НАШ КРАЙ.
ЛЕГЕНДЫ і ПАДАННІ.
ІВАНАЎСКІ РАЁН : ЗАГАДКУ ВЁСАК.
2⃣
З ахвотай дзяліўся ён сакрэтамі сваёй справы з людзьмі, вучыў майстэрству дзяцей. А як звалі гэтага чалавека, цяпер ніхто ўжо і не памятае. А таму, што вельмі бедны быў, звалі яго Галяк, Голы, Гола. Сам ён не вымаўляў гук “л”, і ў яго атрымлівалася “гова”. Так і пайшло – Гова.
Надакучыла Гове хадзіць з вёскі ў вёску. Выбраў ён сабе мясціну прыгожую ля самага лесу і пабудаваў маленькую хаціну. Цяпер ўжо самі люзі ішлі дя яго, прасілі зрабіць тую ці іншую рэч. А калі шукалі яго хатку, то то пыталіся ў людзей: “А Гова дзе знайсці можна?”. З часам пачалі сяліцца ля яго людзі, якім і перадаваў ён сакрэты свайго майстэрства, Так і вырасла вёсачка, якую і называлі Агова. І да гэтага часу Агова славіцца майстрамі, якія вырабляюць дзежкі, цэбры, бакі, а галоўнае – куфары. Славутыя агоўскія куфары вядомыя далека за межамі нашага раёна.
#МатольскіяМузеі

НАШЫ АСОБЫ.
КАНСТАНЦІН ШАБУНЯ.
ГІСТОРЫЯ.
28 кастрычніка -
дзень нараджэння беларускага гісторыка, члена-карэспандэнта АН БССР ШАБУНІ Канстанціна Іванавіча (1912 - 1984).
Нарадзіўся ў вёсцы Даўгінічы Уздзенскага раёна. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Удзельнік вайны. У 1956 - 83 гадах загадваў сектарам у Інтытуце гісторыі АН БССР. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі, сялянскі рух. Адзін з аўтараў і рэдактараў "Гісторыі Беларускай ССР".
Заслужаны дзеяч навукі БССР.

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ГІСТАРЫЧНАЯ РЭКАНСТРУКЦЫЯ.
ВАЛОЖЫН. ІЕШЫВА.
Рэканструяваны будынак яўрэйскай навучальнай установы XIX стагоддзя адкрылі ў Валожыне !
Гаворка пра Валожынскую іешыву-іўдзейскую вышэйшую рэлігійную навучальную ўстанову, прызначаную для вывучэння Торы і Талмуда, падрыхтоўкі навукоўцаў да звання рабінаў. Іешыва з'яўляецца аб'ектам рэлігійнага і пазнавальнага турызму ў Беларусі, уваходзіць у экскурсійныя туры, а таксама з'яўляецца аб'ектам паломніцтва яўрэяў свету.
Сёння на ўрачыстасці адкрыцця :
губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын 👇
"Безумоўна, гэтую ўстанову мы павінны былі зрабіць. Што маю на ўвазе? Павінны сюды прыходзіць людзі. Упэўнены, гэты гісторыка-культурны аб'ект стане месцам для экскурсій для гасцей з розных краін свету."

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Чароўная восень. Кастрычнік, а сцюжы — ніякай.
Далонейкі лісця прасвечвае сонца рэнген. Надвор'е
такое... такое..., што... "Божанька, дзякуй!" — за ціхае
шчасце — прыняць па глытку гэты дзень.
За простую радасць і смак ад жыцця-існавання пад
сінню крыштальнаю, пад залаценню манкой. За
ветрыка ласку, за хваляў цяпла цалаванне, за міласць
прыроды, лагоду яе і спакой.
О, дзякуйце неба за тое, што мір спасылае! Шануйце
зямлю, што дае вам і хлеб, і пітво! І слаўце Тварца!
Паглядзіце: ад краю да краю цудоўныя справы Яго, і
на ўсім — хараство!"
( LAZZARO )
Сапраўды, дзякуй Богу за гэты дзень ! І за шмат мінулых. І за будучыя... Дзякуй за цёплую ўтульную восень. За мір і лагоду. За магчымасць жыць, кахаць і верыць !
ВЫ разумееце, што ЛЁС - адлюстраванне нашых спраў, думак, крокаў і таму за намі - вялікая адказнасць за многае ў сваім Жыцці ?! Давайце думаць пра гэта...
І...
ДАБРАНАЧ ❤️ !
Заўтра ў новы шлях...

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Спраўляла восень атрасіны,імжэла восень.
А ты не бойся,любы сыне,зімы не бойся.
Папросіць восень у нябёсаў сабе спагады.
Лісток абросены з нябёсаў дадолу падаў.
І клін журлівы,жураўліны ляцеў у вырай,
А ты не бойся,любы сыне,любові шчырай.
Згуляла восень атрасіны – чакай марозаў.
Ты ўжо дарослы,любы сыне,яшчэ не позна,
Не позна выправіць памылкі і ты не бойся
Прасіць у восені – даруе, знай:долі просяць.
Яшчэ нікому не ўдалося зляцець у вырай,
Калі ў жыццё прыходзіць восень – ратуе вера."
( АНАТОЛЬ КУДЛАСЕВІЧ )
У такі сонечны дзень хочацца браць у прыроды мудрасці,не плакацца па зыходзе восені-набліжэнні зімы.Нават, калі восень-зіма - гэта алегорыя.
На праблемы,на любыя часы свайго лёсу лепш глядзець з пазіцыі "Усё будзе добра..."Шансы ёсць толькі ў аптымістаў ! Таму і сабе, і сыну, і дачцы, і сябру скажам "Не бойся !Дарогу,і міні-сцежачку,і шырокі шлях,і прасоўванне праз багну - адолее той,хто ідзе !"
Быць смелымі і па-добраму ўпартымі жадаю,СЯБРЫ !
Добрага ранку ❤️!