Настаўніцкая
6.51K subscribers
13.3K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Более 100 учащихся Гомельского государственного педагогического колледжа имени Л.С. Выготского уже знают, где будут работать

🔝 Накануне состоялось распределение 2022 года.

Ребята получили адресные направления в учреждения образования Гомельской области по специальностям «Начальное образование», «Дошкольное образование» и «Музыкальное образование».

▪️ Предварительно членами комиссии были изучены аспекты жизненных обстоятельств выпускников и потребность в педагогических кадрах на местах. Выпускники в ходе распределения увидели заинтересованность в них, как квалифицированных специалистах.

14 из 15 выпускников платной формы обучения обратились к членам комиссии для получения направления на работу. Это даёт будущим педагогам возможность получить весь перечень социальных гарантий - как молодым специалистам.

📌 Впереди у молодых людей – сдача государственных экзаменов и получение диплома об окончании колледжа.
Рэгіянальны этап рэспубліканскага фестывалю працоўных талентаў работнікаў сферы адукацыі “Новыя імёны” адбыўся ў Магілёве

📍 Творчы агляд быў прысвечаны 100-годдзю Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а яго ўдзельнікамі сталі звыш 160 педагогаў з усіх куткоў вобласці.

Фестываль праходзіў у некалькі этапаў. Спачатку свае таленты вызначалі ў раёнах, а ўжо лепшыя з іх пасля выступалі на абласным узроўні. У конкурсным спаборніцтве ўдзельнікі прадстаўлялі вакальныя, харэаграфічныя, інструментальныя нумары, а таксама выступы ў арыгінальным жанры. Акрамя таго, была арганізавана выстава вырабаў намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

🎗 Па агульных выніках ганаровымі дыпломамі будуць адзначаны тройкі лідараў у кожнай намінацыі. Усе прызёры прымуць удзел у заключным этапе фэсту ў сталіцы.
Эксперты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі педкадраў у Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна

🔻 На базе навучальнай установы прайшоў рэспубліканскі круглы стол “Аб стане і развіцці непарыўнай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.

У яго рабоце прынялі ўдзел міністр адукацыі Андрэй Іванец, начальнікі галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў, старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, прадстаўнікі рэктарскага корпусу, НІА, АПА, кіраўнікі педагагічных каледжаў і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх функцыянуюць класы педагагічнай накіраванасці.

На абмеркаванне былі вынесены пытанні сістэмы падрыхтоўкі педкадраў у краіне, абмяркоўваўся рэгіянальны вопыт падрыхтоўкі будучых настаўнікаў, гаварылася пра спосабы метадычнай, сацыяльнаяй падтрымкі маладых педагогаў ⬇️ .
Настаўніцкая
Эксперты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі педкадраў у Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна 🔻 На базе навучальнай установы прайшоў рэспубліканскі круглы стол “Аб стане і развіцці непарыўнай педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. У яго рабоце прынялі…
⬆️ Асобна вялася гаворка пра выніковасць дзейнасці педагагічных класаў.

— Мы назіраем пэўныя станоўчыя моманты ў прафарыентацыйнай рабоце са школьнікамі. Вучні 10-11 класаў ахвотней выбіраюць профільныя педагагічныя класы. Сёлета пройдзе другі выпуск спецыялістаў, якія ў статусе абітурыентаў былі падрыхтаваныя ў агульнай сярэдняй адукацыі ў педкласах, — канстатаваў міністр.

📍 На сёння ў сістэме адукацыі назіраецца дэфіцыт настаўнікаў матэматыкі, інфарматыкі, фізікі. Акрамя таго, асобнага вырашэння патрабуе пытанне амалажэння педагагічных кадраў.
Пілотны праект “Навучэнец на дзень. Навучэнец на тыдзень” рэалізуецца на Міншчыне

🔸 Падчас вясенніх канікул навучэнцаў школ запрасілі прафесійныя ліцэі і каледжы.

Напрыклад, Салігорскі дзяржаўны каледж наведалі каля 90 старшакласнікаў з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Салігорска і раёна. Яны паспрабавалі сябе ў ролі муляраў, абліцоўшчыкаў, маляроў, узялі ўдзел у майстар-класах па спартыўным арыентаванні і робататэхніцы.

📍 Барысаўскі дзяржаўны каледж першым паспрабаваў запрасіць дзяцей на тыдзень – школьнікі кожны дзень ходзяць на заняткі разам з навучэнцамі педагагічнага аддзялення каледжа.
Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы праходзіў на базе Тэхнапарка ГрДУ імя Янкі Купалы

🔹 Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі 121 навучэнец устаноў адукацыі рэспублікі.

- Алімпіяда прайшла ў штатным рэжыме, без збояў, за што дзякуй нашым членам журы, якія настройвалі сістэму для праверкі заданняў. Парадавалі сямікласнікі, асабліва Міхаіл Брэль з Гомельскай вобласці, які абыйшоў больш старэйшых удзельнікаў і заваяваў дыплом II ступені, а таксама быў удастоены прыза Міністра адукацыі, - расказаў старшыня журы Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы старшы выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Буслаўскі.

🎗 Дыпломы I ступені атрымалі 11 удзельнікаў алімпіяды, II ступені – 16 і III ступені – 27.
Фотафакт. Старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі сустрэліся з моладзевым прафактывам

✔️ Мерапрыемства адбылося ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў і было прысвечана Году гістарычнай памяці.

На сустрэчы прысутнічалі старшыні, члены першасных прафсаюзных арганізацый студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Мінска, Мінскай гарадской і абласной арганізацый прафсаюза. А таксама прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Сацыяльны фотапраект «Родная мова» стварылі навучэнцы сярэдняй школы № 21 Магілёва

📸 Праект уяўляе сабой серыю фатаграфій, якія актуалізуюць тэму захавання, развіцця і папулярызацыі беларускай мовы.

- Большасць беларусаў не карыстаецца роднай мовай паўсядзённа. Па гэтай прычыне з'яўляюцца рэдкія, амаль нікому не знаёмыя словы. Няхай кожны, хто паглядзіць на нашыя фатаграфіі, задумаецца і захоча самастойна даведацца пра іх значэнне. Магчыма, такім чынам роднай мовы ў нашым жыцці стане крышачку больш, - адзначыў педагог-арганізатар сярэдняй школы № 21 Магілёва Валянцін Сарокін.