Матуля Беларусь
174 subscribers
29.4K photos
623 videos
1 file
2.82K links
Download Telegram
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПЛЕШЧАНІЦЫ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГРОДНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НЯСВІЖ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ІВАЦЭВІЧЫ.
БРЭСТЧЫНА.

СА СВЯТАМ РОДНАГА СЛОВА, БЕЛАРУСЫ ❤️ !
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 31 жніўня.

Невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў,
☔️ толькі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы,
️ месцамі з навальніцамі.
🌬 Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага,
💨 пры навальніцах парывісты.
Максімальная тэмпература паветра днём будзе знаходзіцца ў межах ад + 26°з па паўночным захадзе да +33 ° з па поўдні.

У Мінску чакаецца:
невялікая воблачнасць.
Без ападкаў.
Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра:
раніцай +18..+21 ° з,
днём +29..+31 ° з,
увечары +20..+23°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

31 жніўня - Флор і Лаўр. Свята коней. Гэты дзень у народзе называлі "конскім святам". На конях не працавалі, а выводзілі на луг, чысцілі, купалі ў рацэ, з далоні кармілі аўсом. Жанчыны пяклі спецыяльныя ляпёшкі – "капыты". У асобных вёсках 31 жніўня лічылася святам пастухоў. У некаторых мясцінах разам з забаронай працы на конях, жанчынам нельга было ткаць.

Арабінавыя дзень і ноч. Сухая навальніца, або дождж.

Былі такія прыкметы:
🌧калі дзень спякотны і воблачны, то будзе дождж;
🐦калі птушкі прыціхлі і не спяваюць, то хутка будзе непагадзь;
🌞чырвоны захад сонца абяцае моцныя вятры

31 жніўня па народным календары імяніны ў Георгія, Рыгора, Дзяніс, Яўген, Емяльян, Іван, Іларыён, Леў, Лука, Макар, Міхаіл, Ульяна.
МАТУЛІНА КУХНЯ.
БУЛЬБЯНАЯ КАЎБАСА.
1⃣
Мы напярэдадні асаблівага беларускага часу - трыумфа бульбы новага ўраджаю ! І - "парада" страў з яе.
Прапаную звярнуць увагу на цікавы старадаўні рэцэпт нашых продкаў !

Бульбяная каўбаса (кішка) з'явілася ў нацыянальнай кухні ў ХІХ стагоддзі з распаўсюджаннем бульбы,якую ў Беларусі называюць "другім хлебам". Прататыпам кішкі з бульбы была яшчэ больш старадаўняя страва – каўбаса з крыві і грэчневай крупы ў свіной кішцы (кішка,крывяная кішка). Дарэчы,паводле легенды, прозвішча ўплывовага магнацкага роду Кішак паходзіла ад таго, што заснавальнік дынастыі вельмі любіў такую каўбасу 😊. Ёсць таксама рэцэпты кішкі без крыві,з варанай свінінай.

Каўбаса з цёртай бульбы і свініны (сала і/або мяса) упадабалася беларусам як вельмі смачная, даступная і тлустая страва.

Для прыгатавання 4 порцый:
200 г свініны
1 буйная цыбуліна
50 см свіной кішкі
1,6 кг бульбы
50 г мукі
соль і перац па смаку
50 г расліннага алею

Для соуса:
100 г смятаны
1 невялікі зубчык часныку
2 галінкі кропу
👇
МАТУЛІНА КУХНЯ.
БУЛЬБЯНАЯ КАЎБАСА.
2⃣
Бульбу і цыбулю нацерці на тарцы, мяса нарэзаць сярэднім кубікам. Інгрэдыенты змяшаць, дадаўшы муку, соль і перац.

Кішка фармуецца даволі хутка і проста. Пры запаўненні трэба сачыць, каб каўбаса атрымлівалася раўнамернай па таўшчыні – без пустот. Каўбасу выкласці на змазаную алеем патэльню і запекчы ў духоўцы да гатоўнасці пры t 160 ºС –  ад 30 мінут да гадзіны ў залежнасці ад аб'ёму стравы.

Для прыгатавання соусу ў смятану дадаць часнык, здробнены кроп, круху солі і цукру.

Гатовую бульбяную каўбасу нарэзаць, выкласці на талерку, упрыгожыць памідорамі і зелянінай. Асобна падаць соус.

Парада прафесійнага повара !
Як вядома, нарэзаная або драная бульба хутка цямнее, а сок цыбулі гэтаму перашкаджае, таму для захавання светлага колеру заўсёды дадавайце рэпчатую цыбулю.


СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ЖАНЧЫНЫ.
СЛАВА ПРАЦАЎНІЦАМ !

У Глускім раёне ў рамках Рэспубліканскай акцыі "Жанчына на жніве" ушанавалі працаўніц раёна.

Аграномы, брыгадзіры, загадчыкі складамі, кухары, работніцы збожжатокаў... тыя, хто прымае актыўны ўдзел ва ўборачнай, хто разам з мужчынамі ўносіць свой уклад у агульны каравай - атрымалі ўзнагароды, кветкі, словы падзякі.

Працаўнікоў раёна і павіншавала - жанчына, намеснік начальніка ўпраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і абароны раслін Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгаса Таццяна Гумянюк.

#ГлускІнфа