13 лютага 1974, 50 гадоў таму, не стала Паўліны Мядзёлкі
Апошнія два дзесяцігоддзі свайго жыцця яна пісала свой найбольш значны твор — кнігу ўспамінаў «Сцежкамі жыцця», якую, на жаль, не паспела патрымаць у руках. Яе пахавалі ў родным Будславе, побач з бацькамі.

Хлапец з роварам у Кабыльнiку (Нарач). Сярэдзiна 1930-х.
Звярніце ўвагу, наколькі прыемна глядзелася такая прыгожая, забрукаваная вулачка, з дамамі сярод зеляніны.
Крыніца

Гісторык і археолаг Міхась Чарняўскі на Мядзельскай кальварыі, 2008 год.
Фатаздымак: azarkinm.livejournal.
Фатаздымак: azarkinm.livejournal.
Мядзельскія пажарныя за савецкім часам
Пажарная ахова ў Мядзеле пачала фармавацца яшчэ ў 1903 годзе. Падчас знаходжання мястэчка пад уладай Польшчы, пасярод гандлёвай плошчы размяшчалася пажарнае дэпо. У 1937 годзе ў ім зьявілася першая пажарная машына.
Пасля вайны, у 1944 у Мядзеле была адноўлена праца пажарнай аховы. У 1957 было пабудавана новае дэпо, на месцы, дзе раней знаходзілася мядзельская двухкласная вучэльня, дзе вучыўся Уладзімір Дубоўка.
Фатаздымкі МНС.

Серыя з чатырох партрэтаў Папаў Рымскіх, з будслаўскай базылікі і рэстаўрацыя аднаго з іх мастаком-рэстаўратарам Аляксандрам Лагуновічам-Чарапко ў 2019 годзе.
Партрэты былі створаныя адным мастаком, майстрам сваёй справы, у XVII ці XVIII стагоддзі. На думку рэстаратара, добры спецыяліст мог бы зрабіць па серыі гэтых папскіх партрэтаў бліскучую дысертацыю або захапляльную манаграфію.