НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА.
"Буслік пра птушак"
Аўтар(ы):
Лукашэнка В.І., Перакос Т.М.
Кніга запрашае чытача ў цікавае «птушынае царства»: пазнавальныя артыкулы і творчыя заданні пашыраць кругагляд не толькі пра бусла (сімвала нашай Радзімы), але і пра многіх іншых птушак. Займальны матэрыял дазволіць дзецям удасканаліць свае веды і ўменні па розных раздзелах прадмета «Беларуская мова».
Складальнікі прапаноўваюць чытаць гэту кнігу з рознакаляровымі алоўкамі ў руках… У выніку яна ператворыцца ў кніжку-маляванку!
Прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
#АкадэмКніга

ЧАСОПІС "НЁМАН" ПРАДСТАЎЛЯЕ...
Нёман" №5, 2024.
Акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Аляксей Бычкоў у сваіх настальгічных замалёўках «Маё закуліссе» запрашае чытачоў зайсці ў ТЭАТР са службовага ўваходу:
"Дарагі чытач! Мне хочацца расказаць табе пра ТЭАТР, дакладней, пра закуліснага жыцця тэатра. Можа быць, прачытаўшы гэтыя ўспаміны, ты па-новаму, пад іншым ракурсам паглядзіш на нашу акцёрскую жыццё. Ты не здагадваешся, наколькі закуліссе багата яркімі, неардынарнымі асобамі, цікавымі выпадкамі, пацешнымі гісторыямі, Неспадзяванкамі і кур'ёзамі, без якіх тэатральнае жыццё было б прэснае, сумнае і нецікавае».
#МастацкаяЛітаратура

НАША ГІСТОРЫЯ.
БЕЛАРУСКАЕ ВЫДАННЕ - ПАЧАТАК ХХ СТАГОДДЗЯ.
2 чэрвеня 1912 г. -
дзень выхаду грамадска- палітычнай і літаратурнай газеты "НАШЕ УТРО".
Выдавалася на рускай мове ў Гродне да 1914г. Асвятляла ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада, грамадскае жыццё горада і губерні.
Друкавала артыкулы на эканамічныя, навуковыя і літаратурныя тэмы, мясцовыя этнаграфічныя матэрыялы і інш..
#ViktarKaval

ТБ-ЗДЫМКІ.
"БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ" : БРЭСТЧЫНА.
ПЕРШЫ рэгіён - БРЭСЦКІ - прэзентуе духоўныя, культурныя, гістарычныя брэнды і здабыткі у рамках Рэспубліканскага фестывалю "БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ" !
Край - найбагацейшы, слынны сваёй разнастайнейшай палітрай : ад ваенных мемарыялаў да палацава-замкавых комплексаў, ад народных абрадаў і рамёстваў да археалагічнай спадчыны старадаўняга Бярэсця, асветніцкіх помнікаў Вялікага княства Літоўскага да скарба цяпер ўратаваных каштоўнасцяў і прыроднага цуда Белавежскай пушчы...
Назапашваю матэрыял для розных эфірных фарматаў.
І... проста атрымліваю пазітыў і асалоду !

«БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ» : БРЭСТЧЫНА.
«БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК» : ХАРАСТВО і НЕПАЎТОРНАСЦЬ.
Хай не прымерыла, але — пабачыла знакаміты «БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК» !
Унікальныя творы вышыўкі і ткацтва з рэгіянальным каларытам у Мінску прадставілі народны майстар Беларусі Ніна Янушчык і галоўны захавальнік фондаў музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» Ніна Ярмоц.
Дзівосная калекцыя !
ДЗЯКУЙ, дарагія жанчыны за тое, што беражліва захоўваеце традыцыю і ствараеце новыя ўзоры народнага побытавага ўпрыгажэння і касцюма.