Настаўніцкая
6.48K subscribers
13.1K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Настаўніцкая
⚡️ Вынікі абласнога конкурсу “Майстар года – 2021” падвялі ў Брэсце Спаборніцтва праходзіла сярод майстроў вытворчага навучання ПТНУ і ССНУ з мэтай іх прафесійнага росту, выяўлення эфектыўнага педагагічнага вопыту, раскрыцця творчага патэнцыялу работнікаў…
⬆️ - Конкурс прайшоў на адным дыханні і падарыў незабыўныя ўражанні ад невычэрпнай творчасці і высокага прафесіяналізму ўдзельнікаў, кожны з якіх пераканаўча даказаў, што з’яўляецца сапраўдным майстрам сваёй справы, - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ю.Прасмыцкі.

Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў лепшай аказалася Н.В.Карповіч з Лунінецкага дзяржаўнага ПТК сельскагаспадарчай вытворчасці.

🏆 Астатнія фіналісты былі адзначаны ў намінацыях: “Шматграннасць таленту” (І.І.Палулех з Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання), “Індывідуальны стыль” (М.М.Шчэрба з Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання), “Творчасць і эксперымент” (С.В.Такменіна з Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання) і “Імкненне да перамогі” (С.І.Япіхіна з Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці).
🖥📲 МЕТОДИЧЕСКИЕ МОСТЫ

👩‍💻🧑‍💻 Педагоги учреждений общего среднего образования Ленинского района принимают активное участие в методических мостах по использованию воспитательного потенциала урока

📸 🎞 В обьективе методические мосты в гимназии 1, 17, 28,
СШ 47, 51, 111, 139, 164


💯 У учителя, умеющего воспитывать знаниями, эти знания выступают как инструмент, с помощью которого учащиеся сознательно осуществляют новые шаги в познании мира.
©В.А.Сухомлинский


#методическая_работа
#качество_образования
Благотворительная акция «Наши дети» продолжает радовать ребят Могилевской области

🎁 В Горецком районе поздравления с наступающими праздниками получила многодетная семья учителя физической культуры и здоровья Добровского учебно-педагогического комплекса Евгения Бондарева, где воспитывается четверо детей.

В гости к семье приехали начальник отдела по образованию райисполкома Владимир Лебедев и председатель райкома профсоюза работников образования и науки Леонид Егоренко. Они искренне поздравили семью с наступающим Новым годом, а также вручили всем детям сладкие подарки.
Прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з загадчыкамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінска

- Нам вельмі важна ўзаемадзеянне з людзьмі - сустрэчы ў калектывах, на прадпрыемствах, у арганізацыях. Мы выкарыстоўваем усе формы і метады работы з людзьмі. Таму што нам важна, каб усё, што мы ў розных напрамках жыццядзейнасці нашай краіны для сябе пазначылі, было рэалізавана ў нарматыўных прававых актах, над якімі ў далейшым нам трэба будзе працаваць. А дзесьці і выступаць з ініцыятывамі - таму што жыццё мяняецца, свет вельмі дынамічны. Мы павінны працаваць на апярэджанне, прымаючы законы, якія будуць патрэбны нашай краіне і нашым людзям, - адзначыла Наталля Качанава ⬇️ .
Настаўніцкая
Прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з загадчыкамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінска - Нам вельмі важна ўзаемадзеянне з людзьмі - сустрэчы ў калектывах, на прадпрыемствах, у арганізацыях. Мы выкарыстоўваем усе формы і метады работы…
⬆️ Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што з глыбокай павагай ставіцца да людзей, якія працуюць у сістэме адукацыі.

- Выхоўваць дзяцей заўсёды няпроста, калі ў сям’і іх некалькі, не гаворачы ўжо пра цэлыя дзіцячыя калектывы. Мы разумеем, што гэта праца вельмі цяжкая. Але ад вас шмат у чым залежыць будучыня нашай краіны. Калі малады чалавек на сваім шляху сустрэне добрага педагога, выкладчыка - яму па жыцці гэта дапаможа. У гэтым няма ніякага сумнення. Я хацела б падзякаваць вас за вашу працу. Я проста ўпэўнена, усё, што ад вас залежыць, вы робіце на сваім месцы, - адзначыла Наталля Качанава.

🔻 Спікер падкрэсліла, што сёння трэба гаварыць аб сямейных каштоўнасцях не толькі з моладдзю, але і з дзецьмі.

