Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ТБ-ЗДЫМКІ.
"БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ" : БРЭСТЧЫНА.

ПЕРШЫ рэгіён - БРЭСЦКІ - прэзентуе духоўныя, культурныя, гістарычныя брэнды і здабыткі у рамках Рэспубліканскага фестывалю "БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ" !

Край - найбагацейшы, слынны сваёй разнастайнейшай палітрай : ад ваенных мемарыялаў да палацава-замкавых комплексаў, ад народных абрадаў і рамёстваў да археалагічнай спадчыны старадаўняга Бярэсця, асветніцкіх помнікаў Вялікага княства Літоўскага да скарба цяпер ўратаваных каштоўнасцяў і прыроднага цуда Белавежскай пушчы...

Назапашваю матэрыял для розных эфірных фарматаў.
І... проста атрымліваю пазітыў і асалоду !
ТБ-ЗДЫМКІ.
«БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ» : БРЭСТЧЫНА.

«БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК» : ХАРАСТВО і НЕПАЎТОРНАСЦЬ.

Хай не прымерыла, але — пабачыла знакаміты «БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК» !

Унікальныя творы вышыўкі і ткацтва з рэгіянальным каларытам у Мінску прадставілі народны майстар Беларусі Ніна Янушчык і галоўны захавальнік фондаў музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» Ніна Ярмоц.
Дзівосная калекцыя !

ДЗЯКУЙ, дарагія жанчыны за тое, што беражліва захоўваеце традыцыю і ствараеце новыя ўзоры народнага побытавага ўпрыгажэння і касцюма.
ТБ-ЗДЫМКІ.
«БЕЛАРУСЬ -  МАЯ ПЕСНЯ» : БРЭСТЧЫНА.

«БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК» : ХАРАСТВО і НЕПАЎТОРНАСЦЬ.
ТБ-ЗДЫМКІ.
«БЕЛАРУСЬ -  МАЯ ПЕСНЯ» : БРЭСТЧЫНА.

КРАЙ ЗАМКАЎ і ВЕЖ.

Рэфлексіямі ад Брэсцкай прэзентацыі ў Мінску буду яшчэ дзяліцца, бо было вельмі каларытна і ўражальна !

Вось : БРЭСТЧЫНА - край замкаў і веж... Ружаны, Камянец, Косава, сам Брэст...
Гісторыя, звязаная з абаронай нашай зямлі і культурай, асветніцтвам, якое ішло ад адукаваных людзей, ад магнацтва...
Дзякуючы Сапегам Ружаны ў 1637 атрымалі самакіраванне...Косава ў 1510 атрымаў права на гандаль і кірмашы (эканамічнае спрыянне) ад вялікага князя Жыгімонда Старога...Валынскі князь Уладзімір Васільковіч загадаў будаваць Камянец і вежу "вышынёю ў 17 сажэнь"...

Шмат чаго яшчэ і больш дакладна - у гістарычных крыніцах.

Выдатна, што
сёння гэтыя помнікі - палацава-паркавыя комплексы, музеі-замкі - адчынены для ўсіх, гэта народны здабытак і любімыя турыстамі маршруты !