Настаўніцкая
7.12K subscribers
14.2K photos
32 videos
1.63K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягваецца на Брэстчыне

🎁 Да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Жабінцы завіталі начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Прасмыцкі і старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім Краўчук.

Госці павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з Новым годам і ўручылі ім падарункі.
Амаль 10 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак Міншчыны гэтыя канікулы праводзяць у аздараўленчых лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем

🏫 Так, у аздараўленчым лагеры “Брыганціна” на базе сярэдняй школы №1 Вілейкі дзяцей сабрала прафарыентацыйная змена “ПрофіБУМ”, а ў пачатковай школе № 6 Вілейкі самыя цікавыя творчыя і спартыўныя актыўнасці праходзяць у аздараўленчым лагеры “Навагодні калейдаскоп”.

У аздараўленчым лагеры “Снегавік” на базе Яршэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Валожынскага раёна рэалізуецца праект “Страчаныя старонкі казак”. У аздараўленчым лагеры “Світанак” на базе Вішнёўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Валожынскага раёна – тэматычны праект “Зімовы гарадок” ⬇️ .
Настаўніцкая
Амаль 10 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак Міншчыны гэтыя канікулы праводзяць у аздараўленчых лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем 🏫 Так, у аздараўленчым лагеры “Брыганціна” на базе сярэдняй школы №1 Вілейкі дзяцей сабрала прафарыентацыйная змена “ПрофіБУМ”…
⬆️ У сярэдняй школе № 5 Жодзіна ў аздараўленчым лагеры “Праменьчык” дзеці сталі ўдзельнікамі праекта “Чароўны капялюш снегавіка”, а ў сярэдняй школе № 6 Жодзіна ў аздараўленчым лагеры “Вясёлка” – праект “Вакол свету за 6 дзён”. У аздараўленчым лагеры сярэдняй школы № 8 Жодзіна рэалізуецца праект “Новы год у розных краінах свету”, аснова якога – майстар-класы, гульнявыя віктарыны, квэсты і інш.

У Каладзішчанскай сярэдняй школе № 2 Мінскага раёна самых творчых школьнікаў сабраў профільны лагер дзённага знаходжання дзяцей “Акадэмія талентаў”.

✳️ У аздараўленчым лагеры “Планета дзяцінства” ў Ананіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Пухавіцкага раёна для дзяцей арганізаваны квэст “Школа бяспекі”, караоке-дыскатэка “Зімовыя песні пра галоўнае” і тэатральны эксперымент “Церамок”. У аздараўленчым лагеры “Навагоднія цуды” ў Перажырскай сярэдняй школе імя А. Я. Гурыновіча Пухавіцкага раёна ў гэтыя дні ладзяцца спартыўна-гульнявая праграма “Падарожжа ў Краіну казак”, пазнавальная гульня “Зачараваны лес Бабы Ягі”, пазнавальны куфар “У краіне народных святаў і звычаяў”.
Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Завадскога раёна Мінска адсвяткаваў наваселле

📍 Цяпер ён размяшчаецца ў будынку агульнай плошчай 1686 кв. м. па адрасе вул. Народная, 6.

Як расказала дырэктар ЦКРНіР Алена Серадзінская, ва ўстанове праведзены капітальны рамонт фасада і даху, выкананы ўнутраны рамонт.

🏢 Цэнтр абсталяваны спецыяльным абсталяваннем для дзяцей з інваліднасцю. Набыты пад’ёмнік для басейна, крэслы і хадункі для дзяцей з дзіцячым цэрэбральным паралічам. Закуплены модульныя наборы для дзяцей з інваліднасцю, мабільная інтэрактыўная сенсорная панэль, дыягнастычныя камплекты, сенсорна-дынамічная зала “Дом совы”, абсталяванне для масажнага кабінета.
Новая навуковая школа створана ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.

🧩 У склад “Інавацыйныя экасістэмы” увайшлі вопытныя выкладчыкі і маладыя навукоўцы, а таксама перспектыўныя студэнты.

- У рамках школы будуць праводзіцца даследаванні па праектаванні экасістэм бізнесу, вывучэнні механізмаў інавацыйнага развіцця прадпрыемстваў, інтэграцыі навукі, адукацыі і бізнесу, распрацоўцы інструментаў стартап-мадэлявання, найперш у маладзёжным асяроддзі, - расказаў першы прарэктар БарДУ У. Клімук.

🔹 Па яго словах, групы выкладчыкаў і студэнтаў змогуць праводзіць таксама комплексныя крос-дысцыплінарныя навуковыя даследаванні пры распрацоўцы навуковых і інавацыйных праектаў.

- Навуковыя школы ва ўстановах вышэйшай адукацыі забяспечваюць стратэгічнае развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці з улікам прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, сусветных трэндаў у навуцы і адукацыі, - адзначыў рэктар БарДУ А. Унсовіч.
З творчымі работамі пераможцаў гарадской выставы-конкурсу дзіцячага малюнка "Цуды Раства" можна азнаёміцца ў актавай зале Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

🎨 Экспазіцыя дзейнічае да 15 студзеня і праводзіцца з мэтай развіцця мастацка-эстэтычных здольнасцей навучэнцаў, выхавання духоўна-маральных якасцей асобы, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, прывіцця цікавасці да вывучэння творчай спадчыны роднага краю праз азнаямленне з культурнымі традыцыямі беларускага народа.

У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі аб’яднанняў па інтарэсах цэнтра і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебска. На разгляд журы было прапанавана больш за 160 кампазіцый у розных выяўленчых тэхніках, што адлюстроўваюць святкаванне Каляд і Новага года.

