Матуля Беларусь
174 subscribers
29.5K photos
623 videos
1 file
2.82K links
Download Telegram
ШЧЫРА ВІТАЕМ НА НАШАЙ ЗЯМЛІ!

Здаецца, кожны беларус ведае, што ў першую нядзелю верасня мы адзначаем адно з галоўных культурных святаў – Дзень беларускага пісьменства. Гэтае свята сімвалізуе адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстроўвае гістарычны шлях пісьменства і друку.

Традыцыйна месцам яго правядзення становяцца гарады Беларусі – цэнтры культуры і асветы нашай краіны – Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мір, Мсціслаў… Некаторым гарадам пашчасціла прымаць свята двойчы, а Полацку – нават тройчы. Сёлета святочную эстафету прымаюць Івацэвічы, наш раён – радзіма Піліпа Пестрака. Дзень беларускага пісьменства мае на мэце захаванне нашай гістарычнай спадчыны, ушанаванне продкаў-асветнікаў, жыццё якіх было прысвечанае развіццю і памнажэнню духоўнага багацця, сучасных творцаў роднага слова, якія захоўваюць слаўныя традыцыі папярэднікаў.
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА -2024.

ПАДАРУНКІ ІВАЦЭВІЧАМ.

Да свята ў Івпцэвічах адкрылі кабінет камп'ютарнай тамаграфіі і спартпляцоўку СШ № .

У цырымоніі адкрыцця сацыяльна значных аб'ектаў прыняў удзел губернатар Брэсцкай вобласці Пётр Пархомчык.

Для жыхароў раёна тамограф стаў сапраўдным падарункам да свята. Як распавёў галоўны ўрач Івацэвіцкай ЦРБ Васіль Юзэфовіч, у 2023 годзе па экстраных паказаннях транспартам райбальніцы на КТ у іншыя гарады дастаўленыя 580 пацыентаў і значна больш людзей накіроўваліся на планавыя даследаванні ў Бярозу і Баранавічы. Больш не будзе неабходнасці ў раз'ездах, пашыраюцца дыягнастычныя магчымасці медыкаў, КТ-дыягностыка стане больш даступнай для жыхароў раёна.

Стадыён ДУА " Сярэдняя школа № 1 г.Івацэвічы ім. В.Гука» значна змяніўся да свята. На ім з'явіліся бегавая дарожка, баскетбольная і валейбольная пляцоўкі са спецыяльным пакрыццём, адрамантаваны трыбуны.

#ІвацэвіцкіВеснік
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

"ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ".

Беларускае слова - святое і пачалося яно - ад нашай Бібліі. Штогод да свята беларускага пісьменства падключаецца духоўна-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў". Яе ініцыятары і арганізатары сям'я Лапата-Загорскіх.

28 жнiўня па завяршэнні ў Свята­-Духавым кафедральным саборы ўрачыстага богаслужэння ў гонар Успення Прысвятой Багародзіцы ўдзельнікі міжнароднай духоўна­асветніцкай экспедыцыі рушылі ў дарогу. Так стартавала традыцыйныя навукова-асветніцкая экспедыцыя-2024.

Яна рушылася па маршруце Мінск – Святое Поле ля в. Загор’е Баранавіцкага раёна – Ляхавічы – Пінск – Iванава – Драгічын – Белаазёрск (Бярозаўскі раён) – Iвацэвічы.

У кожнай кропцы ўказанага маршрута ўдзельнікі спыняліся, каб завітаць у мясцовыя храмы і разам памаліцца, каб правесці літаратурна-асветніцкія сустрэчы з мясцовымі жыхарамі.

Вось-вось - 1 верасня - і працэсія прыбудзе ў сталіцу ХХХІ Дня беларускага пісьменства.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.
1⃣
31 жніўня - дзень ушанавання абраза Маці Божай "УСЕЦАРЫЦА".

Цудатворны абраз Божай Маці, названая "Усецарыца" (па-грэцку - "Пантанасса") знаходзіцца на Святой Гары Афон у Грэцыі ў саборным храме Ватапедскай мясціны, злева ад царскай брамы. Гэты абраз, невялікі па памерах, напісаны ў XVII стагоддзі і, паводле падання, была дабраславеннем вядомага на Афоне старца Язэпа Ісіхаста сваім вучням.
На іконе намаляваная Прачыстая Дзева ў барвовым адзенні, сядзіць на царскім троне. На руках яе-БогаДзіцятка са скруткам у левай руцэ і з бласлаўляючай правіцай. Правай рукой Багародзіца паказвае на свайго царскага Сына, як на Збавіцеля ўсіх людзей. На заднім плане-два анёла, якія з глыбокай павагай асяняюць крыламі Прачыстую Дзеву.
👇
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

БАГАРОДЗІЧНАЕ СВЯТА.
2⃣
Паводле манастырскага падання,да абраза падышоў юнак і пачаў нешта невыразна мармытаць.Раптам аблічча Маці Божай заззяла дзівосным святлом і яе сіла адкінула юнака. Падняўшыся,ён у жаху падбег да старцаў-манахаў і са слязамі прызнаўся ім, што займаўся вядзьмарствам і прыйшоў у манастыр,каб праверыць сілу сваёй магіі на святых абразах. Цуд,што адбыўся ля іконы Прасвятой Багародзіцы назаўжды адвярнуў юнака ад вядзьмарства,накіраваў на шлях пакаяння. Цудатворны абраз Божай Маці" Усецарыцы " шануецца як на Афоне, так і далёка за яго межамі.Само імя іконы "УсёСпадарыня", "Усё-Валадарка"-кажа пра яе асаблівую, ўсёабдымную сілу. Праявіўшы сваю цудатворнасць супраць чарадзейства, "Усецарыца" мае і ласку ацалення хворых на рак.
Спісы з іконы "Усецарыца" ёсць у шматлікіх храмах Беларусі.І ў праваслаўнай царкве пры РНПЦ анкалогіі і радыялогіі ў Бараўлянах.Да гэтай іконы вядуць і дарослых,і дзяцей.

Дапамажы, Царыца Нябесная,ацаліцца ўсім хворым і доўга жыць ❤️!!!
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
НІЛ ГІЛЕВІЧ.
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЯКСАНДР ШЫМАНОЎСКІ.
ЭТНАГРАФІЯ.

31 жніўня - нарадзіўся беларускі этнограф і фалькларыст ШЫМАНОЎСКІ Аляксандр Нічыпаравіч (1850 - 1918).
Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара сяла Чэрнін Бабруйскага павета. Шыманоўскія - старажытны шляхецкі род, які карыстаўся гербам "Юнак". Вучыўся ў Мазырскай гімназіі. Закончыў Санкт- Пецярбургскі універсітэт у 1874 г. Потым працаваў настаўнікам у Кішынёве. Пад час паездак на радзіму сабраў матэрыялы па беларускаму фальклору і этнаграфіі і напісаў зборнік "Минская губерния и её народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов" (1898 г.)
Забіты бальшавікамі каля свайго дому па вул.Леоўскай у Кішынёве.

#ViktarKaval