Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ СЯМ'Я.

УШАНАВАННІ ў ГУДАГАІ.

"Паблагаславі, Пане Божа, Галіну і Віктара Вайцяхоўскіх, якія 5 кастрычніка 2024 года ў Гудагаі разам са сваімі роднымі святкавалі 30-ю гадавіну шлюбу.

Адары шчодрымі ласкамі таксама Крысціну Кандратовіч у 87-ы дзень нараджэння..."


#АркадзьКуляха

Фота: #ТаццянаКасабуцкая
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ і
СУПАКАЕННЯ БЛІЗКІМ.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Няма горш граху, і нічога няма жудасней і згубней духу засмучэння."

Прападобны Серафим Сароўскі.
НАША ВЕРА.
ДА ДНЯ МАЦІ.

ПЕРНІКІ для МАМЫ.

Напярэдадні Пакроваў Прасвятой Багародзіцы і Дня маці прыход Мікола-Сафійскага храма г.Бабруйска арганізаваў майстар-клас па роспісу пернікаў для дзяцей.

#БабруйскаяЕпархія