Forwarded from Учительская
#кудыпайсці
👍 Распавядаем, як культурна і цікава правесці час на бліжэйшым тыдні самім ці разам з вучнямі!
💎«У краіне мар» – выстава, прысвечаная 130-му Дню народзінаў беларускай паэткі Канстанцыі Буйло. У Нацыянальнай бібліятэцы можна ўбачыць шмат цікавых асабістых рэчаў паэткі, захаваных яе сынам, а таксама рукапісаў і артэфактаў з фонду музея Янкі Купалы. Выстава працуе да 31 сакавіка.
💎«Полацк. Горад і людзі» – у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе персанальная выстава жывапісу члена Беларускага саюзу мастакоў Уладзіміра Шапо. Серыя «Горад і людзі» экспануецца ўпершыню і напоўненая сімволікай Полацку, яго сэнсамі.
💎«Вобраз Радзімы». На выставе можна ўбачыць творы жывапісу, графікі і скульптуры, выкананыя беларускімі мастакамі XVIII–XXI стст.. Творы паказваюць вобраз роднай зямлі шматпланавым як у часе і тэмах, так і ў мастацкіх напрамках. Выстава працуе да 23 красавіка ў выставачным корпусе (К.Маркса, 24).
💎А ў галерэі «Цэнтр» на Гікала, 4 можна ўбачыць выставу маляваных дываноў з творамі Вольгі Пілецкай ды Ірыны Князевай, а таксама аўтэнтычныя маляванкі з розных беларускіх вёсачак.
💎У Гомлі, у палацы Румянцавых Паскевічаў паглядзіце выставу Анатоля Каплана «Самародак з Рагачова». Там больш за 40 твораў жывапісу і графікі, пейзажаў беларускіх гарадоў і вёсачак.
💎Фэстываль дзіцячай кнігі ў Музеі Якуба коласа. Можна паўдзельнічаць у майстар-класах, творчых сустрэчах з пісменнікамі ды паглядзець мультфільмы.
Дзяліцеся вашымі ідэямі, куды пайсьці, у камэнтарах!

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Учительская
#кудыпайсці
👍 Расказваем, дзе цікава і прыемна правесці час на бліжэйшым тыдні самім ці разам з вучнямі!
🎨Дзякуючы праекту Траццякоўскай галерэі, вы можаце зазірнуць у майстэрні Казіміра Малевіча і Наталлі Ганчаровай, а пасля – стаць галоўным героям «раніцы ў сасновым лесе» Шышкіна і «Крыка» Эдварда Мунка. Выставу знойдзеце на першым паверсе ГЦ «Palazzo»
📚«Насустрач жыццю. Насустрач будучыні» – выстава да 100 Дня нараджэння пісьменніцы і перакладчыцы Алены Васілевіч. На выставе ўбачыце матэрыялы з фондаў музею, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі, мастацкія працы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам пісьменніцы. Заходзьце ў Музей беларускай літаратуры.
🎨Калі вам вельмі не хапае прыгажосці – заходзьце ў «Арт-Беларусь». Там праходзіць выстава «Погляд у далягляд», дзе сабраныя працы мастакоў розных пакаленняў, чыя творчасць ахоплівае амаль паўтары стагоддзі беларускага мастацтва.
🎨А ў Нясвіжскім замку можна паглядзець выставу Аліны Бароўскай «Карункі мінулага». Убачыце партрэты міфічных гераінь, якія адсылаюць у старажытную гісторыю нашага народу.
Пакідайце свае рэкамендацыі, куды пайсці, у каментарах!

👍1