Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ПРАВАСЛАЎЕ. МЕСЦА СІЛЫ. МУЗЕЙ У МІНСКУ.
Яшчэ раз хачу нагадаць мінчанам і гасцям сталіцы пра цудоўнае мястэчка, наведванне якога прыносіць і асветніцтва, і душэўную радасць, і моманты разважання...Гэта царкоўна-гістарычны Музей пры Мінскай духоўнай акадэміі. Тут унікальныя калекцыі, якія распавядаюць пра гісторыю праваслаўя на беларускіх землях : абразы, фотаздымкі, макеты храмаў, прадметы культу і побыту, святарскія строі, асабістыя рэчы вядомых духоўных асоб, у тым ліку – кабінет мітрапаліта Філарэта. Сёлета – 10 гадоў, як пачала рэалізоўвацца ідэя стварэння ўстановы. Дзівосныя экскурсіі тут праводзіць унікальны спецыяліст, мастацтвазнаўца @Марыя Нецвятаева. Адным словам – збярэцеся ў царкоўна-гістарычны Музей – не пашкадуеце ! Самы цэнтр Мінска. Вуліца Зыбіцкая,27.

На фота : с задавальненнем апасля запісу інтэрвью прайшліся музейнымі заламі з госцем Беларусі Наталляй Дзмітрыеўскай. Пры нас – засталі яшчэ дзьве экскурсіі. «Не зарастёт народная тропа...»

#сілаверы #музей #праваслаўе #рарытэты #духоўнаяакадэмія #Мінск #Беларусь #месцасілы #наташабардзілоўская #марыянецвятаева
ШЧАСЦЕ ГЭТАГА ДНЯ.
МАРЫЯ, ДЗМІТРЫЙ І КАНДЗНСКІ.
Я люблю гэтых людзей. Святара #ДзмітрыйНецвятаеў, матушку-навукоўцу #МарыяНецвятаева і іх сабаку (хаця яго,у адрозненне ад гаспадароў - пакуль не бачыла пёселя !) Паглядзела іх пост пра сённяшні дзень і захацелася падзяліцца людскім пазітывам !
З ФБ-старонкі Марыі :
"Выходны. Спадзяюся, што Кандзінскі да заўтра прыбярэ кухню, загрузіць некалькі разоў пральную машыну і наогул памые вокны ў кватэры.
Я спала восем гадзін замест звыклых чатырох апошнім тыднем. Мы некалькі гадзін гулялі з айцом Дзмітрыем і Кандзінскім па гораду, заходзілі ў кавярні і размаўлялі пра нашыя планы і жыцце. Мне так гэтага не хапала. Гэта такое шчасце. І зараз, калі айцец Дзмітрый зноўку пабег па сваіх справах мы з Кандзінскім атрымоўваем асалоду ад сонейка і клубніц на балконе.
Усе што мне патрэбна зрабіць - я зраблю потым бо сення выходны."