Ля старога млына ў Прудніках
Назва ракі Наква, над якой стаіць млын, з фіна-угорскіх моваў перакладаецца як "Белая вада".
На гэтым месцы Наква ўцякае ў старадаўні пруд, а далей за мастом нясе свае воды ў Сэрвач.

Адам Гурыновіч (25 студзеня 1860 - 4 лютага 1894) — беларускі паэт, які нарадзіўся ў фальварку Кавалі на Мядзельшчыне, жыў у Крыстынопалі на Вілейшчыне.
Далёкія продкі Гурыновіча былі татарамі, мелі прозвішча Гурын. Пазней прынялі хрысціянства і змянілі прозвішча на Гурыновіч.
Адам Гурыновіч пачаў пісаць па-беларуску пад уплывам творчасці Францішка Багушэвіча. Працаваў над перакладамі замежнай літаратуры, запісваў народныя песні, быў адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай паэзіі.
У 1893 годзе Гурыновіч быў арыштаваны. Пры вобшуку на кватэры, паліцыя забрала нелегальную літаратуру і 8 сшыткаў з рукапісамі вершаў, заметак. Гурыновіча арыштавалі, а неўзабаве кінулі ў турму. А вось тых сшыткаў з вершамі паэта ніхто так і не адшукаў.
Праз некалькі месяцаў Адама Гурыновіча выпусцілі з турмы, бо ён захварэў на чорную воспу, якая лічылася невылечнай. Паэт неўзабаве памёр.

Публікуйма неапублікаванае з летніх вандровак
Працы народнага майстра Беларусі з Мядзельшчыны Юрася Камандзірчыка на Блакітных азёрах: Пярун-Грамаўнік і Св. Арханёле Міхал.
Скульптуры зробленыя з дуба і стаяць на экалагічнай сцежцы сярод азёр

Forwarded from Нарочь. Мядель | Новости
Як у Азарках млын будавалі
У Літоўскім дзяржаўным архіве захоўваюцца цікавыя дакументы па справе “По прошению крестьян Мядельского общества деревни Азарок об отдаче им мельницы в сей деревне” за 1861 год. Па звестках, якія ў іх падаюцца, на паўднёва-заходнім беразе возера Баторына непадалёку ад вёскі Азаркі-Пудавінка ў першай палове ХІХ стагоддзя знаходзіліся два невялічкія млынкі, дзейнасць якіх спынілася ў сувязі з праведзенай люстрацыяй зямлі.

🌿 29 студзеня 1858 года нарадзілася Марыя Скірмунт-Твардоўская — аўтарка прац па батаніцы, складальніца шматлікіх гербарных збораў рэдкіх відаў раслін. Адна з першых жынчын (а можа і першая), якая прафесійна даследвала флору Беларусі.
Была дачкой Канстанціна і Габрыэлі Скірмунтаў, уладальнікаў маёнтка Шэметава. Тут прайшлі яе дзіцячыя і юнацкія гады, пачалося захапленне раслінамі, іх гербарызацыяй і вызначэннем.
Пасля заканчэння ў Кракаве курсаў па батаніцы, яна занялася скрупулёзным вывучэннем флоры травяністых раслін ў ваколіцах роднага маёнтка, пісала навуковыя працы. Кола яе пошукаў паступова пашыралася і з цягам часу ахапіла тэрыторыю ў межах сучасных Мядзельшчыны, Смаргоншчыны і Пастаўшчыны, азёраў Свір і Нарач. Пасля гэтага два дзясяткі гадоў яна даследавала тэрыторыю Палесся. Была пахаваная ў Пінску. Сабраны ёй гербарый захоўваецца ў Польшчы.

Леаніда Чарняўская, Якуб Колас і Паўліна Мядзёлка сярод удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Горы-Горацкай сельгасакадэміі, 1927 год.
З успамінаў Паўліны Мядзёлкі, якая ў той перыяд выкладала беларускую мову ў Горках: "Леаніда Чарняўская, жонка Максіма Гарэцкага, арганізавала некаторых прафесарскіх жонак і маладых навуковых супрацоўніц, і яны шмат дапамагалі ў арганізацыі вечароў, канцэртаў, і спектакляў. Жанчыны павышывалі народнымі арнаментамі кашулі, фартухі і апрануліся ў беларускія народныя касцюмы. У час прыезду Якуба Коласа ў Горкі, уся гэтая група беларускіх жанчын сфатаграфавалася з нашым паэтам."

1 лютага 1890 ў Альшэва на Мядзельшчыне нарадзіўся надзвычай цікавы чалавек — Людвіг Хамінскі. Ён валодаў 9 мовамі, меў агранамічную адукацыю, быў публіцыстам, грамадска-палітычным дзеячам, кнігавыдаўцом.
Прыкладаў шмат намаганняў для папаўнення бібліятэкі ў Альшэва, якая налічвала больш за 12 000 кніг, у тым ліку Альшэўскі летапіс.
У 1912 арганізаваў "Саюз каняводаў", займаўся вывядзенням "Альшэўскай упражной" пароды коняў. Разам з Эдвардам Скірмунтам заснаваў "Шэметаўскія пруды".
Уваходзіў у склад масонскай ложы, быў дэпутатам Сейма Сярэдняй Літвы. У час суду над "грамадоўцамі" выступаў у падтрымку Браніслава Тарашкевіча. У часы нямецкай акупацыі падпольна выдаваў антыфашысцкія матэрыялы. Пасля вайны быў дэпартаваны ў Польшчу, памёр у 1958 годзе.

Каплічка ў Мікольцах
Першае фота Я. Ромера (да 1939)
Другое фота Яна Булгака (1930-я)
Такія народныя капліцы раней часта сустракаліся ў Пастаўскім і Свянцянскім паветах. А гэтая асабліва вылучалася сваім хараством.

Ход 2-й бітвы за Мядзел падчас польска-бальшавіцкай вайны:
У траўні-чэрвені 1920 г. бальшавікі пачалі наступ. Да Мядзела падыходзілі 11 стралковая дывізія РККА.
31 траўня - у палякаў на дзялянцы фронту паміж азёрамі Мядзел і Нарач 47 полк стральцоў змяніў 8 пяхотную дывізію.
1 чэрвеня - пачаліся баі ў ваколіцах Мядзела.
2 чэрвеня - 1-ы батальён 47 палка стральцоў заняў Мядзел, 2-гі - сутыкнуўся пад Баярамі з добра акапаўшыміся чырвонаармейцамі. Баярская бітва вялася ў цяжкіх умовах, ішоў дождж, навокал была гразюка. Польскім жаўнерам не выстачала вышкалу. Афіцэры мусілі бегаць туды-сюды, каб прымусіць іх рухацца. У выніку былі панесеныя дадатковыя страты: 3 забітых і 9 параненых. Атрымаў раненне у тым ліку і камандзір батальёна М. Рудзінскі. Аднак, пілсудчыкам усё ж такі ўдалося выбіць камуністаў з вёскі.
Затым 1-ы батальён вырушыў на Сцюдзяніцу, а 2-гі - на Кулікі і Суднікі.
Ілюстрацыя: польскія могілкі ў Кабыльніку (крыніца)

13 лютага 1974, 50 гадоў таму, не стала Паўліны Мядзёлкі
Апошнія два дзесяцігоддзі свайго жыцця яна пісала свой найбольш значны твор — кнігу ўспамінаў «Сцежкамі жыцця», якую, на жаль, не паспела патрымаць у руках. Яе пахавалі ў родным Будславе, побач з бацькамі.