Кіраўнікі ІТ-кампаній склалі зварот у ПВТ з нагоды непрацуючага інтэрнэту
Кіраўнікі кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ, плануюць сёння перадаць у адміністрацыю «Парку Высокіх Тэхналогій» зварот з нагоды непрацуючага інтэрнэту. Ініцыятыва зыходзіла ад удзельнікаў Belarus IT CEO Club, піша Tut.by.
Нагадаем, што ў краіне з 9 аж па раніцу 12 жніўня назіраліся праблемы з інтэрнэтам, што, зразумела, замінала працы беларусаў. Прадстаўнікі IT-кампаній таксама сутыкнуліся з цяжкасцямі.
Ужо 16 кіраўнікоў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ падпісалі зварот, сярод іх, паводле паведамлення dev.by, Flatlogic, Cortlex, IdeaSoft, Bamboo Group, MapData, Celadon, ForteGroup, DataRocket, Solvd, Gismart, Akveo, * instinctools, Ханзеком БАЙ, Orangesoft, Abiatec, DashBouquet, Rozum Robotics, Aiolane і шэраг іншых.
Акрамя таго, подпісы можна будзе паставіць і сёння, у будынку ПВТ з 12.00 да 12.30 (вул. Купрэвіча 1).

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Спіс затрыманых да 9 жніўня, якія хнаходзяцца ў ізалятары Турмы №8 у Жодзіна:
👉https://spring96.org/be/news/98983
👉https://spring96.org/be/news/98983
Вясна
Хто чакае судоў ў Жодзінскім СІЗА? Спіс затрыманых да 9 жніўня Дапоўнена
Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя спісы грамадзян, якія былі змешчаныя да суда ў следчы ізалятар Турмы №8 у Жодзіна.
Forwarded from Зеркало | Новости
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
В Минске силовики целятся людям в окна.
«Пагаварыў са Святланай Ціханоўскай. Яна ў бадзёрым настроі. Яна выкажацца неўзабаве», - напісаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у твітары.
Нагадаем, што Святлана Ціханоўская пакінула Беларусь у ноч на аўторак і пераехала ў Літву. Верагодна, гэта было зроблена пад ціскам. Перад гэтым яны запісала два відэа, на адным яна чытае тэкст па паперцы, дзе заклікае беларусаў адмовіцца ад пратэстаў.
Паведамляецца, што відэа, магчыма, было запісана ў кабінеце Ярмошынай.
Афіцыйная Вільня ўжо заявіла, што гатовы даць прытулак Ціханоўскай і іншым апазіцыйным палітыкам у выпадку неабходнасці.
У Святланы гадавая віза, жыллё, прадастаўленае ўрадам, а таксама ахова.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі напярэдадні пакінула тэрыторыю рэспублікі і цяпер знаходзіцца ў літоўскай сталіцы.

250 жанчын выйшлі ў белым з кветкамі да Камароўкі. Яны пратэстуюць супраць фальсіфікацыі выбараў, зверстваў АМАПа і патрабуюць вызваліць арыштаваных дэманстрантаў
"Перастаньце нас біць! Мы хочам проста правільны падлік галасоў!" - кажуць удзельніцы акцыі.
"Мы прыйшлі з адкрытымі рукамі, без зброі. Гэтаксама як і іншыя мірныя пратэстоўцы. Гвалт ідзе толькі з аднаго боку".
Ланцуг працягнуўся ўздоўж Камароўкі і Дома мэблі.

Пачынае аднаўляцца праца сайта "Наша Ніва". Аднак пакуль ёсць збоі.
Да аднаўлення стабільнай працы сайта асноўнай пляцоўкай застанецца гэты тэлеграм-канал.

Па крымінальнай справе ў Мінску затрыманы выкладчык універсітэта Джорджа Вашынгтона Стас Гарэлік
Пра ягонае затрыманне паведаміў сябра Аляксандр Карняйчук на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Паводле Карнейчука, а 2 ночы спецслужбы ўварваліся ў кватэру Гарэліка, правялі ператрус і звезлі мужчыну. Ён паспеў патэлефанаваць бацьку і сказаць, што яму інкрымінуюць КК 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх”.
У Мінску разам з Гарэлікам была ягоная жонка-амерыканка Марыса, яна не затрыманая. Дзе цяпер Гарэлік – ніхто не ведае.
Стас Гарэлік – дактарант універсітэта Джорджа Вашынгтона. Ягоныя навуковыя інтарэсы – сучасныя аўтарытарныя рэжымы. Апошнім часам ён шмат пісаў пра беларускія выбары.

