Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Жыццё чалавека не што іншае ёсць, як бесперапынны бой і няспынная спакуса..."

Нікадзім Святагорац
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ : ІНТЭРНЭТ ПАСЛУГІ ?!

Ад дэманаў і калектараў. Пра што просяць памаліцца ў Інтэрнэце ?

Адзін анлайн-сэрвіс "Прашу памаліцца" прымае просьбы інтэрнэт-карыстальнікаў аб малітвах. Рэгулярна паступаюць новыя просьбы, якія тычацца, у асноўным, здароўя і вечнага жыцця для памерлых.

Але часам прыходзяць і незвычайныя просьбы з цэлымі гісторыямі - аўтары зрабілі падборку такіх паведамленняў, пакінутых на сэрвісе і ў каментарах пад публікацыяй пра яго працу.

Гэта просьбы аб выратаванні ад калектараў, аб смеласці для жаніха, аб супакаенні душы Міхаіла Гарбачова...

А як ВЫ ставіцеся да электронных заявак на духоўныя патрэбы ?!

#Katolik
НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ.

СВЯТЫ ЛУКА - ДАЎЦА ЕВАНГЕЛЛЯ.
1⃣
Свята св. Лукі, евангеліста

Бог прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё.

Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.

І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. І аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: Наблізілася да вас Валадарства Божае.
Лк 10, 1–9
👇
НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ.

СВЯТЫ ЛУКА - ДАЎЦА ЕВАНГЕЛЛЯ.
2⃣
Разважанне да Божага слова.

Праз евангеліста Луку мы атрымалі Евангелле спачування і міласэрнасці. Айцец, які паслаў Іісуса, кліча нас і таксама шле далей з Добрай навіной для свету. Просім аб ласцы, каб мы маглі дзяліцца чулай любоўю Бога з многімі людзьмі, якія ў ёй маюць патрэбу.

Бедныя маюць прыярытэт у навучанні Іісуса, як гэта паказвае нам Лука. Зараз шмат бедных, якім патрэбна надзея і суцяшэння. Будзем жа імкнуцца быць пасланцамі надзеі, якія абвяшчаюць Божае Валадарства справядлівасці, любові і міру.
НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСЬ ПРЫГОЖАЯ...

Восеньскі Гудагай запрашае пілігрымаў...

Фота #АркадзьКуляха OCD
НАШЫ FLOWERS.
БЕЛАРУСЬ - ЦЮЛЬПАНАВЫ РАЙ ?!

Як паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса, міністр галіны Аляксандр Кулік наведаў гадавальнік Гомельскага вопытнага лясгаса, дзе ў цяпліцах вырошчваюцца цюльпаны. У выніку ён даў указанне кіраўнікам рэгіянальных дзяржвытворчых лесагаспадарчых аб'яднанняў (ДВЛГА) вызначыць па два лясгасы, дзе таксама пачнуць разводзіць цюльпаны.

"Для лясгасаў гэта прыбытак, які можна атрымаць у пазасезонны час і павысіць эканамічную эфектыўнасць працы гадавальнікаў», – заявіў міністр.

На Брэстчыне для гэтых мэт ужо вызначаны Івацэвіцкі і Кобрынскі вопытныя лясгасы. Гендырэктар Гомельскага ДВЛГА Ігар Дзегцярык распавёў, што цюльпаны, якія гадуюцца там, карыстаюцца попытам у жыхароў абласнога цэнтра, іх купляюць прадстаўнікі рэгіянальнага кіраўніцтва – на яго думку, гэта кажа аб якасці прадукцыі.

У Гомельскім гадавальніку адзначылі, што за 9 месяцаў года выгадавалі больш за 35 тыс.штук дэкаратыўнага пасадачнага матэрыялу, зарабіўшы на яго рэалізацыі звыш 31 тыс. рублёў.

#MyfinВy
Птушка на асфальце – як дапамагчы

Восенню асабліва шмат птушак б’ецца аб будынкі і шыбы. Ляцяць маладыя лясныя птушкі, якія ніколі не бачылі гарадоў. Большасць такіх знаёмстваў заканчваецца смерцю птушак, але калі птушка яшчэ жывая:

1️⃣ Акуратна ловім яе, каб ёй не нашкодзіць. Калі ўцякае, можна накінуць на яе шалік, кашулю ці нешта іншае з тонкай тканіны.
2️⃣ Садзім птушку ў каробку з крышкай.
3️⃣ Прытрымліваемся правіла “Тры Ц”: ціха, цёмна, цёпла. Так птушка будзе адчуваць сябе ў бяспецы.
4️⃣ Калі птушка не атрымала сур’ёзных траўм, то праз некалькі дзясяткаў хвілін ці некалькі гадзін яна ажывіцца, будзе спрабаваць выбрацца са скрыні і рэагаваць на цябе. Тады птушку можна выпускаць. Лепш за ўсё каля кустоў падалей ад будынкаў.

Ні ў якім разе:

не паіць
не карміць
самім не ўпраўляць канцавіны
не падкідваць пры выпуску

☝️ Усё гэта небяспечна для яе!

Калі стан птушкі не паляпшаецца, паспрабуй звярнуцца па дапамогу да ветэрынара, у цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл, папрасіць дапамогі ў чаце "Ціў-Ціў" t.iss.one/ptushkachat.

Захавай сабе памятку і падзяліся з сябрамі!

📷 На фота Андрэя Чыбіса малінаўка, якая сутыкнулася з шыбай.
НАШ СВЕТ.
ЦУДЫ ПРЫРОДНЫХ З'ЯЎ.

Дзіўныя фатаграфіі з Балгарыі, дзе ўчора ўвечары назіраліся рэдкія стужкакулярные аблокі, удала падсветленыя заходзячым сонцам.

#Метэанавіны
#Фобас