Мостовщина Читающая 📚
37 subscribers
5.06K photos
62 videos
1 file
1.09K links
Все о библиотеке, книге, читателях...и не только
Download Telegram
📚💥📚«І сёння з намі Колас і Купала»

💥📚💥 У гэтым годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
💥7 ліпеня супрацоўнікі сектара па абслугоўванню дзіцячага чытача арганізавалі віртуальную гасцёўню «І сёння з намі Колас і Купала», на якой пазнаёмілі дзяцей з невядомымі старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіяй народных паэтаў.

💥Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай і коласаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.

💥Для прысутных быў падрыхтаваны відэаэкскурс «З кутка жаданняў». Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах: «Хвіліна эрудытаў», «Кемлівыя і знаходлівыя», «Хто хутчэй?» і інш.


#мостовщина_читающая #mostylib #Купала #Колас
“Твае Песняры, Беларусь”

7 ліпеня для чытачоў філіяла “Струбніцкая сельская бібліятэка” быў праведзены літаратурны вечар “Твае Песняры, Беларусь”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага класіка Янкі Купалы.

Дзеці здзейснілі падарожжа па творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з гісторыяй яго сям’і, дзяцінствам і захапленнямі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы паэта, якія ён напісаў менавіта для дзяцей, бо дзіцячага чытача пісьменнік вельмі цаніў і паважаў.

Маленькія ўдзельнікі прачыталі ўслых вершы “Хлопчык і лётчык”, “Юрачка”, “Летам” і іншыя. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай, прысвечанай песнярам.


#мостовщина_читающая #mostylib #Купала #Колас
🌟 Зямлі вялікай галасы 🌟

7️⃣ ліпеня ў філіяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна паэзіі “Зямлі вялікай галасы”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння паэта.

📕 Творчасць Янкі Купалы – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак нацыянальнага характару. Яго самабытныя творы адрозніваюцца высокай нотай духоўнасці. З цікавасцю прысутныя слухалі асноўныя факты з жыцця і творчасці Янкі Купалы.

⚡️Гучала цудоўная беларуская мова, госці мерапрыемства чыталі вершы класіка: “Мая малітва”, “Спадчына” “Роднае слова”, “У вырай” і інш., якія дапамаглі раскрыць асобу паэта яшчэ больш выразна.

#мостовщина_читающая #mostylib #Купала #Колас
💫“На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”


🔻 Время не имеет власти над творчеством гениев… В филиале «Милевичская сельская библиотека» прошла литературно-музыкальная композиция “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, приуроченная к 140-летию со дня рождения классиков белорусской литературы Я.Купалы и Я.Коласа.

🔻Библиотекарь рассказала детям о жизненном и творческом пути поэтов. Звучали их стихи, песни на слова Я.Купалы и Я.Коласа в исполнении ВИА “Песняры”. Так же вниманию присутствующих была представлена выставка произведений авторов.

#мостовщина_читающая #mostylib #Купала #Колас
💫Православная книга – путь к духовности

В 2022 году отмечается 1030-летие Православия на белорусских землях.

📕В рамках празднования этого значимого события филиал “Гудевичская сельская библиотека” провел духовно-просветительский час “Православная книга – путь к духовности”.
⚡️⚡️Празднование 1030-летия Православия на белорусских землях можно считать одним из определяющих событий Года исторической памяти, так как история Православной церкви неразрывно связана с судьбой белорусского народа. Мероприятие было проведено по просьбе настоятеля храма Рождества Пресвятой Богородицы протоиерея Николая Сеня. В библиотеке оформлена книжная выставка православной литературы из фонда библиотеки, которая была дополнена православными книгами отца Николая.

#мостовщина_читающая
Ён і сёння з намі, наш Купала

Янка Купала – генiяльны “пясняр” Беларусi, гонар беларускага народа. Ён вельмi любiў сваю родную старонку, сваіх людзей.

У рамках лiтаратурнай эстафеты “Нас слова Купалы i Коласа клiча” (да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа) фiлiялам “Стралецкая сельская бiблiятэка” была праведзена лiтаратурная гадзiна “Ён i сёння з намi, наш Купала”.

У ходзе мерапрыемства бiблiятэкар расказала дзецям пра Я.Купалу, пра вялiкае значэнне яго творчасці для беларускай лiтаратуры, пазнаемiла з жыццевым i творчым шляхам народнага паэта, фотаздымкамi яго жыцця. Лабкова Александра прачытала вершы паэта: ” Спадчына”, “Алеся”, “На купалле”, “Хлопчык i летчык”. Удзельнiкi мерапрыемства актыўна адказвалi на пытаннi вiктарыны “Ведаем, знаем, любiм Купалу” і пазнаемiлiся з тэматычнай кнiжнай выставай “Волаты слова народнага”, арганізаванай у бібліятэцы.