Дзяўчын на Камароўцы актыўна вітаюць машыны, што едуць міма.
МУС: Перашкоды ў працы журналістаў не застануцца без увагі
Пра гэта прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава заявіла ў інтэрв’ю Радыё Свабода.
Наконт затрымання журналістаў, паломкі сілавікамі іх фота і відэакамер, канфіскацыі флэшкартак Чамаданава сказала, што яна ў курсе гэтай інфармацыі, асабіста сочыць за такімі паведамленьнямі.
«Я пра гэтую сітуацыю далажыла нашаму кіраўніку ведамства, ужо была яго рэакцыя. Я думаю, што гэта не застанецца па-за ўвагай».
На пытанне пра кепскія ўмовы ўтрыманьня затрыманых у турмах яна сказала:
«Мы за гэтым сочым, іх утрымліваюць не толькі ў ЦІП у Мінску, але і ў іншых установах па ўсёй краіне, побыт і харчаваньне іх арганізаваныя ў адпаведнасці зь дзейнымі нормамі».
На фота параненая ў калена журналістка "НН" Наталля Лубнеўская. Фота Уладзя Грыдзіна

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міліцыянты папрасілі удзельніц разысціся. Дзяўчаты паклалі кветкі ўздоўж дарогі і пачалі разыходзіцца, паклаўшы рукі за галаву, але ў выніку спыніліся і працягваюць стаяць уздоўж дарогі. Міліцыянтам крычаць: "Спыніце гвалт! Вас робяць забойцамі! Міліцыя - забойцы!"
Да дзяўчат на Камароўцы пад’ехаў сіні бусік АМАПа і аўтазак. Пажылая жанчына падышла да яго і звяртаецца да амапаўцаў: "Што ж вы робіце? Гэта ж вашы сёстры і браты! Хто вашы бацькі?". Пакуль што амапаўцы не выходзілі з буса. Зараз большая частка ўдзельніц разышлася.
МУС: У Брэсце [учора] на супрацоўнікаў міліцыі напала група агрэсіўна настроеных грамадзян з арматурай у руках. Папераджальныя стрэлы ўверх іх не спынілі. Для абароны жыцця і здароўя супрацоўнікаў зброя была ўжыта на паражэнне. Адзін з нападнікаў паранены.
Мінздароўя заявіла пра 51 параненага сёння ўначы. Чытачы Нашай Нівы і журналісты з розных гарадоў гавораць пра сотні параненых і па-зверску збітых.
МУС (прэс-рэліз вышэй) гаворыць пра больш як 1000 затрыманых учора,за 6000 затрыманых у краіне за тры дні пратэстаў. Праваабаронцы не могуць праверыць гэтыя лічбы, паток затрыманых агромны. Паводле ацэнак Нашай Нівы, лічба 6000 затрыманых моцна заніжаная. Мы пастараемся цягам дня абагуліць звесткі з рэгіёнаў і даць сваю ацэнку лічбы затрыманых.
Яшчэ адна група пратэстуючых жанчын рухаецца па праспекце Незалежнасці ў Мінску. Драматычныя і велічныя кадры.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзясяткі жанчын застаюцца на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам. У гэты час каля сотні ўдзельніц рухаюцца калонай па праспекце Незалежнасці.
Латвія заклікала беларускія ўлады да дээскалацыі сітуацыі ў краіне
Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс правёў тэлефонную размову са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем.
"Мы абмеркавалі ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі, заклікалі да дээскалацыі сітуацыі, палітычнага дыялогу з апазіцыяй, вызвалення мірных дэманстрантаў і журналістаў", - напісаў Рынкевічс ў Twitter.

Карэспандэнт расійскага выдання: Пры мне людзей у шматпавярховых дамах амапаўцы збівалі да хрыпу