Настаўніцкая
6.44K subscribers
13.3K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Мінскі гарадскі ваенна-патрыятычны клуб “Граніт” адкрыўся на базе в/ч 5448

🔺 Узаемадзеянне ўстаноў адукацыі з воінскімі фарміраваннямі ў справе патрыятычнага выхавання моладзі мае даўнюю традыцыю, у тым ліку традыцыю ў сучаснай беларускай гісторыі.

- Мы вітаем ініцыятыву камандавання ўнутраных войскаў па стварэнні на пастаяннай аснове пры воінскіх фарміраваннях ваенна-патрыятычных клубаў. Мы ўпэўнены, што пытанні патрыятычнага выхавання — гэта важная грамадская, дзяржаўная задача. І выканаць яе можна толькі сумеснымі намаганнямі. Мы плануем падрыхтаваць спецыяльны нарматыўна-прававы акт, які надасць статус такім клубам, урэгулюе іх стварэнне і дзейнасць. Перакананы, што такія клубы дапамогуць выхаваць сапраўдных грамадзян, сапраўдных патрыётаў і абаронцаў Айчыны, — адзначыў міністр адукацыі Ігар Карпенка, а пасля ўручыў хлопчыкам і дзяўчынкам значкі з эмблемай клуба “Граніт” ⬇️ .
Настаўніцкая
Мінскі гарадскі ваенна-патрыятычны клуб “Граніт” адкрыўся на базе в/ч 5448 🔺 Узаемадзеянне ўстаноў адукацыі з воінскімі фарміраваннямі ў справе патрыятычнага выхавання моладзі мае даўнюю традыцыю, у тым ліку традыцыю ў сучаснай беларускай гісторыі. - Мы…
⬆️ Зусім нядаўна па ініцыятыве Міністэрства адукацыі, Міністэрства ўнутраных спраў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта на базе ВЧ 3214 адкрыўся клуб “Рысь”. І вось сёння эстафету пераняла вайсковая часць 5448.

У “Граніце” падлеткі асвояць асновы спецназаўскай падрыхтоўкі, для іх будуць працаваць ваенна-спартыўныя секцыі. Рукапашны бой, барацьба, бокс, фехтаванне, стральба — усё гэта своеасаблівае спецназаўскае мнагабор’е.

✔️ Навучэнцы пазнаёмяцца з гісторыяй унутраных войскаў, азамі страявой і агнявой падрыхтоўкі, узорамі ваеннай тэхнікі і ўзбраення, у іх будзе фарміравацца жаданне служыць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Вынікі адкрытай міжпрадметнай алімпіяды UNISTAR падведзены ў сталіцы

🏆 Па агульнай суме набраных балаў ў камандным этапе першае месца заваявала каманда сярэдняй школы № 121 Мінска.

Алімпіяда, ініцыятарам правядзення якой з’яўляецца гімназія № 38 Мінска, праводзілася ў шосты раз. Яна аб'яднала рэкордную колькасць удзельнікаў — 189 навучэнцаў, з якіх — 109 васьмікласнікаў і 80 дзевяцікласнікаў.

🔸 Вучні 8-9 класаў спаборнічалі па трох напрамках: гуманітарным, фізіка-матэматычным, прыродазнаўча-навуковым. Акрамя мінскіх паспрабаваць свае сілы выказалі жаданне навучэнцы са школ Самахвалавіч, Ждановіч, Бараўлян, Астрашыцкага гарадка і інш.
Настаўнік сярэдняй школы № 41 Гродна Аксана Бітук ператварыла кабінет беларускай мовы і літаратуры ў невялікі музей-лабараторыю

📰 Экспанаты міні-музея выкарыстоўваюцца на ўроках літаратуры і гісторыі, на факультатыўных занятках і ў даследчай дзейнасці.

