Настаўніцкая
6.44K subscribers
13.2K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Вынікі III раённага літаратурна-музычнага фестывалю «Светлае слова» падведзены ў Ільянскім дзяржаўным аграрным каледжы

🏛 У актавай зале каледжа сустрэліся адзінадумцы, якія імкнуцца папулярызаваць беларускую мову і мастацкае чытанне сярод жыхароў Вілейшчыны.

Узнагароды атрымалі спецыяліст ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Ірына Бадзеева, удзельнікі народнай эстраднай студыі аўтарскай песні «Імпэт» (кіраўнік Галіна Кутас), навучэнцы і педагогі Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, Ільянскага яслі-сада, Ільянскай сярэдняй школы імя А. А. Грымаця, Рабунскага ВПК дзіцячага сада – базавай школы, Залескага ВПК дзіцячага сада – сярэдняй школы.

🔸 Фестываль «Светлае слова» ужо шмат гадоў з’яўляецца візітнай карткай раёна і спрыяе фарміраванню ў моладзі станоўчых рыс характару, пачуцця патрыятызму.
Фотофакт. Благотворительный новогодний праздник с участием руководства области состоялся в концертном зале «Витебск»

📌 Приглашение на главную елку Витебщины в рамках акции «Наши дети» получили более 950 детей в возрасте 8-14 лет, в том числе учащиеся кадетских училищ, победители и призёры олимпиад, творческих конкурсов и спортивных соревнований, дети из многодетных семей.

Юных героев праздника поприветствовал председатель Витебского облисполкома Александр Субботин, а затем все гости стали участниками захватывающих событий новогоднего мюзикла «Изумрудный город. ВОZвращение».
Областной благотворительный праздник в Молодечно собрал более 500 юных жителей столичного региона

🔹 Среди гостей, приехавших со всех уголков Минщины, дети из многодетных, малообеспеченных, неполных и приемных семей, сироты, инвалиды, кадеты, активисты детского и молодежного движения, одаренные и талантливые учащиеся столичной области.

Возле Дворца культуры ребят встречал праздничный Игроград, а в фойе, где расположились новогодние и тематические фотозоны. Почетными гостями главной областной елки Минщины в рамках акции «Наши, дети» стали председатель Миноблисполкома Александр Турчин и начальник главного управления по образованию Миноблисполкома Николай Башко. Они вместе с ребятами стали участниками новогоднего театрализованного представления «Новогодние приключения Олафа и Симпл-Димпл».

🎁 В завершение веселья каждый гость получил сладкий подарок.
Навагодняе свята ў дзіцячай бальніцы і прафсаюзная ёлка. Як віншуюць з навагоднімі святамі дзятву Магілёўшчыны?

🔹 З надыходзячымі святамі маленькіх пацыентаў абласной дзіцячай бальніцы павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Губернатар наведаў чырвоную зону ўстановы, азнаёміўся з умовамі знаходжання і лячэння дзяцей з рэспіраторна-віруснымі інфекцыямі, уручыў ім салодкія падарункі. Пасля ў сценах медустановы прайшоў дабрачынны навагодні паказ. Падрабязней аб візіце можна прачытаць па спасылцы на нашым сайце

🎄 А прафсаюзная ёлка сабрала звыш пяцісот хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў вобласці. Дзеці сустрэліся з Дзедам Марозам і Снягуркай, убачылі займальнае навагодняе прадстаўленне, атрымалі салодкія падарункі.
⚡️ Вынікі міжнароднага конкурсу “Школа без меж” сярод выкладчыкаў рускай мовы ў краінах СНД падвялі ў Маскве

У лік пераможцаў конкурсу ўвайшла настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі Асіповіч Таццяна Амбрушкевіч.

🌐 Прымаючы ўзнагароду, педагог падкрэсліла пра неабходнасць сумеснымі намаганнямі захоўваць і развіваць культуру выкладання рускай мовы ў краінах Садружнасці.

Усяго ў аргкамітэт конкурсу паступіла 623 заяўкі ад выкладчыкаў рускай мовы з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Па выніках вочнай абароны конкурсных работ міжнароднае журы вызначыла чатырох пераможцаў і восем лаўрэатаў.

