Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
АЛЯКСАНДР ПАШКЕВІЧ :
"АДЛЮСТРАВАННЕ".

"Адмысловае задавальненне ў жывапісе дастаўляе назіранне творчага эксперыменту, які мастак ажыццяўляе на працягу сваёй творчай дзейнасці. Як візуальна прыходзіць ад аднаго полюса да дыяметральна супрацьлеглага. Усё гэта нагадвае тямніцу сярэднявечнага вучонага ў пошуках філасофскага каменя. Наш беларускі мастак Аляксандр Пашкевіч безумоўна адзін з такіх вучоных. Яго эвалюцыя вобразаў ад вельмі атмасферных і фактурных пейзажаў да расшчэпленага на атамы святла, у пазнейшых графічных і жывапісных палотнах проста зачароўвае. Складаецца такое ўражанне, што майстар проста знайшоў формулу святла і зараз выявы нават самых простых рэчаў, такіх як яблык, яйка, келіх, зменьваецца ў дасканалую матэматычную сімфонію. Дысперсія святла на палотнах Аляксандра Пашкевіча напаўняе іх гармоніяй.

Р.S.
Асаблівую падзяку хочацца сказаць Арт-гасцёўні "Высокае месца" і Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва і асабіста іх дырэктару
#ГаннаЯсюк."

#МікалайСікорскі
НАШЫ ГАРАДЫ.
СТРЫТ-АРТ. STREET-ART.

Магілёў : муралы краіны.

Ад #МікалайСікорскі
НАШЫ ГАРАДЫ.
ЗРАБІ СВОЙ КРАЙ ПРЫГОЖЫМ.

РОСПІСЫ МАГІЛЁВА.

"Яшчэ адзін доказ, што наш Магілёў - сталіца стрыт-арта Беларусі і сучаснага манументальнага мастацтва.
Роспіс (мурал) на тарцы дома (вул. Дзяржынскага, 4) ад нашага ўжо легендарнага мастака Яўгена Сасюра (Mutus)".

#МікалайСікорскі
НАША МАСТАЦТВА.
"БЕЛАРТ" : "ЗЯМЛЯ & НЕБА".

"Галерэя "Беларт" не губляе марку лепшай камернай галерэі жывапісу, што пацвярджае выставачны праект "Зямля&Неба" мастакоў Уладзіміра Канцаладайлава і Васіля Матусевіча.

Уладзімір Анатольевіч Канцаладайлаў уражвае. Бабруйскі мэтр выносіць для размовы з гледачом тэму беларускіх краявідаў. На першы погляд здаецца, што можна сказаць новага пейзажам, які абгавораны ўжо з усіх бакоў ? Але майстар гаворыць ! У японцаў ёсць такое паняцце "сібумі". Сібумі цяжка для асэнсавання, гэтае адчуванне проста прыходзіць да чалавека без доўгіх тлумачэнняў. У тэксце знакамітых японскіх вершаў хоку і танку, "сібумі" можа выяўляцца ў недасказанасці. Сібумі не трэба спасцігаць,"сібумі" - гэта "красамоўнае маўчанне".

Вось гэта "красамоўнае маўчанне" Уладзіміра Анатольевіча, яго здольнасць сказаць аб галоўным простай жывапіснай мовай набліжаюць яго палотны да лепшых узораў хоку японскіх паэтаў, кшталту Басё. Кожнае палатно майстра - гэта і ёсць хоку.

#МікалайСікорскі
НАШЫ ГАРАДЫ.
МІНСКІЯ РОСПІСЫ.

Роспіс (мурал) "Мой Мінск" (2020) на тарцавой сцяне пяціпавярховага дома па адрасу: Мяснікова, 17, мастака Аляксандра Благія.

Вось, што ён распавядаў сам пра свой вопыт: "Першы падобны мурал я зрабіў у Клецку, потым у Польшчы ў горадзе Хелмна.
У Мінску я рушыў услед гэтаму прыкладу і адлюстраваў на сцяне гравюру 1772 гады з пейзажам Мінска, а таксама пячатку Магдэбургскага права 1499 гады. Я сумясціў гэтыя два гарадскія сімвалы, а дзяўчынка - проста мая фантазія. У нас было некалькі варыянтаў будынкаў, на якіх можна размясціць гэты мурал. Мы выбралі сцяну бліжэй да цэнтру. Да таго ж для маіх мэт вельмі падышла форма гэтага будынка - трохкутны дах і печкавая труба. Паколькі гэта бачны фасад у цэнтры горада, эскіз мурала прайшоў мастацкую камісію."

