Настаўніцкая
6.47K subscribers
13.1K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Звыш шасцісот хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны надоечы атрымалі магчымасць аказацца ў сапраўднай казцы

💥 Чароўным святам для іх стала традыцыйная губернатарская ёлка.

Гэта святочнае мерапрыемства стала цэнтральнай падзеяй рэалізацыі акцыі “Нашы дзеці” у рэгіёне. Удзел у галоўнай навагодняй урачыстасці прынялі выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лідары і актывісты дзіцячых грамадскіх арганізацый, а таксама дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, выхаванцы школ-інтэрнатаў. З навагоднімі святамі рабят шчыра павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ⬇️ .
Настаўніцкая
Звыш шасцісот хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны надоечы атрымалі магчымасць аказацца ў сапраўднай казцы 💥 Чароўным святам для іх стала традыцыйная губернатарская ёлка. Гэта святочнае мерапрыемства стала цэнтральнай падзеяй рэалізацыі акцыі…
⬆️ - У нас, дарослых, нямала нагод вамі ганарыцца. Вы паспяхова ўдзельнічаеце ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах. Вы расцеце разумнымі і добрымі. Вам пашанцавала нарадзіцца і жыць у нашай цудоўнай Беларусі. У вас і вашых аднагодкаў ёсць усе магчымасці атрымаць выдатную адукацыю, займацца творчасцю, спортам, рэалізоўваць свае таленты. У нас мірная, спакойная краіна. Краіна, у якой кожны з вас можа быць крыху чараўніком. Трэба толькі старанна вучыцца, слухаць старэйшых, любіць сваіх блізкіх, сваю радзіму. І тады ўсе вашыя мары абавязкова спраўдзяцца. Верце ў сябе і свае сілы. Навагоднія святы - гэты час, калі ўсім нам хочацца цудаў, хочацца рабіць дабро, дарыць радасць блізкім. Няхай усе вашы жаданні здзейсняцца. Няхай ваша дарога ў жыццё будзе шырокай, светлай і шчаслівай, - пажадаў Анатоль Міхайлавіч.

На губернатарскай ёлцы кожны з дзяцей атрымаў салодкія прысмакі. Своеасаблівым падарункам для ўсіх стаў таксама прагляд прадстаўлення-мюзікла «Каралеўства навагодніх казак».
Навагодняе казачнае прадстаўленне “Магія матылька, ці Навагоднія прыгоды ў цырку” адбылося ў Белдзяржцырку

На мерапрыемства ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” былі запрошаны больш за 1500 сталічных дзяцей — таленавітых, спартыўных, захопленых, з мнагадзетных, апякунскіх і іншых сем’яў, дзяцей, якія карыстаюцца ў павышанай увазе.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў пажадаў кожнаму дзіцяці здароўя, удачы, каб наступны год прынёс толькі радасць і шчасце, кожная сям’я працягвала жыць у міры і дабрабыце ў роднай краіне, а ўсё тое, што загадалі, няхай абавязкова збудзецца.
Новый детский сад появится в Лиде в 2022 году

🔻 В закладке первого камня дошкольного учреждения в микрорайоне «Север» приняли участие Государственный секретарь Совета безопасности Александр Вольфович и губернатор Гродненской области Владимир Караник.

Детский сад рассчитан на 190 мест. Проектом предусмотрено десять групповых помещений, из них 2 – для размещения ясельных групп по 15 детей, 8 – для дошкольных групп по 20 детей.

🏫 Также предусмотрены музыкальный и спортивный залы, бассейн с ванной и местом для разминки, гимнастический зал, залы эстетического развития, кабинеты для дополнительных и индивидуальных занятий с воспитанниками, прачечная, пищеблок и медпункт. Планируется устройство двух лифтов и наружное видеонаблюдение.
⚡️ Вынікі абласнога конкурсу “Майстар года – 2021” падвялі ў Брэсце

Спаборніцтва праходзіла сярод майстроў вытворчага навучання ПТНУ і ССНУ з мэтай іх прафесійнага росту, выяўлення эфектыўнага педагагічнага вопыту, раскрыцця творчага патэнцыялу работнікаў і фарміравання пазітыўнага іміджу прафесіі.

Конкурс, які быў арганізаваны галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама і абкама галіновых прафсаюза, праходзіўу Брэсцкім дзяржаўным каледжы сувязі ў 3 этапы. Падчас першых двух удзельнікі рыхтавалі карты сваіх прафесійных дасягненняў і відэазамалёўкі “Майстарскія будні”.