- Усё, што адбываецца ў тваёй краіне і што будзе заўтра, і ў якой краіне мы будзем жыць - гэта ўсё залежыць ад нас. Для кожнага чалавека важна, каб быў мір у краіне, - падкрэсліла Наталля Качанава.
Вынікі відэаконкурсу “Чытаем Дастаеўскага” падведзены ў Рускім Доме ў Мінску

🕰 З лістапада па снежань у конкурсе, прысвечаным 200-годдзю рускага пісьменніка і філосафа, прынялі ўдзел больш за 220 чалавек з усёй краіны.

Сярод пяці пераможцаў чацвёра – юныя жыхары Міншчыны! Гэта навучэнец 11 класа гімназіі №1 ім. В. А. Караля Чэрвеня Захар Юрчанка з урыўкам з аповесці “Запіскі з мёртвага дома”, навучэнка 10 класа сярэдняй школы №215 Мінска Анастасія Мардашкіна з урыўкам з рамана “Злачынства і пакаранне”, навучэнка 5 класа Свіслацкай сярэдняй школы ім. А. Р. Чарвякова Таццяна Пісарчык з вершам “Божы дар”, навучэнка тэатральнай майстэрні "Стэндап" Соф'я Абчынец са Слуцка з урыўкам з апавядання “Хлопчык у Хрыста на ёлцы”, а таксама зборная навучэнцаў старэйшых класаў гімназіі №1 Слуцка з урыўкам з рамана “Злачынства і пакаранне”.

📜 Установы адукацыі, якія прынялі ўдзел у конкурсе, будуць адзначаны дыпломамі, а пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў пачатку 2022 года.
Итоговое заседание молодежного парламента при областном Совете депутатов состоялось в Могилеве

🔹 В режиме видеоконференции молодые парламентарии детально обсудили эффективность своей деятельности, определили перспективные планы на будущее.

Как было отмечено, члены парламента принимали активное участие в реализации государственной молодежной политики в регионе, были всесторонне задействованы в управлении и определении приоритетов развития в своих регионах.

📌 В ходе заседания особое внимание было уделено теме формирования патриотизма и гражданственности в молодежной среде, усилению работы парламента в информационном пространстве, в том числе в интернете. Определили молодые парламентарии и планы на ближайший год. Среди ключевых задач по-прежнему - стимулирование молодежного лидерства и общественной активности, вовлечение молодежи в решение вопросов местного значения, содействие развитию и реализации значимых молодежных инициатив, активизация работы по гражданско-патриотическому воспитанию.
Вучэбная бізнес-кампанія “Дзявятачка” на базе сярэдняй школы № 9 Баранавіч працуе і на канікулах

Праект па арганізацыі экскурсійных паслуг ўжо другі год з поспехам рэалізуецца на базе школьнага музея імя Героя Савецкага Саюза Г. М. Халасцякова.

Тут можна пагрузіцца ў сапраўдную марскую атмасферу, убачыць рэдкія экспанаты, праявіць хуткасць і кемлівасць у інтэрактыўных заданнях, даведацца аб адзіным адмірале Баранавіч, паўдзельнічаць у займальным і пазнавальным квэсце. А таксама набыць унікальныя сувеніры, брошкі, значкі, бірулькі і магніты ручной работы.
Городской новогодний бал для учащихся учреждений образования столицы прошел в Минском дворце детей и молодежи

🔹 Культурное наследие веков и современная история переплелись сегодня для 260 юных минчан. Среди гостей также был председатель Мингорисполкома Владимир Кухарев.

ІІІ городской новогодний бал начался танцем-шествием полонез. Затем программу продолжили вальс, полька, кадриль, мамбо, номер-игра «Ручеёк в две стороны».

🎼 Также участников бала ожидал оригинальный перфоманс от обладателя “Гран-при” международных фестивалей авангардной моды Алены Яркевич, выступление DJ Алеся и шоу ударных инструментов «Перцы».

По традиции бал завершился финальным вальсом, а все участники получили новогодние подарки.
Ігар Карпенка павіншаваў з навагоднімі святамі выхаванцаў Крывіцкага спецыяльнага лячэбна-выхаваўчага прафесійна-тэхнічнага вучылішча на Мядзельшчыне

✔️ 38 хлопцаў, якім у сілу розных жыццёвых прычын даводзіцца сустракаць Новы год у закрытай установе, разам са Старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прыехалі павіншаваць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі на чале з намеснікам міністра адукацыі Аляксандрам Кадлубаем.

У ліку гасцей і рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі, першы прарэктар БДПУ імя Максіма Танка Святлана Копцева, а таксама студэнты педагагічнага ўніверсітэта ⬇️ .