#МікалайСікорскі
НАША МАСТАЦТВА.

ЭДУАРД РЫМАРОВІЧ : РОСПІС КОЛАСАЎСКАЙ ПРАСТОРЫ.

У спадчыне беларускага мастака Эдуарда Рымаровіча (1957 -2013) - шыкоўныя інтэр’еры бібліятэкі імя Якуба Коласа.

Першая частка дыптыха. Роспіс (энкаўстыка) "Наркевіч-Ёдка" (1986-1987) у чытальнай зале Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
На роспісе намаляваны выбітны беларускі вучоны, фізік, біёлаг, медык, прафесар, доктар медыцынскіх навук Якуб Наркевіч-Ёдка, які дзеліцца сваімі навуковымі адкрыццямі з калегамі.

Навуковец беларускага паходжання Наркевіч-Ёдка вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва. Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытет Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве - пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898). У ім азначаецца, што А.Лоджу «належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў".

#МікалайСікорскі
НАШЫ МАСТАКІ.
ВІКТОРЫЯ ІЛЬІНА : ГРОДЗЕНСКІ ПОЧЫРК.

"Ёсць мастакі, якія ўражваюць не толькі сваімі працамі, але і сваёй пладавітасцю. Адным з такіх мастакоў з'яўляецца гродзенскі майстар Вікторыя Ільіна. Працаздольнасць Вікторыі Арнольдаўны выклікае сапраўднае захапленне і глыбокую павагу. Цяпер у мастачкі праходзіць новая выстава "Населеныя пейзажы". "Месца сустохчы" - галерэя АРТ-Фабрыка. Неа-фарбы, сапраўднае святло, якое льецца на гледача з яе цудоўных палотнаў. Пейзажы начнога горада, дзе ўсё летуценна нібыта ў сне; утульныя вясковыя пейзажы, дзе так і хочацца ўзгадаць словы класіка: "А ўсё ж, мабыць, добра ведаць, што там, дзе гарыць святло, нехта можа сядзець і думаць пра цябе." І - манахромныя чорна-белыя зімовыя пейзажы, якія сваёй вытанчанасцю адсылаюць у палотнаў серыі "Поры года", пэндзля Піцера Брэйгеля."

#МікалайСікорскі
НАША МАСТАЦТВА.
УЛАДЗІМІР НОВАК : ВОДГУК ПРА ТВОРЧАСЦЬ.

"Да выставы "Імгненні", мастака Уладзіміра Новака, спачатку паставіўся вельмі скептычна. Тэма спорту ў жывапісе ( ён больш за ўсё вядомы, як мастак, які малюе спартсменаў) мне зусім не блізкая, калі гэта не работы Аляксандра Дейнэка. Аднак стымулам усё ж зазірнуць на выставу ў любімую галерэю "Беларт" стала тое, што Уладзімір Лявонцьевіч вучыўся ў такіх беларускіх мэтраў, як А.Малішэўскі, У. Стэльмашонак, Г. Вашчанка. Ну, вядома, падкупіла яшчэ тое, што Уладзімір Новак шмат папрацаваў у маім любімым манументальным мастацтве. І самае цікавае ведаеце, што... на 100% не прагадаў, што ўсё ж пайшоў. Гэтага рудага трэба было пабачыць ужывую!
Усе мы добра ведаем, што без ката і жыза не та:)"

#МікалайСікорскі
НАША МАСТАЦТВА.
АРТ-ГАСЦЁЎНЯ "ВЫСОКАЕ МЕСЦА" : КАЗАХСТАНСКІЯ МАТЫВЫ.

"Арт-гасцёўня "Высокае месца" сапраўды падтрымлівае справамі частку сваёй назвы.
Неварагодная выставы «НЕНАПІСАНЫЯ ТЭКСТЫ» казахстанскага мастака Вячаслава Люй-Ко і пецярбургскага кераміста Сяргея Ледзяева.
Выстава агортвае свайго гледача, як падарожніка, які выпадкова трапіўпасярод еўрапейскага горада ў Вялікі стэп, дзе час мае свой асаблівы рытм, а прасторы тут не маюць меж. Удыхнуць водар стэпу на поўныя грудзі, адмовіцца ад гарадской мітусні і адчуць дух качавога казахскага народа. Пазнаёміцца з яе тысячагадовай гісторыя, якая тоіць у сабе таямніцы, і паспрабаваць разгадаць іх праз падказкі, якія аўтары прыхавалі ў сваіх работах. Але гэта не так проста. П'янлівы водар стэпу, яго вабнае хараство, кружыць галаву і адказы, нібы міражы, увесь час знікаюць ад вачэй гледача."