Фіналісты прэзентавалі візітоўкі з педагагічным крэда, паказвалі майстар-класы па рабочых прафесіях, па якіх рыхтуюць спецыялістаў, спаборнічалі ў эрудыцыі і тэарэтычных ведах па арганізацыі вытворчага навучання, дэманстравалі артыстычныя і красамоўніцкія здольнасці пры выкананні мастацкіх твораў, рэкламавалі свае прафесіі і ўстановы адукацыі, а таксама расказвалі пра жыццёвыя інтарэсы і захапленні ⬇️ .
Настаўніцкая
⚡️ Вынікі абласнога конкурсу “Майстар года – 2021” падвялі ў Брэсце Спаборніцтва праходзіла сярод майстроў вытворчага навучання ПТНУ і ССНУ з мэтай іх прафесійнага росту, выяўлення эфектыўнага педагагічнага вопыту, раскрыцця творчага патэнцыялу работнікаў…
⬆️ - Конкурс прайшоў на адным дыханні і падарыў незабыўныя ўражанні ад невычэрпнай творчасці і высокага прафесіяналізму ўдзельнікаў, кожны з якіх пераканаўча даказаў, што з’яўляецца сапраўдным майстрам сваёй справы, - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ю.Прасмыцкі.

Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў лепшай аказалася Н.В.Карповіч з Лунінецкага дзяржаўнага ПТК сельскагаспадарчай вытворчасці.

🏆 Астатнія фіналісты былі адзначаны ў намінацыях: “Шматграннасць таленту” (І.І.Палулех з Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання), “Індывідуальны стыль” (М.М.Шчэрба з Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання), “Творчасць і эксперымент” (С.В.Такменіна з Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання) і “Імкненне да перамогі” (С.І.Япіхіна з Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці).
🖥📲 МЕТОДИЧЕСКИЕ МОСТЫ

👩‍💻🧑‍💻 Педагоги учреждений общего среднего образования Ленинского района принимают активное участие в методических мостах по использованию воспитательного потенциала урока

📸 🎞 В обьективе методические мосты в гимназии 1, 17, 28,
СШ 47, 51, 111, 139, 164


💯 У учителя, умеющего воспитывать знаниями, эти знания выступают как инструмент, с помощью которого учащиеся сознательно осуществляют новые шаги в познании мира.
©В.А.Сухомлинский


#методическая_работа
#качество_образования
Благотворительная акция «Наши дети» продолжает радовать ребят Могилевской области

🎁 В Горецком районе поздравления с наступающими праздниками получила многодетная семья учителя физической культуры и здоровья Добровского учебно-педагогического комплекса Евгения Бондарева, где воспитывается четверо детей.

В гости к семье приехали начальник отдела по образованию райисполкома Владимир Лебедев и председатель райкома профсоюза работников образования и науки Леонид Егоренко. Они искренне поздравили семью с наступающим Новым годом, а также вручили всем детям сладкие подарки.
Прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з загадчыкамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінска

- Нам вельмі важна ўзаемадзеянне з людзьмі - сустрэчы ў калектывах, на прадпрыемствах, у арганізацыях. Мы выкарыстоўваем усе формы і метады работы з людзьмі. Таму што нам важна, каб усё, што мы ў розных напрамках жыццядзейнасці нашай краіны для сябе пазначылі, было рэалізавана ў нарматыўных прававых актах, над якімі ў далейшым нам трэба будзе працаваць. А дзесьці і выступаць з ініцыятывамі - таму што жыццё мяняецца, свет вельмі дынамічны. Мы павінны працаваць на апярэджанне, прымаючы законы, якія будуць патрэбны нашай краіне і нашым людзям, - адзначыла Наталля Качанава ⬇️ .
Настаўніцкая
Прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з загадчыкамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінска - Нам вельмі важна ўзаемадзеянне з людзьмі - сустрэчы ў калектывах, на прадпрыемствах, у арганізацыях. Мы выкарыстоўваем усе формы і метады работы…
⬆️ Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што з глыбокай павагай ставіцца да людзей, якія працуюць у сістэме адукацыі.

- Выхоўваць дзяцей заўсёды няпроста, калі ў сям’і іх некалькі, не гаворачы ўжо пра цэлыя дзіцячыя калектывы. Мы разумеем, што гэта праца вельмі цяжкая. Але ад вас шмат у чым залежыць будучыня нашай краіны. Калі малады чалавек на сваім шляху сустрэне добрага педагога, выкладчыка - яму па жыцці гэта дапаможа. У гэтым няма ніякага сумнення. Я хацела б падзякаваць вас за вашу працу. Я проста ўпэўнена, усё, што ад вас залежыць, вы робіце на сваім месцы, - адзначыла Наталля Качанава.

🔻 Спікер падкрэсліла, што сёння трэба гаварыць аб сямейных каштоўнасцях не толькі з моладдзю, але і з дзецьмі.

- Усё, што адбываецца ў тваёй краіне і што будзе заўтра, і ў якой краіне мы будзем жыць - гэта ўсё залежыць ад нас. Для кожнага чалавека важна, каб быў мір у краіне, - падкрэсліла Наталля Качанава.