Настаўніцкая
6.55K subscribers
13.3K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
🔛 В Шкловском районе прошли районные соревнования среди детей и подростков по биатлону "Снежный снайпер".

‼️ В соревнованиях приняло участие более 50 учащихся в трёх возрастных группах.
12 лучших участников войдут в состав сборной команды района.

👍 Представлять Шкловский район на областных соревнованиях будут учащиеся из Александрийской СШ, Старосельской СШ, гимназии и СШ 1.

#соревнования
Пытанні далейшага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння абмеркавалі начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко і намеснік дырэктара па развіцці Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" Людміла Пастарнакевіч

▪️ На сустрэчы таксама прысутнічалі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф'я Філістовіч, намеснік начальніка Юрый Ларычаў і ўласны карэспандэнт "Настаўніцкай газеты" па Мінскай вобласці Наталля Сахно.

Падчас сустрэчы быў разгледжаны шэраг тэм, якія будуць актуальнымі і цікавымі для педагогаў Мінскай вобласці, а таксама абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва і падпіскі на выданні медыяхолдынга. Акрамя гэтага, Людміла Пастарнакевіч уручыла Мікалаю Башко падзяку за актыўнае супрацоўніцтва з "Педагагічнай прэсай".
Прэзентацыя праекта “Ідэі міру — у сэрцы дзяцей” адбылася ў канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

🔹 Ён прысвечаны Году міру і стварэння і накіраваны на ўмацаванне ідэй міру.

— Мэта праекта — прасоўванне ідэй міру і стварэння шляхам правядзення ўрокаў міру ва ўстановах адукацыі сталіцы. Унікальнасць праекта заключаецца ў незвычайным фармаце: будучыя педагогі — для юных міратворцаў, вучняў пачатковых класаў, — адзначыла дырэктар Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Кацярына Пятруцкая. — Урокі міру — гэта маладыя апавядальнікі, пазнавальныя фільмы, вясёлыя заданні, інтэрактывы, якія будуць садзейнічаць прывіццю любові да Радзімы, духоўна-маральнаму выхаванню і фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Урокі міру будуць праводзіцца 21-га чысла кожнага месяца, бо 21 верасня ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень міру ⬇️ .
⬆️ Для другакурснікаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа пасяджэнне клуба “П3-фармат: педагог — патрыёт — прафесіянал” было праведзена ў форме вучэбнага ўрока міру, які правялі дырэктар установы Кацярына Пятруцкая, педагогі Святлана Елісеева, Ганна Філін і навучэнка каледжа Паліна Касцевіч.

Навучэнцы азнаёміліся са зместавым і метадычным напаўненнем урока. Разам з педагогамі сфармулявалі мэты ўрока, правялі гука-літарны аналіз слова “мір”, заняліся чыстапісаннем, прыгадалі нацыянальныя рысы беларусаў, папрацавалі са слоўнікавымі словамі, у прыватнасці са словам “стварэнне”, і тэкстам, змайстравалі з паперы сімвал міру — галубоў, а напрыканцы стварылі воблака слоў “Ідэі міру”.
Сённяшні нумар “Настаўніцкай газеты” — метадычна арыентаваны

📌 У ім выйшаў дадатак “Партфоліа”, дзе вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць разнастаіць вашы ўрокі. У рубрыцы “Крыштальны журавель” педагогі сярэдняй школы № 9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М.Халасцякова Баранавіч прадставілі майстар-клас па выкарыстанні тэхналогіі Lesson Stady.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 36 Мінска Вераніка Юхноўская дзеліцца вопытам работы з бацькамі. А калі вы любіце настолкі, то вашай увазе вопыт настаўніцы беларускай мовы сярэдняй школы № 34 Бабруйска Людмілы Крыловай.

✔️ Акрамя таго, у нумары размешчаны матэрыялы пра яркіх асоб, якія не толькі паспяхова вучаць, але і выхоўваюць. У прыватнасці, сваімі сакрэтамі класнага кіраўніцтва дзеліцца педагог сярэдняй школы № 13 Жлобіна Наталля Ясонава.
Шмат цікавага і карыснага знойдзеце ў матэрыялах рубрык “Адукацыйная прастора”, “Паралелі”, “Ёсць пытанне”. Прыемнага чытання!
Другі этап пілотнага праекта па арганізацыі харчавання навучэнцаў праходзіць у Мінскай вобласці

📌 Удзельнікамі праекта ў цэнтральным рэгіёне з'яўляюцца сярэдняя школа № 1 Фаніпаля, Нясвіжская гімназія і Дзешчанская сярэдняя школа Уздзенскага раёна.

Падчас выканання I этапу мерапрыемстваў было праведзена анкетаванне навучэнцаў і іх бацькоў, законных прадстаўнікоў наконт таго, якія стравы яны хочуць бачыць у школьных рацыёнах харчавання.