#МікалайСікорскі
НАШЫ ВОДГУКІ.
ПРА МАСТАЦТВА.ЦІКАВА !

СКУЛЬПТУРА ШАПО.

"Гэты скульптар і мастак з легендарнай беларускай сям’і мастакоў меня проста ўлюбіў у скульптуру.Раней на выставах я проста слізгаў поглядам не затрымліваючыся
ля скульптур.

Але ўрэшце рэшт знайшоў свайго скульптара.Яшчэ на вялікіх выставах, накшталт "Art-Minsk" ці "Восеньскі салон" мой погляд падоўгу затрымліваўся на скульптурах Александра Шапо.Яны заўсёды былі, як украпіны золата сярод аднано эпігонства з эпігонаў.І вось, дзякуючы #АРТФабрыка я дачакаўся выставы майстра.

Яго скульптуры - гэта сімбіёз эстэтыкі Эгона Шыле (настолькі жудасна, што добра) і проста нейкія празектарскія веды анатоміі чалавека ператвараюць яго скульптуры ў тварэнні,якія здаецца зараз ажывуць.
Здавалася б, што ў гэтых фігурах прыгожага ?Але перад пільным вокам гледача - яны раскрываюцца ў персанажы, у якіх віруюць страсці,рухі старажытнагрэцкіх паэм. Здаецца яны проста напоўнены электрычнай энергіяй і яна проста запаўняе і насычае сабой усю прастору вакол."

#МікалайСікорскі
НАШЫ ВЫСТАВЫ.
"СТРАСЦЬ КОЛЕРУ" :
ЭМОЦЫІ і ВОДГУКІ.

"Жывапіс - гэта сімфонія, а акварэль - гэта джаз",- менавіта гэтыя словы я пачуў ад свайго старэйшага цёзкі Міколы Бушчыка у Нацыянальным мастацкім музеі на яго выставе "Страсць колеру". І гэтыя варыяцыя гучання колераў і ў джазавай і ў сімфанічнай я слухаў пяць разоў і ўсё роўна яму было мала.

Прайшоў тэрмін выставы Міколы Бушчыка, у мастацкім загучалі іншыя мелодыі, а ў маёй галаве ўвесь гэты час гралі адгалоскі гэтай чароўнай сімфоніі.
І о цуд, любімая АРТ Фабрыка вырашыла "даць канцэрт" мэтра ў сваіх сценах. На выставе "Прастора эмоцый", Міколы Бушчыка, кожны глядач можа пачуць як зараджаўся асабістыя гукі колераў - колераў Беларусі.

На выставе "Прастора эмоцый" прадстаўлены больш раннія работы майстра, якія праз прызму якіх можна ўбачыць эксперыменты Мікалая Уладзіміравіча, якія і далі ўрэшце рэшт такое эмацыйнае, напоўненае электрычнасцю і асабістае гучанне колера пад нашым беларускім сонцам.

#МікалайСікорскі
НАША МАСТАЦТВА.
МЕРКАВАННЕ - ЦІКАВА...

"І зноў нельга не сказаць добрых слоў у адрас галерэі "АРТ Фабрика " за шыкоўную для любога гледача выставу "Ад малога да вялікага", Уладзіміра Аляксеевіча Церашчука.

Уладзімір Аляксеевіч- гэта мастак, пра якога можна сказаць - вельмі сакавіты і яскравы. Але сакавітасці фарбаў ён дасягае не моднымі тэндэнцыямі выкарыстання акрылавых фарбаў а-ля "кроў з вачэй", а майстэрствам спалучэннем усёй палітры колераў бачнага чалавеку спектра.

Таму работы Уладзіміра Аляксеевіча выглядаюць так гарманічна і лёгка. Пры бачнай эцюднасці работ майстра, яны маюць завершаны выгляд, дзе ўсё на сваіх месцах і як мае быць.

І нельга абмінуць такую рэдкасную якасць жывапіса Уладзіміра Аляксеевіча, як прастор. Прастор, які ўражвае сваёй велічнасцю і натхняе адправіцца ў вандроўку:)"

#МікалайСікорскі
#Мінск