На паліцах кабінета знайшлі месца выданні канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя: “Крёстная песнь” (1938 г., Варшава), “Образцовая кухня” (1892 г., Масква), “Арфаграфічны слоўнік” пад рэдакцыяй К.Крапівы (1948 г.), “Сымон-музыка” Я.Коласа (1968 г.), “Война и мир” Л.Талстога (1957 г., Масква), старонкі “Евангелля ад Іаанна” (1938 г.), “Катэхізіс” (1910 г., Кракаў) і “Малітваслоў” (1921 г., Варшава).

📚 Дапаўняюць калекцыю выданні падручнікаў 50-60-х гадоў XX стагоддзя, на падставе якіх распрацаваны прафарыентацыйны ўрок для будучых педагогаў, а таксама вучняў, якія наведваюць факультатыўныя заняткі “Мая прафесійная будучыня”.
Навучэнка Пінскага каледжа БрДУ стала фіналісткай 13-й міжнароднай алімпіяды “ІТ-Планета”

📶 Спаборніцтвы накіраваны на выяўленне і падтрымку здольных студэнтаў і маладых спецыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Разам з навучэнкай Пінскага каледжа БрДУ імя А.С.Пушкіна Янінай Трушко ад Беларусі ў фінал выйшлі 10 чалавек.

🔝 У намінацыі “Экалогія жыцця” дзяўчына з Брэстчыны прэзентавала праект па аптымізацыі візуальнага асяроддзя горада.
Онлайн-квиз на тему освобождения от немецко-фашистских захватчиков прошел в Гомельской области

Во время 5️⃣-го открытого областного конкурса 33 команды искали ответы на 20 вопросов.

📌 Эрудиция, смекалка и знание истории помогли командам «Троицкая дружина» гомельской средней школы № 24 и «Наследники» Дубровского яслей-сада-средней школы Светлогорского района стать победителями.
Дырэктар валеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Таццяна Мілаш з дзяцінства марыла стаць педагогам

🏘 Аграгарадок Валеўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці і Валеўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа сталі дарагімі сэрцу месцамі для ўраджэнкі Баранавіч.

— Школа ў невялікім населеным пункце, аграгарадку — асабліва значнае месца, з якім цесна звязана жыццё не толькі вучняў і іх бацькоў, але і амаль усіх жыхароў сельскага Савета, — адзначае Таццяна Мілаш.

📐 Як кіраўнік імкнецца забяспечыць якасны адукацыйны працэс, чытайце ў артыкуле «У кожным ёсць сваё сонца» па спасылцы на нашым сайце.
ПЛАНЕРКА: АКТУАЛЬНО, ОПЕРАТИВНО, ПО ДЕЛУ

⁉️ Решаем задачи оперативного совещания при начальнике управления

📖✍️ НА КОНТРОЛЕ:

🖋подведение итогов второго этапа республиканской олимпиады по учебным предметам,
🖋торжественное подведение итогов районного конкурса "Воспитание в лицах",
🖋проведение заседания коллегии управления по вопросам профориентации школьников,
🖋 организация питания учащихся и воспитанников,
🖋работа студенческих отрядов,
🖋 организация проведения благотворительной акции "Наши дети",
🖋завершение текущего ремонта на объектах образования.

‼️ Наталья Кучинская, начальник управления: "В учреждениях образования Ленинского района системно проводятся мероприятия по профилактике распространения Covid и ОРВИ. При этом особое внимание сейчас уделяем вакцинации сотрудников и воспитанников против сезонного гриппа. Вакцинация - это ответственное отношение к своему здоровью. Берегите себя и своих родных -- прививайтесь!"
#управлениеобразованием
#на_контроле
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі чакае наваселля

Установа мае ў Мінску два будынкі: адзін корпус знаходзіцца на вуліцы Кірава, другі — на Фабрыцыуса ⬇️ .

📍 Гэты аб'ект мае культурна-відовішчнае прызначэнне, і таму галоўнае ў ім — канцэртная зала на 417 месцаў, дзе будуць адбывацца розныя святочныя мерапрыемствы для дзяцей і моладзі, а таксама перанясецца частка буйных мерапрыемстваў з пляцоўкі на Кірава.

