ЖЕНЩИНЫ СТОЛИЦЫ
1.7K subscribers
13.1K photos
1.81K videos
3 files
2.15K links
Официальный Теlegram - канал Минской городской организации ОО "Белорусский союз женщин"

Задать вопрос председателю МГО ОО "БСЖ", высказать свои предложения, разместить новости первичных организаций можно в нашем чат-боте:
@mgo_bszh_bot
Download Telegram
📖 ☕️ ДОБРАЯ КНІГА І КУБАЧАК ГАРБАТЫ

Каб здзяйсняць цуды, зусім не абавязкова быць чараўніком

📖 Кніга "Разламашкі майстра Люфта" маладой беларускай аўтаркі Кацярыны Мядзведзевай - цудоўная і выключна добрая. Гэта казкі для дарослых - пяшчотныя і глыбокія. У кнізе Вы знойдзеце сапраўдную магію казкі, непадробнае спалучэнне англійскай стылістыкі і славянскага фальклору, мудрага погляду на жыццё

📖 Кніга "Разламашкі майстра Люфта" намініравана як "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" (2018)

📖 ☕️Асалоды Вам ад знаёмства з кнігай і ад кубачка духмянай гарбаты ці ўзвару!
#кніга_і_гарбата
📖 ☕️ ДОБРАЯ КНІГА І КУБАЧАК УЗВАРУ

☕️ Узвар, бадай, самы распаўсюджаны з даўніх часоў на Беларусі напой. Гатуюць яго з сухіх яблыкаў і груш. Узімку часта ўжываюць гарачым замест гарбаты.

☕️ Інгрэдыенты: 
*1 л вады;
*200 г сухіх яблыкаў і груш;
*лыжка травы чабору або мяты.

☕️🍏Як гатаваць:
Кіпнем трэба заліць сухафрукты, насыпаныя ў асобную пасудзіну. Каб палепшыць смак узвару, можна дадаць туды лыжку мяты або чабору. Накрыць посуд, пакінуць на паўгадзіны насычацца сухафруктамі.
Дарэчы, чым чысцейшая вада, тым смачнейшы узвар. Не трэба дадаваць туды варэнне ці цукар, узвар і так будзе салодкім. Калі хочацца, каб было саладзей, дадайце крыху мёду.

☕️ Здароўя! Няхай шчасціць Вашай сям'і!
#кніга_і_гарбата