Наш Первомайский образовательный
1.33K subscribers
93.2K photos
4.19K videos
49 files
4.17K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
"Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой..."

                                 І. Пракаповіч

14 лютага… Раніца… 🌞
Гэты дзень для вучняў, настаўнікаў і супрацоўнікаў СШ №84 г. Мiнска пачаўся незвычайна. 🤫

Гучала беларуская народная музыка,
а вучні 6 Д класа пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Настассі Уладзіміраўны Фраловай віталі ўсіх па-беларуску, запрашалі прыняць удзел у акцыі "Родная мова не павінна быць замежнай". 💚💚

Мэта акцыі: папулярызацыя беларускай мовы  і  звяртанне ўвагі на прыгажосць мовы, багацце традыцый нашага народа праз этнамаркіраваныя лексічныя адзінкі.

 Усе жадаючыя маглі праверыць свой слоўнікавы запас беларускай лексікі праз гульню "Перакладчыкі" і атрымаць салодкі падарунак. 🍫🍬

Усё прайшло вельмі весела і цёпла. 🥰
Як і павінна быць у сапраўдных беларусаў. 🤗
Усе з задавальненнем перакладалі словы,  спявалі беларускія песні і танцавалі.

#тыдзеньбеларускаймовы_і_літаратуры
#дзень1
#СШ84