Сям'я пад Смаленскам знайшла астанкі салдата з Мядзельскага раёна і шукае яго сваякоў.
🪖 У горадзе Ярцава Смаленскай вобласці 26 верасня сям'я на сваім прысядзібным участку праводзіла зямельныя працы. Гаспадары знайшлі астанкі і асабістыя рэчы савецкага салдата.
Імя салдата — Уладзімір Хвалько. Ён нарадзіўся ў вёсцы Наўры Мядзельскага раёна.
Крыніца: Нарачанская Зара.
Чытаць болей

Інстаграм акаўнт будслаўскага касцёла паказаў, што знаходзіцца у крыпце святыні
У планах: зрабіць тут калісьці музей, але пакуль што ўвесь фокус накіраваны на рэстаўрацыю храма, якая складаецца з 4 чэргаў:
1 чарга рэстаўрацыі касцёла: умацаванне падмуркаў ужо завершаная. Яна была неабходная для таго каб будынак касцёла не разбураўся.
2 чарга рэстаўрацыі: аднаўленне даху святыні пасля пажару. Яна плануецца быць завершанай да канца кастрычніка.
3 чарга рэстаўрацыі: фасады святыні і тэрыторыя вакол
4 чарга: працы ўнутры касцёла
Асноўнай праблемай зараз з'яўляецца недахоп сродкаў. Падтрымаць касцёл на аднаўленне і рэстаўрацыю можна па спасылцы

Сядзіба Ходзькаў у Крывічах
Пра гэтую сядзібу нам вядома з канца XVIl стагоддзя. Спачатку ёй валодалі Укольскія, а з канца XVIll стагоддзя яна стала радавым маёнткам Ходзькаў. Вось самыя выбітныя прадстаўнікі Ходзькаў, якія нарадзіліся ў Крывічах:
🔸Ян Ходзька-Барэйка (1777—1851) — грамадзкі дзеяч, пісьменнік, тэатразнавец
🔸Язэп Ходзька (1800—1881) — геадэзіст і тапограф
🔸Аляксандар Ходзька (1804—1891) — паэт, фалькларыст, усходазнавец, аўтар кнігі "Славянскія казкі"
🔸Міхал Ходзька (1808—1879) — паэт, перакладчык, грамадзкі дзеяч
Апошнімі ўладальнікамі сядзібы былі Любанскія і Швыйкоўскія. Аднак, стары дом Ходзькаў, што быў на гэтым месцы, не захаваўся. Захавалася пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя драўляная сядзіба ў формах народнага дойлідства.

Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка — вельмі цікавая асоба ў беларускай культуры. Вось некалькі фактаў пра яе:
✨ Паўліна Мядзёлка — не толькі акторка, яе творчасць была шматграннай, і яна пісала літаратуру ў разнастайных жанрах — ад прозы і паэзіі да эсэ
✨ Мядзёлка актыўна выступала за захаванне беларускай мовы і культуры, што адлюстроўвалася ў яе творах.
✨ Паўліна Мядзёлка старалася быць прынцыповай у адстойванні сваіх думак. Пра яе казалі: "Хто што благое зробіць — яна маўчаць не будзе, у вочы скажа."
✨ Яна працавала настаўніцай і мела мноства вучняў. Дзесяткі гадоў гэтая кволенькая, маленькая жанчына аддала служэнню дзецям, культуры і Беларусі.
✨ Любіла садзіць кветкі, хадзіць у грыбы. З кветак асабліва любіла гладыёлусы, а з грыбоў — рыжыкі.

12 кастрычніка 1920 года на Віленшчыне была ўтворана протадзяржава Сярэдняя Літва, з тэрыторыяй 15 тыс. кв.км і насельніцтвам каля 490 тысяч чалавек.
Вялікую частку насельніцтва Сярэдняй Літвы складалі ліцьвіны-беларусы (90%). Дзяржава праіснавала толькі два гады, і ў сакавіку 1922 яе тэррыторыя стала часткай Польшчы.
У яе склад уваходзіла частка Мядзельшчыны: тэрыторыя ад Свіры да Мядзела