- Мы амаль завяршылі капітальны рамонт, і ўжо ў снежні гэты корпус расчыніць свае дзверы, - адзначыла дырэктар цэнтра Надзея Васільчанка. - У гэтай зале будуць праходзіць і спектаклі, канцэрты, і інтэлектуальныя турніры, гульні КВЗ, і інш. Тут выдатны якасны гук і прафесіянальнае святло, экраны, цікавае адзенне сцэны, з’явілася і рэжысёрская будка. Іншымі словамі, створаны ўсе умовы і для артыста, і для гледача.

☕️ На другім паверсе корпуса размесціцца маладзёжнае кафэ, вялікая і малая канферэнцзалы, тры грымёрныя.
Традиционный фестиваль «Палитра творчества» состоялся в Белорусско-Российском университете

🎊 Фестиваль включал открытый конкурс популярной песни «Студенческий листопад», конкурс современного и эстрадного танца «Танцы 100%», конкурс «Театр +» и фотоконкурс.

- В этом году фестиваль объединил около 200 молодых людей. Важно, что среди участников - представители не только белорусских, но и российских университетов. Ведь мероприятие направлено на консолидацию творческой молодежи России и Беларуси, выявление и поддержку талантливых студентов, сохранение и популяризацию культурного наследия братских народов. Ещё одна особенность "Палитры творчества" в том, что конкурсанты - это студенты не творческих специальностей, - рассказала заведующий сектором педагогического сопровождения и развития творческих инициатив БРУ Лидия Демидова.

📶 «Палитра творчества» прошла в онлайн формате, что не помешало участникам показать высокий уровень творческого и исполнительского мастерства.
Победителей олимпиады по журналистике «Медиа и я» определили в ГрГУ имени Янки Купалы

🖊 В очном этапе конкурса, который прошел на факультете истории, коммуникации и туризма, приняли участие 30 школьников, гимназистов и лицеистов из Гродненской и Брестской областей.

Олимпиада по журналистике традиционно проходит в два этапа. Заочный тур предполагает тестирование, очный – написание сочинения и устное выступление.

🔹 По итогам конкурса победительницей стала ученица 11 класса Гродненской городской гимназии Анастасия Кисель.
Дипломами II степени награждены учащаяся 11 класса гимназии № 7 Гродно Елизавета Хлебус и ученица 11 класса Ружанской средней школы Мария Павлович.
Міжнародная навуковая канферэнцыя "Славафраз-2021" праходзіць у ГДУ імя Ф. Скарыны

🌐 У абмеркаванні ўдзельнічаюць каля 80 чалавек з Венгрыі, В'етнама, Грузіі, Кітая, Кыргызтана, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Харватыі, Чэхіі, Расіі, Украіны і Беларусі.

Сустрэчы ўжо праходзілі ў Аўстрыі, Македоніі, Харватыі, Славакіі і Чэхіі. Упершыню "Славафраз" прымаюць усходнія славяне.

Па рашэнні Фразеалагічнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў арганізатарам стаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства.

🆎 Тэма канферэнцыі - "Свет славян у фразеалагічнай і парэміялагічнай інтэрпрэтацыі". Даследнікі дыскутуюць у тым ліку пра долю нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў этнічных фразеа- і парэміафондах, пра тое, якімі павінны быць фразеалагічныя і парэміялагічныя слоўнікі будучыні.
Купалаўскія чытанні прайшлі ў ГрДУ

📝 Такім чынам быў дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 140-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы.

Кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта ВНУ правяла традыцыйную навукова-практычную канферэнцыю «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні».

📌 Грунтоўныя даклады прадставілі прафесар, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская мова і літаратура» А. Бельскі, прафесар кафедры беларускай мовы ГДУ імя Францыска Скарыны В. Ляшчынская, прафесар кафедры рускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Т. Аўтуховіч, прафесар М. Даніловіч, дацэнт кафедры беларускай філалогіі А.Э.Сабуць.

Рэктар ГрДУ І. Кітурка падкрэсліла знакавасць таго, што купалаўская alma mater годна ўшаноўвае імя Янкі Купалы – аднаго са шляхетных беларускіх паэтаў.