🍽 На падставе вынікаў анкетавання былі распрацаваны фірменныя стравы з улікам смакавых пераваг навучэнцаў. Імі сталі салат “Гарошынка”, рыба смажаная “Залатая рыбка”, рыба запечаная “Пад кажушком”, бабка бульбяная са свінінай, мяса тушанае “Бабулін рэцэпт”, піца “Дружба” і інш. Гэтыя стравы ўключаны ў новыя прыкладныя двухтыднёвыя рацыёны харчавання.
Навучэнка Барчыцкай сярэдняй школы Кіраўскага раёна дасканала вывучыла кулінарную спадчыну сваіх продкаў

🍳 Ангеліна Сямёнава
правяла маштабную даследчую работу па зборы ўнікальных рэцэптаў, якія перадаюцца ў іх сям'і праз пакаленні на працягу ўжо звыш 150 гадоў.

– У бабулі на стале часта з'яўляюцца розныя смачныя стравы з бульбы: пірагі, сачні, галушкі і нават бульбяная каўбаска. Больш нідзе такога я не каштавала. Зацікавілася, пашукала ў інтэрнэце, але рэцэптаў не знайшла, бо яны ўнікальныя. Бабуля пакрокава навучыла мяне тэхналогіі і рэцэптуры гатавання, – расказала Ангеліна.

Цікавая работа неаднаразова была адзначана дыпломамі на розных конкурсах. У планах Ангеліны – новыя даследаванні. Дзяўчына хоча вывучыць старадаўнія танцы і песні, якія выконвалі на вячор­ках у роднай вёсцы ⬇️ .
Дарэчы, у Барчыцкай школе вялікую ўвагу ўдзяляюць далучэнню навучэнцаў да народных традыцый. І пачынаюць гэтую дзейнасць ужо з дашкольнага ўзросту.

– Зараз шмат гавораць пра патрыятызм, духоўнасць і маральнасць. Аднак выхаваць патрыётаў толькі на далёкіх высокіх ідэалах складана. Любоў да Радзімы трэба пачынаць прывіваць з малога: з вывучэння дзецьмі гісторыі роднага краю, тых запаветаў і звычаяў, па якіх жылі іх продкі, – упэўнена дырэктар установы Святлана Акуліч.
Выстава "Зімовая казка" адкрылася ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна

🎨 Навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва прадставілі больш за 70 работ.

Як расказала загадчык аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва ЦТДіМ “Спектр” Гродна Ірына Хобец, работы выкананы ў разнастайных відах тэхнік дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці: роспіс па дрэве і шкле, цацкі з фетру і фаамірану, пляценне з бісеру, валенне з воўны, кераміка, выцінанка і іншыя.

🔸 Жывапісныя і графічныя работы выкананы з прымяненнем разнастайных матэрыялаў: гуаш, акварэль, пастэль і акрылавыя фарбы.
Торжественное мероприятие, посвящённое 85-летнему юбилею Могилевщины, прошло во Дворце культуры области

📍 Во время праздника состоялась церемония награждения почетным званием "Человек года".

Заслуженные награды получили 15 жителей региона. Победители ежегодного областного конкурса по итогам 2022 года были определены решением Могилевского облисполкома в трех номинациях. Среди награжденных двое представителей отрасли образования.

🎗 В номинации "Непроизводственная сфера" была отмечена учитель информатики гимназии № 2 Могилева Елена Качанова. В номинации "Общественно-политическая деятельность" награду вручили заместителю директора по учебной работе средней школы № 34 Могилева Галине Беляевой.
В рамках шестого школьного дня
🔹 В 1-х классах прошел час общения "Мой дом - наведу порядок в нем...". 🏠 В процессе работы👥 учащиеся обсудили свои домашние обязанности.  Посредством ролевых игр
"Корзина добрых дел"🧺,"Что мы делаем,  не скажем, а что делаем, покажем", "Родственники"👨‍👩‍👧‍👧, "Да-нет" ребята обыгрывали различные жизненные ситуации наведения порядка в доме. 🧼🧽🧹 Завершением данного мероприятия стали проекты ребят своих детских комнат.🎨 Данное мероприятие способствовало воспитанию у первоклассников уважения к членам своей семьи, ответственного отношения к выполнению домашних обязанностей. Ребята
получили массу позитива и знаний, которые пригодятся им в дальнейшей жизни!!!👍👍👍
🏤 прошла викторина в 4 классах  "Без труда📒🖊 ничего не дается" . Ребята👫🏻👭🏻 с удовольствием трудились , закрепляли  представления о значении и результатах труда людей разных профессий!🤗
#СШ5
#шестойдень