МЫ РАЗАМ
113 subscribers
13.1K photos
2.17K videos
9 files
17K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
Бібікі біць — гультаяваць, бязьдзейнічаць; займацца пустымі справамі.

А яшчэ можна сказаць гэтак:

🔸Бáйды біць
🔸Лы́нды біць
🔸Тылылы́ біць
🔸Гýльма гуляць

❗️Бібікі — у некаторых беларускіх гаворках гэта "гузікі". Гэта дае падставу меркаваць, што першапачаткова бібікі біць значыла "гуляць у якуюсьці гульню з гузікамі".

❗️Бáйды біць — агульны выраз для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити).

Байда — устарэлае слова са значэньнем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка.

Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на пэрыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартаю справаю (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).

❗️Слова лы́нда мае некалькі значэньняў, але ў выразе, верагодна, ужываецца як адзінка вымярэньня даўжыні ці плошчы (’вузкая палоска зямлі, загон’).

❗️Тылылы́ — гэта пра балбатню. У некаторых беларускіх гаворках сустракаецца слова «тылілікаць», гэта значыць — утвараць адпаведныя гукі пры дапамозе языка.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АШЧАПÉРЫЦЬ (aščapieryć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Размоўнае слова: моцна абхапіць, абняць.

🔸Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. (Мурашка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як мяўкаюць беларускія коцікі? 😻

Мяў, няў, княў, курняў, каў, яў!

🔸ЯЎкаюць — пінскія і слуцкія коцікі
🔸КАЎкаюць — коцікі Падзьвіньня і Падняпроўя
🔸НЯЎкаюць — у Лагойску і Загародзьдзі

Нават у суседніх вёсках каціная гаворка можа адрозьнівацца. Гэтак, коцік можа мяўкаць, каўкаць ці няўчыць.

Коцікі выказваюцца па-рознаму ў залежнасьці ад сытуацыі: прыкладам, у большасьці гаворак курняўканьне — гэта асобны каціны гук, лагодны ці жаласны, а яўканьне — зусім ня тое, што мяўканьне ці каўканьне.

Калі коцік задаволены, ён вуркоча, муркае ці вурчыць. У некаторых мясьцінах кажуць, што ён курняўкае ці "курню пяе". На паўночным захадзе, напрыклад, лічаць, што і ўзрушанае мяўканьне можна назваць "курняў“. Каб коцік вуркатаў, трэба яго пакарміць і прыгалубіць. Але варта быць пільнымі, бо вурчаць коцік можа ня толькі ад задавальненьня, але і тады, калі яму страшна ці балюча.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.

🔸Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск