💥 Карысны і цікавы мабільны дадатак стварылі навучэнцы сярэдняй школы № 1 Касцюковіч
З дапамогай “#BelarusianHeritage” можна даведацца шмат новага аб гісторыі, культуры і спадчыне Беларусі.
🔻 Са сваім праектам касцюковіцкія школьнікі Уладзіслаў Касцючэнка і Дзмітрый Сердзюкоў паспяхова прайшлі адборы на навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Хлопцы сталі ўдзельнікамі адукацыйнай змены, якая стартуе з 10-га студзеня.
- Дадатак распрацаваны з выкарыстаннем элементаў метаду сторытэлінга. Ён складаецца з асобных скрынаў, фота і відэафрагментаў, тэматычных заданняў. У ім прысутнічае ўласны гід і ёсць тры раздзелы: “Славутасці”, “Вядомыя людзі Беларусі”, “Асаблівасці”. А яшчэ – карыстальнікі могуць для сябе абраць як рускую, так і англійскую мову, - расказала кіраўнік праекта, настаўнік англійскай мовы СШ № 1 Таццяна Панасюга.
📲 Дадатак будзе карысны для замежных турыстаў, таксама яго можна актыўна выкарыстоўваць на ўроках англійскай мовы, гісторыі, мастацтва, літаратуры.