання рэспубліканскай дыктоўкі , якая дазволіла ім ўспомніць падзеі 17 верасня 1939 гада і іх уплыў на далейшы лёс Беларусі, а актывісты БРПА і БРСМ падтрымалі акцыю “Я – патрыёт!”❤️

💚Урычыстае мерапрыемства “Сіла народа ў адзінстве” сабрала ў актавай зале гімназістаў 1-9 класаў, да якіх з прывітальным словам 📝 звярнулася дырэктар гімназіі Таццяна Іосіфаўна Касцюк, адзначыўшы, што ўсталяванне Дня народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.🌾🌼

🕊Ты моцная адзінствам, мая Беларусь!🇧🇾

#гімназія9
#лепшыядзеці
#дзень_народнага_адзінства
👌Падарожжа ў Кітай👌

18 верасня навучэнцы 6-7 класаў гімназіі 9👧🏼🧒🏼прынялі ўдзел у квэсце🔎 "Падарожжа ў Кітай🇨🇳", які быў арганізаваны інстытутам Канфуцыя МДЛУ і прайшоў у цэнтры кітайскай мовы і культуры🎎.

Хлопчыкі 🧒🏼 і дзяўчынкі 👧🏼 паглыбілі свае веды пра Кітай і яго багатую культуру, а таксама весела і цікава правялі час!

👫Каманды пабывалі на 14 станцыях, на якіх
адказвалі на пытанні Лао-цзы і Канфуцыя пра кітайскую культуру і традыцыі 🍜
танцавалі кітайскія танцы 🎎
выкладвалі іерогліфы🧧   удзельнічалі ў майстар-класах  "Чайная цырымонія", "Кітайскі традыцыйны жывапіс", "Складанне з паперы фігурак" 🥢🥡☕️🎎🎏

⁉️А як ты правёў свае выхадныя?

#гімназія9
#лепшыядзеці
ЧЫСТЫ ГОРАД ПАЧЫНАЕЦЦА З ВАС!
👧 🏻 👦 🏻

Навучэнцы гімназіі 9 прынялі  актыўны ўдзел  у акцыі "Чысты горад пачынаецца з цябе"🌿 па навядзенні парадку не толькі на тэрыторыі гімназіі, але і ў горадзе.🍁

🍂Усе працавалі добрасумленна і зладжана.🍀🌞Выдатнае надвор'е спрыяла бадзёраму настрою і працаздольнасці.👍 Суботнік праходзіў вельмі натхнёна і актыўна🍁⚡️

💥Далучайцеся да акцыі.🍂🍁 Зробім наш любы горад самым прыгожым і ўтульным!☝️🍂Навядзенне парадку - гэта асабістая задача кожнага з нас.☝️🤝

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#працоўныдэсант
ЧАС ЦУДАЎ, ЖАДАННЯЎ І ПАДАРУНКАЎ🎁

🌟 І зноў члены валанцёрскага атрада "ДабраВолец" гімназіі 9 👬 наведалі выхаванцаў СПЦ з прытулкам Першамайскага раёна г.Мінска👫з віншаваннямі і музычнымі падарункамі. 🎉

Сёння на свяце прысутнічалі ганаровыя госці: супрацоўнікі РУУС, пракуратуры, следчага камітэта Першамайскага раёна г. Мінска, прадстаўнікі інстытута пагранічных войск Рэспублікі Беларусь, ваеннага камісарыята.☝️🤝
Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і душэўнай.

🥳 Выхаванцы прыюта атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і доўгачаканыя падарункі! 🎁🎄🧨

#гімназія9
#лепшыядзеці
#валанцёры
#акцыя_Нашы_дзеці
📸У фотааб'ектыве дня гімназіі 9 🏛музейная прастора сталіцы

Сёння ў рамках праекта Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры гімназісты наведалі музеі сталіцы🏛:

Музей гісторыі беларускай літаратуры
Нацыянальны гістарычны музей
Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі
Музей гісторыі  Вялікай Айчыннай вайны

👌Навучэнцы яшчэ раз ўпэўніліся ў тым, што музей - захавальнік мінулага, правадыр у свет гісторыі і культуры.💫

💯Нам было вельмі цікава!💯

#гімназія9
#лепшыядзеці
#музейная_педагогіка
2023 год - Год міру і стварэння

Аднайменная інфармацыйная гадзіна прайшла сёння ў гімназіі 9🏢 і стане добрым стартам шэрагу мерапрыемстваў гэтага года, ☝️а таксама лагічным працягам Года гістарычнай памяці, калі мы ўспаміналі мінулае краіны: барацьбу за мір на нашай зямлі і права беларускага народа на самавызначэнне.❤️💚

☝️Сёння навучэнцы многа ўспаміналі, шмат даведаліся, шмат аб чым гутарылі... 👌бо ёсць у гісторыі даты, якія прымушаюць азірнуцца назад, і не толькі для таго, каб узгадаць мінулае, але і для таго, каб зразумець будучыню.🤝

☝️Вельмі важна данесці да навучэнцаў,👬👫 наколькі важны сёння мір☀️🌈 і стварэнне і што рабіць для прымнажэння гэтых каштоўнасцей.🤝 У прыватнасці, спазнаваць навуку і станавіцца граматнымі спецыялістамі, каб працаваць на карысць сваёй Радзімы.🇧🇾 Бо менавіта за моладдзю будучыня нашай дзяржавы.❤️💚

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#год_міру_і_стварэння
❤️АД УСЁЙ ДУШЫ❤️

Дарыць увагу, павагу і цяпло сэрцаў людзям старэйшага ўзросту важна кожны дзень☝️, але асабліва прыемна ім наша увага ў святочныя дні.❄️🎄

Сёння валанцёры і актывісты БРПА гімназіі 9🏢 ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі
🤝 "Ад усёй душы" наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка партызанскага руху, Калабан Таццяну Андрэеўну🎖, з якой сябруюць ужо шмат гадоў.💫

🌺Таццяна Андрэеўна быў вельмі кранута праяўленай увагай і сустрэла, як і заўсёды, нашых гімназістаў👫 шчырымі словамі радасці і пажаданнямі дабра.☀️

Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...А памяць аб ваенным ліхалецці - крыніца разумення для падрастаючага пакалення ўсёй важнасці захавання міру і стварэння сёння .

❗️Святы абавязак кожнага - беражліва захоўваць і несці скрозь гады памяць пра тых, хто "каваў" для нас Вялікую Перамогу.⭐️🔥Дзякуючы вызваліцелям, сёння мы можам радавацца шчасліваму жыццю і мірнаму небу.💐

#гімназія9
#лепшыядзеці
#ад_усёй_душы