Naračanščyna | Нарачанскі край
1.11K subscribers
1.39K photos
39 videos
208 links
Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!

Сувязь: @Narachanski_bot

Вашы ўспаміны: @vashy_uspaminy_itp_bot
Download Telegram
Замалёўкі заходняга сонца ля Будслаўскага Касцёла

Крыніца: budslau
Хлапец з роварам у Кабыльнiку (Нарач). Сярэдзiна 1930-х.

Звярніце ўвагу, наколькі прыемна глядзелася такая прыгожая, забрукаваная вулачка, з дамамі сярод зеляніны.

Крыніца
Гісторык і археолаг Міхась Чарняўскі на Мядзельскай кальварыі, 2008 год.

Фатаздымак: azarkinm.livejournal.
Мядзельскія пажарныя за савецкім часам

Пажарная ахова ў Мядзеле пачала фармавацца яшчэ ў 1903 годзе. Падчас знаходжання мястэчка пад уладай Польшчы, пасярод гандлёвай плошчы размяшчалася пажарнае дэпо. У 1937 годзе ў ім зьявілася першая пажарная машына.

Пасля вайны, у 1944 у Мядзеле была адноўлена праца пажарнай аховы. У 1957 было пабудавана новае дэпо, на месцы, дзе раней знаходзілася мядзельская двухкласная вучэльня, дзе вучыўся Уладзімір Дубоўка.

Фатаздымкі МНС.
Серыя з чатырох партрэтаў Папаў Рымскіх, з будслаўскай базылікі і рэстаўрацыя аднаго з іх мастаком-рэстаўратарам Аляксандрам Лагуновічам-Чарапко ў 2019 годзе.

Партрэты былі створаныя адным мастаком, майстрам сваёй справы, у XVII ці XVIII стагоддзі. На думку рэстаратара, добры спецыяліст мог бы зрабіць па серыі гэтых папскіх партрэтаў бліскучую дысертацыю або захапляльную манаграфію.

Крыніца
Натоўп ля касцёла ў Свіры, 1931 год

Сярод святочна апранутых людзей у натоўпе бачна і жанчыну ў народным строі