На рынку будматэрыялаў ва Уруччы супрацоўнікі выйшлі на акцыю. Гучаць лозунгі і пратэстныя песні. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
РАБОТНІКІ МІНСКАГА МЕТРО ДАЛУЧЫЛІСЯ ДА ПРАТЭСТАЎ, выйшлі на плошчу Незалежнасці. @nashaniva Больш за 150 супрацоўнікаў у спецоўках агулам выйшлі на плошчу, у двух з іх — бел-чырвона-белыя сцягі.
Да іх выйшаў начальнік аддзела энергазабеспячэння. Ён у прысутнасці карэспандэнта @nashaniva сказаў, што хлопцы маюць права на пратэст, але папрасіў не спыняць працы.
Акрамя таго, на Плошчы яшчэ некалькі соцень дэманстрантаў з розных бакоў

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Наступная станцыя: Новы прэзідэнт". Супрацоўнікі мінскага метро тлумачаць, чаму яны далучыліся да пратэстаў. Цяпер на плошчы Незалежнасці стаяць каля 300 пратэстоўцаў @nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паслухайце, як беларусы спяваюць. Відэа @nashaniva. Навучэнцы і супрацоўнікі Акадэміі музыкі выйшлі да будынку Акадэміі
Знутры Мінскага аўтазавода даносіцца магутнае скандаванне "Ухадзі!", перадае карэспандэнт @nashaniva. Чалавек 20 журналістаў сабраліся ля прахадной МАЗа, іх не пускаюць на тэрыторыю. На МАЗ меў прыехаць прэм'ер Галоўчанка, але няясна, ці прыехаў. Нагадаем, што адстаўкі Лукашэнкі запатрабавалі таксама работнікі БелАЗа, БМЗ, Гродна Азот, Брэст Гефеста.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пратэст працаўнікоў мінскага метро. @nashaniva.
"Навукоўцы супраць гвалту". Навуковыя работнікі таксама выйшлі на пратэст каля філармоніі. @nashaniva.
Пратэстоўцы запаволілі рух на Партызанскім праспекце Мінска, паведамляюць чытачы і пацввярджаюць карэспандэнты @nashaniva. "В районе Кулешова несколько человек с плакатами перекрыли движение. Машины гудят в поддержку их. Поток объезжает их и движется очень медленно".
ВЫЗНАЧАНАЕ МЕСЦА І ЧАС РАЗВІТАННЯ З ЗАБІТЫМ У МІНСКУ ДЭМАНСТРАНТАМ
Развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў 10 жніўня падчас мірных пратэстаў на Пушкінскай, пройдзе а 12:00 у суботу, 15 жніўня, на Альшэўскага, 12 (рытуальная зала). Сям'я забітага просіць усіх жыхароў Мінска прыйсці, каб аддаць доўг памяці чалавеку, які аддаў жыццё за свабоду і годнасць Беларусі. Пахаванне адбудзецца на Заходніх могілках за Азярцом. @nashaniva

Вось такая атмасфера пануе на пратэсце супрацоўнікаў мінскага метро. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адна калона прыкладна з 5000 дэманстрантаў рухаецца праспектам Незалежнасці ў бок плошчы Незалежнасці. Пакуль няясна, ці збяруцца дэманстранты сёння ў нейкім адным месцы сталіцы. Пакуль тысячы асобных акцый пратэсту адбываюцца на прадпрыемствах і ўстановах, у жылых кварталах і на розных вуліцах. Праспект нязвыкла пусты, бо ДАІ ад ранку перакрыла скразны ўезд на яго, ёсць толькі машыны, што ўязджаюць з бакавых вуліц @nashaniva
Больш за 1000 работнікаў МТЗ ужо сабраліся на сход, што мае адбыцца ўнутры каля галоўнай прахадной @nashaniva. Сход прызначаны на 14.00
Супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій разгарнулі над МКАД гіганцкі бел-чырвоны-белы сцяг. Фота чытача @nashaniva.
АСНОЎНЫЯ НАВІНЫ НА ГЭТЫ МОМАНТ КОРАТКА:
Работнікі тысяч прадпрыемстваў у Беларусі далучыліся да пратэстаў супраць Аляксандра Лукашэнкі. сярод іх Беларуськалій, МТЗ, МАЗ, БелАЗ, Гродна Азот, МЗКТ, Брэст Гефест, БМЗ, Ліда Лакафарба, найбольшыя бальніцы.
Святлана Ціханоўская заклікала мэраў дазволіць сходы грамадзян ва ўсіх гарадах краіны ў суботу і нядзелю.
Развітанне з забітым дэманстрантам адбудзецца ў суботу а 12-й на Альшэўскага. пасля яго будуць праважаць на Заходнія могілкі.
Сілавікоў, як і ўчора, на вуліцах няма, у адрозненне ад 9—12 жніўня, калі адбываліся крывавыя спробы разгону дэманстрантаў у трох дзясятках гарадоў.
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да працоўных калектываў з заклікам не баставаць.

Дэсантнікі на плошчы Перамогі ў Мінску. Відэа даслаў чытач @nashaniva.