Настаўніцкая
6.43K subscribers
13.2K photos
27 videos
1.6K links
Афіцыйны канал выдавецкага дома «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.

Наш сайт https://nastgaz.by/
Download Telegram
Кабінет духоўна-маральнага выхавання адкрылі ў Полацкім кадэцкім вучылішчы

🔸 Сярод ганаровых гасцей урачыстасці былі кіраўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Віцебскай вобласці, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома.

Асвячэнне памяшкання здзейсніў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін у саслужэнні епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація і свяшчэннікаў епархіі.
Кожны складнік новага кабінета мае асаблівы сэнс. На іконах — выявы легендарных воінаў-абаронцаў, хто здзейсніў подзвіг пры жыцці і быў далучаны да ліку святых. Як паведаміў дырэктар Станіслаў Красоўскі, кабінет стане часткай духоўна-асветніцкага і культурнага цэнтра на базе вучылішча.

Яшчэ на стадыі праектавання нашага цяперашняга будынка мы прадугледжвалі такі аб’ект, — расказаў кіраўнік установы адукацыі. — Полацкі кадэцкі корпус — адзіная з падобных устаноў, два выпускнікі якой былі далучаны да ліку святых: святы прападобны Варсанофій Опцінскі і мучанік Мікала Акаловіч. Корпус меў сваю храмавую царкву. У нас ёсць добры музей, на базе якога праводзіцца вялікая выхаваўчая і асветніцкая работа, дзейнічае рэсурсны цэнтр ваенна-патрыятычнага выхавання. Мы цесна супрацоўнічаем з Беларускай Праваслаўнай Царквой. Наступным крокам на тэрыторыі вучылішча плануем адкрыць капліцу Архангела Міхаіла на падмурку царквы ХІІ стагоддзя.
Школа молодога педагога активно функционирует в Бобруйском районе

📍 Методическое формирование объединяет всех молодых специалистов сферы образования.

Кадровым вопросам уделяем первостепенное внимание. Особенно досконально работаем с молодыми специалистами. Помощь начинающим учителям в профессиональном становлении — одна из приоритетных задач. Во всех учебных заведениях развито наставничество, большим подспорьем для адаптации является также школа молодого педагога, — рассказала начальник отдела по образованию Бобруйского райисполкома Олеся Стельмак.

Формирование разделено на три профиля: иностранные языки, русский и белорусский язык, начальные классы. С регулярной периодичностью для молодых кадров проводятся различные обучающие мероприятия. В сентябре — октябре акцент на заседаниях сделан на нормативно-правовом и научно-методическом обеспечении образовательного процесса. Молодым специалистам разъясняют ключевые моменты в конструировании урока, подборе методического и дидактического материала, ведении нормативных документов. С молодежью активно взаимодействуют также опытные учителя: в формате мастер-классов они делятся секретами профессионального мастерства. Значимо, что в конце учебного года начинающие педагоги выступают с самопрезентацией, показывают, чему научились, делятся планами на будущее.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сустрэчы з педагогамі Віцебскай вобласці правяла ў Полацку намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кацярына Пятруцкая па даручэнні кіраўніка ведамства

🔻 Удзельнікамі дыялогавых пляцовак сталі прадстаўнікі педкалектываў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі буйных гарадоў і невялікіх па колькасці школ сельскіх рэгіёнаў. Да абмеркаванняў далучыўся таксама начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома.

Праблемнае поле размовы ахоплівала тэму, да якой няма абыякавых у настаўніцкім асяроддзі: як не ў шкоду якасці адукацыйнага працэсу пазбегнуць непатрэбнай паператворчасці, выбудаваць яго лагічна і эфектыўна, выключыць неапраўданую нагрузку на педагогаў? Дырэктары і намеснікі дырэктараў, сацыяльныя педагогі і псіхолагі, настаўнікі абмяняліся думкамі, выказалі шэраг канструктыўных прапаноў, атрымалі падрабязныя адказы на хвалюючыя пытанні.
Специалисты системы образования Ганцевичского района приняли участие в зональной презентации опыта реализации проекта "Родительский университет", которая прошла на базе ГУО "Гимназия N 3 г.Барановичи".
Во время мероприятия о роли социально-педагогического центра в реализации проекта в Ганцевичском районе рассказала директор учреждения Галина Николаевна Бруй, опытом работы с родителями в рамках психолого-педагогического сопрождения процесса адаптации школьников поделилась педагог-психолог ГУО "Средняя школа N 1 г.Ганцевичи" Олеся Алексеевна Акулова, работу классного руководителя по гендерному воспитанию учащихся презентовала учитель белорусского языка и литературы ГУО "Средняя школа N 3 г.Ганцевичи" Татьяна Романовна Зажеко.

#Родительский_университет #Передовой_опыт #Методическая_работа
Багаты на эмоцыі камандзіровачны дзень — рабочая паездка прадстаўнікоў кіраўніцтва Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" ў Ваўкавыск прайшла ў фармаце міні-прэс-туру

📍 У ваўкавыскім дзіцячым садзе № 6 не першы год развіваюць інклюзіўнае асяроддзе. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям з РАС. Педагогі дашкольнай установы стварылі сучаснае развіццёвае асяроддзе, якое дапамагае раскрыць патэнцыял абсалютна кожнага выхаванца. Па словах загадчыцы Вольгі Самайлюк, гэта было б немагчыма, калі б не высокі прафесіяналізм педагагічнага калектыву.

З такімі ж адкрытымі сэрцамі працуюць і педагогі спецыяльнай школы-інтэрната, дзе таксама створаны максімальна камфортныя ўмовы для жыцця і навучання дзяцей. Дырэктар навучальнай установы Ала Былінская не без гордасці правяла нас па вучэбных класах і жылых пакоях. У інтэрнаце імкнуцца рабіць усё, каб дапамагчы выхаванцам адаптавацца да жыцця.

У сярэдняй школе № 7 Ваўкавыска вучыцца амаль 1500 дзяцей. Вялікая школа з саліднымі здабыткамі. Як вучнёўскімі, так і педагагічнымі. На агульны вынік тут працуе кожны. Настаўнікі паспяхова ўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства, навучэнцы заваёўваюць узнагароды на алімпіядах і не толькі. Па словах дырэктара Аляксандра Бакуновіча, школа імкнецца адпавядаць запытам усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

✔️ У завяршэнне камандзіровачнага дня прайшла рабочая сустрэча з намеснікам начальніка ўпраўлення па адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама Пятром Красько, на якой было абмеркавана пашырэнне супрацоўніцтва.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM