Настаўніцкая
6.52K subscribers
13.3K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Настаўніцкая
Пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі “Стан і перспектывы развіцця ў сістэме Міністэрства адукацыі Беларусі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці” адбылося ў Мінску 📌 У ім прынялі ўдзел рэктары і прарэктары па навуковай рабоце УВА і прадстаўнікі структурных…
⬆️ — Універсітэцкая навука — адзін з найважнейшых і шмат у чым нават базавых элементаў развіцця нашых УВА. У сувязі з гэтым удасканаленне навуковай сферы, захаванне і ўзбагачэнне традыцый навуковых школ, умацаванне сувязі навукі і вытворчасці з’яўляюцца прыярытэтным напрамкам развіцця нашых універсітэтаў. Сёння мы можам канстатаваць, што ва ўніверсітэтах і навуковых арганізацыях Міністэрства адукацыі сфарміравана і ўстойліва функцыянуе сістэма арганізацыі навуковай дзейнасці, — адзначыў міністр адукацыі А.І.Іванец.

Арганізацыі Міністэрства адукацыі прымаюць актыўны ўдзел у выкананні фінансуемых дзяржавай навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, а таксама ў рэалізацыі сумесных міжнародных навукова-тэхнічных праектаў.

— Наша асноўная задача — забеспячэнне поўнага інавацыйнага цыкла ад фундаментальных і прыкладных даследаванняў да стварэння інавацыйных распрацовак і ўкаранення іх у рэальны сектар эканомікі, — ✒️ адзначыў міністр.
Заключительный этап областного конкурса "Наследие" прошёл в Гомеле

✔️ Представители профтехобразования области защищали научные и исследовательские работы, прошедшие предварительный отбор.

Были представлены доклады и презентации на самые разные темы. От архитектуры зодчего Станислава Шабуневского, маршрутов памяти по городам и районам Гомельской области до возможностей проведения гастрофеста.

📌 Учащиеся продумали реальные маршруты, составили карты и даже просчитали время на проведение экскурсий. Организатор конкурса, который с этого года стал республиканским - гомельская областная организация РОО "Белая Русь".
Пілотны праект для навучэнцаў Савецкага раёна Мінска стартаваў на базе Акадэміі МУС

🔸 Дзеці з 28, 76 і 122 школ наведалі кафедру крыміналістычных экспертыз следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС. Юныя следчыя пазнаёміліся з крыміналістыкай і балістыкай.

Вопытныя выкладчыкі навучылі школьнікаў праводзіць почырказнаўчую экспертызу, здымаць адбіткі пальцаў, рабіць злепкі слядоў і пратэктара аўтамабіляў на месцы злачынства.

✔️ Для вучняў былі прадстаўлены ўзоры самаробнай зброі, раскрыты розныя сакрэты крыміналістычнай навукі.
Фотафакт. V Міжнародны навукова-практычны круглы стол “Беларусь і Кітай: шматвектарнасць супрацоўніцтва” прайшоў у Баранавічах

▪️ Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі 4 кітайскія ўстановы вышэйшай адукацыі-партнёры БарДУ.

Усяго ж у круглым стале ўдзельнічалі выкладчыкі і студэнты з 10 універсітэтаў, а таксама школьнікі.

🔻 Рэктар БарДУ Аляксандр Унсовіч расказаў пра сумесную навукова-адукацыйную дзейнасць беларускіх і кітайскіх універсітэтаў, вынікі ўзаемадзеяння ў галіне навукі і культуры за апошнія гады.

Дзякуючы супрацоўніцтву з Паўночна-Заходнім універсітэтам лясной і сельскай гаспадаркі Кітая, у БарДУ быў адкрыты клас Канфуцыя.

🧩 У рамках круглага стала працавала выстава творчых работ моладзі дзвюх краін “Адукацыя – навука – культура Беларусі і Кітая”.
Торжественная церемония открытия заключительного этапа республиканской олимпиады состоялась в Гродно

🔝 В области проходят олимпиады по четырем учебным предметам: в Гродно – по астрономии, физике, информатике, в Слониме – по математике.

С приветственным словом к участникам олимпиады обратился начальник главного управления образования Гродненского облисполкома Руслан Абрамчик. Также ребят поприветствовали творческие коллективы Гродненского областного дворца творчества детей и молодежи и города Гродно.
Гарадскі этап конкурсу “Прафсаюзны лідар”, прысвечаны 100-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, прайшоў у сталіцы

Конкурсныя выпрабаванні для ўдзельнікаў пачаліся з бліц-апытання. Праз самапрэзентацыю канкурсанты даказалі гледачам, што “Старшыня прафсаюзнага камітэта — гэта гучыць горда!”.

Кожны ўдзельнік уразіў сваёй індывідуальнасцю і непаўторнасцю.

🎗 У выніку пераможцамі спаборніцтваў сталі:
1 месца — Інеса Сямёнава, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі сярэдняй школы № 109 Мінска;
2 месца — Наталля Раздабрэева, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі гімназіі № 33 Мінска;
3 месца — Настасся Лаўшук, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці № 36 Мінска.

Дарэчы, Інеса Сямёнава будзе прадстаўляць сталічную прафсаюзную арганізацыю ў Рэспубліканскім конкурсе.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец сустрэўся з навучэнцамі школ Жодзіна і прадстаўнікамі Савета маладых вучоных Міністэрства адукацыі

🔻 Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу і была праведзена на БелАЗе.

— Знаходзячыся тут, на Беларускім аўтмабільным заводзе, мы хацелі пазнаёміць маладых людзей з тымі прадпрыемствамі, што выклікаюць гордасць за ўсю краіну, — адзначыў міністр адукацыі. — Нашы выпускнікі павінны разумець, што ў нас ёсць будучыня, перспектывы, ёсць высокатэхналагічная вытворчасць, на якой чакаюць нашу моладзь.

🔹 Абмяркоўваючы тэму развіцця навукі і адукацыі, А. Іванец заўважыў, што міністэрства адукацыі ўдзяляе шмат увагі развіццю моладзі, а таксама адзначыў, што сёння вялікая ўвага ўдзяляецца прафарыентацыі.

Падчас дыялогу з міністрам навучэнцы і маладыя спецыялісты цікавіліся пытаннямі размеркавання, магчымасцю атрымаць службовае жыллё і інш.
Фестываль навучальных ролікаў “Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся” арганізавалі ў Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі

🔸 Удзельнікамі чэленджа, прысвечанага Году гістарычнай памяці, сталі звыш 200 педагогаў з устаноў дашкольнай адукацыі рэгіёна.

- Мэтай правядзення фестываля-чэленджа было віртуальнае знаёмства і абмен вопытам па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту. Напрацоўкі ў гэтым кірунку прадстаўляліся ў гульнявой форме праз стварэнне тэматычных відэаролікаў, - паведаміла начальнік аддзе­ла пачатковай і дашкольнай адукацыі МДАІРА Жанна Грыбанава.

📹 Сюжэты відэаролікаў былі разнастайнымі і творчымі. Але галоўнае - кожны з іх утрымлівае дзейсныя ідэі наконт патрыятычнага выхавання па­драстаючага пакалення ў дашкольнай установе і ў хатніх умовах.