Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЖАНОЧАЯ МОДА БЕЛАРУСАК.

ПРАЕКТ ЛІДСКАГА ЗАМКА.

Народная студыя гісторыі і мастацтва эпох Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу "Дама сэрца" ў княжацкім пакоі Лідскага замка на паседжанні калектыва правяла інфармацыйна-пазнавальную лекцыю "Жаночыя галаўныя ўборы XIII-XVI ст.".

На лекцыі можна было даведацца пра самыя розныя неверагодныя, складаныя ўпрыгожванні, якімі ў старажытнасці замужняя жанчына пакрывала сваю галаву.

Шапірон, вэйл, "галава", гейбл, арсэле, крузэлер і іншыя. А самы знакаміты высокі "конус" усіх казачных прынцэс называўся "генін".

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
НЯСВІЖСКІ МУЗЕЙ-ПАЛАЦ.

FASHION-ЭКСКУРС.

На выставе "Прыгажосць і мода XIX-XІ ст." шмат жаночых вобразаў. Тут ў дробязях распавялуць пра стыль... Любові Арловай ! У праекце "Пазнавальны аўторак" - экскурсія з поўным раскладам знешняга вобраза кіназоркі : стыль сукенкі, пальчаткі, укладка валасоў...

Тэм у "моднага" праекта - багата... Акрамя Арловай - раскажуць і пакажуць пра моду СССР, тэматычныя калекцыі Кардэна і Курэжа, мадзістку Розу Бертэн...

Усё - на базе прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай...

#Niasvizhmuseum
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Душы стамлёнай адзіноту
Аблашчыць месяц малады.
Зноў у палоне сталай цноты
Нясуцца шпаркія гады.

Лянівы вецер сон калыша,
Здалёк даносіцца шансон…
І ажывае нібы ціша,
Уплятае ноты ў цёплы сон.

Прыціхлы вечар засынае,
Люляе сцішыны спакой,
І свечка полымя хавае
У кроплі воску залатой."

( НАДЗЕЯ МОМЛІК )

"Нясуцца шпаркія гады"...
Як хутка "збеглі" выхадныя !
Мала вольнага часу !
Дождж і холад за вокнамі...
Ну, ніяк не натхняецца пераходзіць у панядзелак...
Але... Ёсць шанец паправіць такі настрой - хутчэй класціся спаць !

ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️!

Раніца за вечар - разумнейшая ?!)....
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Быць шчаслівым ў жыцці даволі проста:
З сумленнем неабходна згодна жыць,
Жыццевым шляхам няўхільна рушыць годна,
Сваёй душы спакоем пастаянна даражыць.
Быць шчырым, шчодрым і адкрытым,
Не шкадаваць сваім сябрам нічога.
Нікога з іх не пакідаць забытым,
Цаніць ўсё, што дадзена нам Богам.
Але каб быў ў нас спакой сапраўдны,
Каб шчасце нам было на век
Патрэбна каб быў побач з намі
Каханы, родны чалавек.
Які заўжды нам будзе верны,
Не здрадзіць нас, не падмане.
З якім і радасці, і беды
Нам перажыць нашмат лягчэй".

( ДЗМІТРЫЙ АЎЧЫНІКАЎ )

Новы дзень, а ў ім - шмат спраў і планаў ! Калі прачнуўся, рукі-ногі ў парадку, вочы бачаць, вушы чуюць, сэрца грукае - радуйся, Чалавек, ты жывы ! А ўжо напоўніць сваё жыццё чымсьці карысным, важным, радасным - гэта ўжо крыху другасная і даступная табе задача...

Жадаю поспеху ў кожным кроку, жадаю бачыць прыгажосць і ствараць яе, жадаю ўсмешак і каб душа спявала ! Забірайце пажаданні !
І...

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НЯСВІЖ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 7 кастрычніка.

Перавага хмарнага надвор'я.
☔️ У многіх раёнах кароткачасовыя дажджы.
🌬 Вецер паўночна-заходні слабы.
Максімальная тэмпература паветра + 8..+14°з.

Па Мінску :
перавага хмарнага надвор'я.
☔️ Магчымы невялікі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 30-40%).
🌬 Вецер паўночна-заходні слабы.
Тэмпература паветра:
раніцай +7..+ 8 ° з,
днём +9..+11 ° з,
увечары +7..+ 8°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

7 кастрычніка - Фёкла.

У гэты дзень адзначаецца памяць Фёклы Іканійскай - раннехрысціянскай святой, ушанаванай у абліччы роўнаапостальнай. "На Фёклу" нашы жанчыны садзіліся прасці - гэта абяцала поспех у хатніх справах. Адсюль і народная назва свята-Запрадальніца. Людзі верылі, што на Фёклу ўсё, што завяжаш, ужо не развязаць, у гэты дзень часта гулялі вяселля.

У некаторых рэгіёнах Беларусі ў гэты дзень праводзілі абрад варажбы "на шчаслівую бабулю", каб вызначыць каторая будзе прымаць роды ўдала. У ранейшыя часы 7 кастрычніка пачыналі малаціць хлеб.

Былі такія прыкметы:
🌩калі грыміць гром, то зіма будзе яснай і бясснежнай;
🐦‍⬛️калі птушкі ляцяць нізка да зямлі, то зіма будзе ранняй і марознай.

Сёння імяніны ў Андрэя, Васіля, Віталя, Уладзіслава, Галакціёна, Давіда, Паўла, Сяргея, Спірыдона, Сцяпана, Тэклі.
ТБ-ЗДЫМКІ.
МАРЫ МАРЫНЫ МАРЫ.

ТУТ і ЗАРАЗ.

Бывае, што сам толькі ведаеш пра жаданае знаёмства з чалавекам. Выпадзе лёсам ці не ?! Выпала ! І з цудоўнай Марынай Мара, якую бачыла ў Фэйсбуку і работы якой краналі - сустрэлася ў рэальнасці сёння !

Здымкі ў Нясвіжы, дзе ў гарадской арт-галерэі адкрылася персанальная выстава мастачкі.

Захацелася паказаць гэтыя творы ВАМ, Сябры ! І пазнаёміць тэлевізійна з тонкім, лірычным чалавекам, улюбёным у свой край, у Нясвіж, у яго гісітрыю, вулачкі і паркі, постаці і... У Марыны шмат-шмат кветак і няўрымслівай у сваім настроі, беларускай прыроды...

Будзе эфір... Сачыце, калі цікава ❤️ !