Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ТБ-ЗДЫМКІ.
«БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ» : БРЭСТЧЫНА.

«БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК» : ХАРАСТВО і НЕПАЎТОРНАСЦЬ.

Хай не прымерыла, але — пабачыла знакаміты «БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК» !

Унікальныя творы вышыўкі і ткацтва з рэгіянальным каларытам у Мінску прадставілі народны майстар Беларусі Ніна Янушчык і галоўны захавальнік фондаў музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» Ніна Ярмоц.
Дзівосная калекцыя !

ДЗЯКУЙ, дарагія жанчыны за тое, што беражліва захоўваеце традыцыю і ствараеце новыя ўзоры народнага побытавага ўпрыгажэння і касцюма.
ТБ-ЗДЫМКІ.
«БЕЛАРУСЬ -  МАЯ ПЕСНЯ» : БРЭСТЧЫНА.

«БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК» : ХАРАСТВО і НЕПАЎТОРНАСЦЬ.
ТБ-ЗДЫМКІ.
«БЕЛАРУСЬ -  МАЯ ПЕСНЯ» : БРЭСТЧЫНА.

КРАЙ ЗАМКАЎ і ВЕЖ.

Рэфлексіямі ад Брэсцкай прэзентацыі ў Мінску буду яшчэ дзяліцца, бо было вельмі каларытна і ўражальна !

Вось : БРЭСТЧЫНА - край замкаў і веж... Ружаны, Камянец, Косава, сам Брэст...
Гісторыя, звязаная з абаронай нашай зямлі і культурай, асветніцтвам, якое ішло ад адукаваных людзей, ад магнацтва...
Дзякуючы Сапегам Ружаны ў 1637 атрымалі самакіраванне...Косава ў 1510 атрымаў права на гандаль і кірмашы (эканамічнае спрыянне) ад вялікага князя Жыгімонда Старога...Валынскі князь Уладзімір Васільковіч загадаў будаваць Камянец і вежу "вышынёю ў 17 сажэнь"...

Шмат чаго яшчэ і больш дакладна - у гістарычных крыніцах.

Выдатна, што
сёння гэтыя помнікі - палацава-паркавыя комплексы, музеі-замкі - адчынены для ўсіх, гэта народны здабытак і любімыя турыстамі маршруты !
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Варта ў крылы паверыць свае,
Трэба ў крылы свае паверыць,
А нам смеласці ўсё не стае,
Каб свой край на свой лёт перамераць.

Крылы нашы – для радасці, мар,
Крылы нашы – для працы і свята.
Крылы – лішнія, крылы – цяжар,
Калі ў іх не верыш зацята.

Крылы ціснуцца пудка к спіне –
I адкуль сарамлівасць такая?
Хто, як ветразі, іх развіне?
А Радзіма чакае, чакае…

Каб пад намі зямля паплыла,
Каб вятры захадзілі над намі, –
Трэба верыць у сілу крыла
I абняць Беларусь крыламі ! "

( ЯНКА СІПАКОЎ )

Беларусь пад белымі крыламі - узгадалася "ад класіка". А яшчэ сённяшні дзень завяршаю акрыленай ад цудоўных сустрэч з брэстчанамі ! Супер-праграму зладзілі яны для сталіцы : і выставу, і канцэрт... Даўно не атрымлівала такіх уражанняў ! Яшчэ буду імі дзяліцца (як і фота) на Старонцы ФБ і Telegram, але пакуль - спаць...

СПАКОЙНАГА АДПАЧЫНКУ ВАМ, СЯБРЫ !

ДОБРАЙ НОЧЫ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Родныя прасторы, найярчэй тут зоры.
У небе – жураўліны паясочак – след.
Тонкія рабінкі, стужачка-сцяжынка,
Што ад роднай хаты павяла ў свет.

Люба ў мілы сэрцу родны кут вяртацца,
Прывітаць на Вежы спадароў буслоў.
Размаўляць на мове і не адракацца
Дараваных Богам і матуляй слоў.

Родныя прасторы,возера ўскрай бору.
І бярозак шэраг,дзе шаша лягла.
Спадчынай багата я да роднай хаты,
Да зямлі бацькоўскай на паклон прыйшла."

( ЛЮДМІЛА АРДЫНСКАЯ )

Родныя прасторы - зноў клічуць!Для мяне ў прамым сэнсе - камандзіровачнае падарожжа намячаецца. А ў кагосьці - паездка на дачу ці ў вёску.А ў кагосьці праца такая - штодня на "вольных родных прасторах".Ёсць - на прагулцы нашымі краявідамі замілоўваюцца людзі.А хтосьці - проста жыве ў жывапісным куточку,дзе праз вакно - штодня прыгажосць "лясоў,палёў і рэк".Якім бы чынам мы не мелі стасункі "з роднымі прасторамі" - усё адзіна: гэта НАША,кроўнае, мілае,дарагое!

Я жадаю ВАМ найлепшых перажыванняў ад гэтага дня,СЯБРЫ!

ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЗАСЛАЎЕ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.