🔝 Сярод лаўрэатаў спаборніцтваў у намінацыі “За арыгінальнасць задумкі педагагічнага праекта” таксама апынулася настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 28 Гродна Наталля Шашко.
На абласное дабрачыннае свята ў Гродне запрасілі 600 дзяцей са ўсёй вобласці

🎼 Спецыяльна для іх у абласной філармоніі падрыхтавалі музычны спектакль “Вось і Новы год … ці як стаць Снягуркай”.

Павіншаваў дзяцей з Новым годам старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік:

- На свята мы запрасілі тых, хто на працягу 2021 года прадэманстраваў значныя дасягненні ў вучобе, мастацтве, спорце. Дабрачынная ёлка – гэта добрая магчымасць сабраць іх разам, падзякаваць, сказаць, наколькі мы іх цэнім і пастарацца натхніць на далейшы рух наперад.

📌 Губернатар таксама падкрэсліў, што для дарослых вельмі важна забяспечыць будучаму пакаленню шчаслівае дзяцінства, даць магчымасці для самарэалізацыі ⬇️ .
Настаўніцкая
На абласное дабрачыннае свята ў Гродне запрасілі 600 дзяцей са ўсёй вобласці 🎼 Спецыяльна для іх у абласной філармоніі падрыхтавалі музычны спектакль “Вось і Новы год … ці як стаць Снягуркай”. Павіншаваў дзяцей з Новым годам старшыня Гродзенскага абласнога…
⬆️ Падчас свята былі ўзнагароджаны пераможцы конкурса дзіцячага малюнка “Бізнес вачыма дзяцей”, які ўпершыню прайшоў на Гродзеншчыне ў рамках Дзяржпраграмы “Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва”.

Для ўдзелу ў конкурсе было прадстаўлена 1300 малюнкаў дзяцей ад 6 да 16 гадоў з усіх раёнаў вобласці, якія адлюстравалі сваё бачанне бізнесу. Узнагароды пераможцам уручыў Уладзімір Каранік.
Звыш шасцісот хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны надоечы атрымалі магчымасць аказацца ў сапраўднай казцы

💥 Чароўным святам для іх стала традыцыйная губернатарская ёлка.

Гэта святочнае мерапрыемства стала цэнтральнай падзеяй рэалізацыі акцыі “Нашы дзеці” у рэгіёне. Удзел у галоўнай навагодняй урачыстасці прынялі выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лідары і актывісты дзіцячых грамадскіх арганізацый, а таксама дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, выхаванцы школ-інтэрнатаў. З навагоднімі святамі рабят шчыра павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ⬇️ .
Настаўніцкая
Звыш шасцісот хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны надоечы атрымалі магчымасць аказацца ў сапраўднай казцы 💥 Чароўным святам для іх стала традыцыйная губернатарская ёлка. Гэта святочнае мерапрыемства стала цэнтральнай падзеяй рэалізацыі акцыі…
⬆️ - У нас, дарослых, нямала нагод вамі ганарыцца. Вы паспяхова ўдзельнічаеце ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах. Вы расцеце разумнымі і добрымі. Вам пашанцавала нарадзіцца і жыць у нашай цудоўнай Беларусі. У вас і вашых аднагодкаў ёсць усе магчымасці атрымаць выдатную адукацыю, займацца творчасцю, спортам, рэалізоўваць свае таленты. У нас мірная, спакойная краіна. Краіна, у якой кожны з вас можа быць крыху чараўніком. Трэба толькі старанна вучыцца, слухаць старэйшых, любіць сваіх блізкіх, сваю радзіму. І тады ўсе вашыя мары абавязкова спраўдзяцца. Верце ў сябе і свае сілы. Навагоднія святы - гэты час, калі ўсім нам хочацца цудаў, хочацца рабіць дабро, дарыць радасць блізкім. Няхай усе вашы жаданні здзейсняцца. Няхай ваша дарога ў жыццё будзе шырокай, светлай і шчаслівай, - пажадаў Анатоль Міхайлавіч.

На губернатарскай ёлцы кожны з дзяцей атрымаў салодкія прысмакі. Своеасаблівым падарункам для ўсіх стаў таксама прагляд прадстаўлення-мюзікла «Каралеўства навагодніх казак».