Шэраг работ выкананы паводле літаратурных твораў на калядную тэматыку і біблейскія сюжэты.
Парк высокіх тэхналогій запрашае педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі прыняць удзел у адкрытым конкурсе #STEM-праектаў

Мэта конкурсу - абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту па ўкараненні STEM-падыходу ў адукацыйны працэс для развіцця ў навучэнцаў цікавасці да навукова-тэхнічнай, даследчай і інавацыйнай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца ў намінацыях «Дашкольнік у свеце STEM» і «Stem-педагог». На конкурс прымаюцца індывідуальныя і камандныя работы, якія прадстаўляюць апісанне заняткаў з выкарыстаннем STEM-падыходу ва ўстановах дашкольнай адукацыі, а таксама апісанне STEM-праектаў для навучэнцаў I-VIII класаў. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступені і каштоўнымі прызамі ад Парку высокіх тэхналогій.
Дыялогавая пляцоўка па актуальных пытаннях маладзёжнай палітыкі адбылася на базе сярэдняй школы №52 Мінска

▪️ Да размовы былі запрошаныя намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Праскурава і інш.

На сустрэчы з маладымі педагогамі Беларусі абмеркавалі пытанні, актуальныя для пачынаючых настаўнікаў: якія напрамкі валанцёрскай дзейнасці сёння найбольш запатрабаваныя, як стаць членам Маладзёжнага парламента, якая падтрымка аказваецца маладым сем'ям.
Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стартуе ў Магілёўскай вобласці

🔹 У абласным туры алімпіяды прымуць удзел больш за 900 школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, якія сталі пераможцамі раённых тураў.

Рабяты будуць спаборнічаць за званне лепшага па дзевятнаццаці вучэбных дысцыплінах: матэматыцы, рускай і беларускай мовах і літаратурах, хіміі, фізіцы і астраноміі, працоўным навучанні, геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўству, біялогіі, замежных мовах і інфарматыцы.

📍 Інтэлектуальныя спаборніцтвы пройдуць на базе навучальных устаноў абласнога цэнтра. Ацэньваць здольнасці ўдзельнікаў абласной алімпіяды будуць прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу магілёўскіх УВА, а таксама лепшыя педагогі ўстаноў адукацыі рэгіёна.
Сталічная гімназія № 41 імя В.Х.Сярэбранага адзначыла наваселле на вуліцы Чурлёніса

🔻 Ва ўрачыстым адкрыцці новабудоўлі прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.

Для гасцей была арганізавана экскурсія па гімназіі, падчас якой яны азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы. Новы будынак гімназіі размясціўся на плошчы звыш 24 тысяч квадратных метраў. Разлічана навучальная ўстанова на 1240 вучняў. Акрамя сучасных вучэбных кабінетаў і лабараторый навуковага таварыства навучэнцаў, у гімназіі ёсць цір на чатыры стралковыя месцы, інфармацыйна-тэхнічны цэнтр, агульнашкольны цэнтр з актавай залай і пакоем грамадскіх арганізацый, лекцыйныя залы, памяшканні для эстэтычнага выхавання і гуртковай працы, музей і шматлікія рэкрэацыйныя зоны ⬇️ .
Настаўніцкая
Сталічная гімназія № 41 імя В.Х.Сярэбранага адзначыла наваселле на вуліцы Чурлёніса 🔻 Ва ўрачыстым адкрыцці новабудоўлі прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, першы намеснік міністра адукацыі…
⬆️ 41-я гімназія — адна з найстарэйшых у горадзе. За ёй трывала замацаваўся імідж моцнай і прэстыжнай навучальнай установы. Толькі за апошнія 6 гадоў яна чатыры разы займала першае месца сярод гімназій горада.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўручыла кіраўніку ўстановы сертыфікат на набыццё вучэбнага абсталявання. Звяртаючыся да гімназістаў, Наталля Іванаўна заўважыла: “Мы хочам, каб вам было камфортна працаваць і вучыцца, але і ад вас хочацца папрасіць шанаваць тое, што для вас робіць старэйшае пакаленне”.

- Дзеці і моладзь — самае галоўнае для краіны. Мы разумеем, што за імі — будучыня, пасля яны будуць кіраваць нашай цудоўнай краінай. Таму і адукацыі надаем шмат увагі. Кіраўнік дзяржавы заўсёды ставіць сур’ёзныя задачы па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, зместу падручнікаў. У гімназіі створаны цудоўныя ўмовы не толькі для вывучэння прадметаў, але і для рэалізацыі творчых і спартыўных здольнасцей дзяцей. Педагогі і навучэнцы заслужылі такія ўмовы. Тут вучыцца шмат вучняў, якія атрымліваюць стыпендыі Прэзідэнта. Гэта гаворыць пра тое, што ў навучальнай установе працуе цудоўны калектыў педагогаў, якія вучаць дзяцей і фарміруюць іх асобу, — ✒️ адзначыла Наталля Качанава.
Представители Могилевской области завоевали три медали на юношеском первенстве Европы по быстрым шахматам и блицу

Участие турнире, который проходил в Сербии, приняли 474 юных шахматиста в возрасте 8-18 лет из 29 стран.

По результатам соревнований белорусская команда сумела завоевать 24 награды в различных номинациях и категориях.

🎗 Золотую медаль в блице и серебряную в рапиде среди девушек до 16 лет команде принесла Ксения Зеленцова. Среди шахматисток до 12 лет бронзовым призером в рапиде стала Маргарита Бендик.

Обе девочки — воспитанницы Могилевской областной специализированной детско-юношеской школы олимпийского резерва по шахматам и шашкам.