МЫ РАЗАМ
111 subscribers
13.1K photos
2.17K videos
9 files
17K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
#погода
15 студзеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Воблачна. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), днём месцамі, а па поўдні рэспублікі ў многіх раёнах чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы ў многіх раёнах захаваецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Днём месцамі прагназуецца туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, ноччу парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+1°С, максімальная днём -1..+4°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе расці.
#погода
16 студзеня ноччу надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і днём адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Воблачна. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+2°С, максімальная днём 0..+4°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
#погода
17 студзеня надвор'е будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготным паветры, і малаактыўны атмасферны фронт. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Месцамі, а на паўднёвым усходзе краіны ў многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі згушчаецца туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак 0.. +4 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
#погода
18 студзеня надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай і вільготнай паветранай масе. Воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, толькі днём месцамі на паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, раніцай і днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..+4°С, максімальная днём +2..+7°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём - слаба расці.
#погода
19 студзеня ( нядзеля ) надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман. Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, ноччу парывісты, месцамі па ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+2°С, максімальная днём 0..+5°С.
#погода
21 студзеня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і малаактыўны франтальны раздзел. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Месцамі слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+1°С, максімальная днём -1..+4°С. Атмасферны ціск будзе падаць.
#погода
22 студзеня надвор'е ў рэспубліцы будуць вызначаць малаактыўныя франтальныя раздзелы і вільготная паветраная маса. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі будзе згушчацца туман. У асобных раёнах краіны слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -2..+3°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.
#погода
24 студзеня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і днём месцамі чакаецца наліпанне мокрага снега. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+2°С, максімальная днём 0..+4°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.
#погода
25 студзеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы па ўсходзе, днём у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі туман. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы ноччу слабы да ўмеранага, днём умераны, па паўночным захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+2°С, максімальная днём 0..+6°С.
#погода
26 студзеня ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і днём пераважна па ўсходняй палове невялікія дажджы. Днём у паўночна-ўсходніх раёнах умераныя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0, +4°С, максімальная днём +3+9°С.
#погода
27 студзеня ноччу ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, днём - у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай паветранай масе. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём у асобных раёнах па поўначы невялікія дажджы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. +6°С, максімальная днём +4..+10°С.
#погода
28 студзеня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..+6°С, максімальная днём +4..+10°С, па паўднёвым захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +12°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.
#погода
29 студзеня ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і вельмі цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3..+8°С, максімальная днём +6..+12°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе расці.
#погода
30 студзеня ноччу ўмовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць малаактыўны франтальны раздзел, днём адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па рэспубліцы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі па поўначы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. +6°С, максімальная днём +6..+12°С. Атмасферны ціск будзе расці.
#погода
31 студзеня ноччу ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём паўплывае ўплыў франтальных раздзелаў і няўстойлівых паветраных мас. Воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў, днём у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..+5°С, максімальная днём +4..+10°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе падаць.

Пахаладае. ❄️ Захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
#погода
1 лютага ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца праз Латвію на Валагодскую вобласць Расіі. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..+4°С, максімальная днём 0..+5°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе расці.
#погода
3 лютага ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўночных шырот. Чакаецца воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..-5°С, максімальная днём -2..+2°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
#погода
4 лютага ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўночных шырот. Воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..-7°С, максімальная днём -3..+2°С. Атмасферны ціск будзе расці.
#погода
5 лютага ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Уначы і раніцай месцамі слабы туман, у заходніх раёнах краіны слабы галалёд. Вецер няўстойлівы ад слабога да ўмеранага Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..-10°С, пры праясненнях да -13°С, па захадзе Беларусі яна складзе 0..-3°С; максімальная днём -3..+2°С, па захадзе краіны да +4°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.
#погода
6 лютага ўмовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па заходняй палове рэспублікі адаб'ецца ўплыў маларухомага франтальнага падзелу. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі, пераважна па заходняй палове рэспублікі, пройдзе невялікі снег, мокры снег, днём па крайнім захадзе краіны з дажджом. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..-8°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -10°С, па захадзе Беларусі 0..-2°С; максімальная днём -3.. +2°С. Атмасферны ціск будзе расці.