Naračanščyna | Нарачанскі край
1.11K subscribers
1.39K photos
39 videos
208 links
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!

Сувязь: @Narachanski_bot

Вашы ўспаміны: @vashy_uspaminy_itp_bot
Download Telegram
Інстаграм акаўнт будслаўскага касцёла паказаў, што знаходзіцца у крыпце святыні

У планах: зрабіць тут калісьці музей, але пакуль што ўвесь фокус накіраваны на рэстаўрацыю храма, якая складаецца з 4 чэргаў:

1 чарга рэстаўрацыі касцёла: умацаванне падмуркаў ужо завершаная. Яна была неабходная для таго каб будынак касцёла не разбураўся.
2 чарга рэстаўрацыі: аднаўленне даху святыні пасля пажару. Яна плануецца быць завершанай да канца кастрычніка.
3 чарга рэстаўрацыі: фасады святыні і тэрыторыя вакол
4 чарга: працы ўнутры касцёла

Асноўнай праблемай зараз з'яўляецца недахоп сродкаў. Падтрымаць касцёл на аднаўленне і рэстаўрацыю можна па спасылцы
Сядзіба Ходзькаў у Крывічах

Пра гэтую сядзібу нам вядома з канца XVIl стагоддзя. Спачатку ёй валодалі Укольскія, а з канца XVIll стагоддзя яна стала радавым маёнткам Ходзькаў. Вось самыя выбітныя прадстаўнікі Ходзькаў, якія нарадзіліся ў Крывічах:

🔸Ян Ходзька-Барэйка (1777—1851) — грамадзкі дзеяч, пісьменнік, тэатразнавец

🔸Язэп Ходзька (1800—1881) — геадэзіст і тапограф

🔸Аляксандар Ходзька (1804—1891) — паэт, фалькларыст, усходазнавец, аўтар кнігі "Славянскія казкі"

🔸Міхал Ходзька (1808—1879) — паэт, перакладчык, грамадзкі дзеяч

Апошнімі ўладальнікамі сядзібы былі Любанскія і Швыйкоўскія. Аднак, стары дом Ходзькаў, што быў на гэтым месцы, не захаваўся. Захавалася пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя драўляная сядзіба ў формах народнага дойлідства.
Рака Наква каля млына ў вёсцы Пруднікі, жнівень 2024
Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка — вельмі цікавая асоба ў беларускай культуры. Вось некалькі фактаў пра яе:

Паўліна Мядзёлка — не толькі акторка, яе творчасць была шматграннай, і яна пісала літаратуру ў разнастайных жанрах — ад прозы і паэзіі да эсэ

Мядзёлка актыўна выступала за захаванне беларускай мовы і культуры, што адлюстроўвалася ў яе творах.

Паўліна Мядзёлка старалася быць прынцыповай у адстойванні сваіх думак. Пра яе казалі: "Хто што благое зробіць — яна маўчаць не будзе, у вочы скажа."

Яна працавала настаўніцай і мела мноства вучняў. Дзесяткі гадоў гэтая кволенькая, маленькая жанчына аддала служэнню дзецям, культуры і Беларусі.

Любіла садзіць кветкі, хадзіць у грыбы. З кветак асабліва любіла гладыёлусы, а з грыбоў — рыжыкі.
12 кастрычніка 1920 года на Віленшчыне была ўтворана протадзяржава Сярэдняя Літва, з тэрыторыяй 15 тыс. кв.км і насельніцтвам каля 490 тысяч чалавек.

Вялікую частку насельніцтва Сярэдняй Літвы складалі ліцьвіны-беларусы (90%). Дзяржава праіснавала толькі два гады, і ў сакавіку 1922 яе тэррыторыя стала часткай Польшчы.

У яе склад уваходзіла частка Мядзельшчыны: тэрыторыя ад Свіры да Мядзела
Свірскі касцёл 13 кастрычніка 2024 годзе і на малюнку Язэпа Драздовіча 1924 года

Дакладны ракурс сёння перадаць цяжка з-за вялікай колькасці дрэў, якія закрываюць сабой касцёл Святога Мікалая

І якраз у гэты дзень, 13 кастрычніка 1888 года, у засценку Пунькі Дзісенскага павета нарадзіўся выдатны беларускі мастак, Язэп Нарцызавіч Драздовіч

#сучаснасцьvsмінуласць
Аэрафотаздымак станцыі Будслаў нямецкага лётчыка з Першай Сусветнай вайны

У правай частцы здымка бачныя інтэнданцкія склады — склады, якія матэрыяльна-тэхнічна забеспячалі войска. Таксама відаць нейкія іншыя будынкі вайсковага прызначэння.

Фота з калекцыі Кастуся Шыталя