Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ АСОБЫ.
ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ.
ЛІТАРАТУРА.

1 чэрвеня 1946 г.
нарадзіўся беларускі пісьменнік
Генрых ДАЛІДОВІЧ.

Нарадзіўся ў вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Настаўнічаў на Барысаўшчыне, працаваў у аддзеле прозы часопіса "Полымя", галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". З 2003 г. намеснік галоўнага рэдактара "Краязнаўчай газеты". Друкуецца з 1966 г. Першы зборнік апавяданняў "Дажджы над вёскай"(1974).
Узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа (1987) і Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (1996) - за раман "Заходнікі".
НАША ГІСТОРЫЯ.
КНІЖНЫ ХРАМ ГОМЕЛЯ.

Чэрвень 1928 - час заснавання Гомельскай абласной бібліятэкі.
Заснавана як філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР.

Частку бібліятэчнага фонду складалі 20 тысяч кніг, што раней належылі князям Паскевічам.

Абслугоўвае штогод каля 30 тыс. чытачоў.
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ЯНКА КУПАЛА.
НАША ЖЫЦЦЁ.
АФІРМАЦЫІ АД СМУТКУ.

"Усё дрэнна ?! Тады вось табе мой рэцэпт, дзетачка.

Заплюшчы вочы і ўяві сабе дзень, які аднойчы надыйдзе:
зусім старая, ты ляжыш у ложку і не можаш падняцца.
Уяві гэты момант у дэталях, адчуй пах лекаў, шолах непрамакальнай прасціны, холад, ахінаючы
знямелыя ногі і рукі.

Няхай твая фантазія стане машынай часу.
Зачыні вочы і пабудзь там - у пакоі з самой сабой, старой і згасаючай. Адчуй дыханне анёла смерці, які стаяў каля галавы.
Усвядомь, як мала засталося.
І, клянуся, калі твае думкі папрацуюць на славу,
то ты вернешся ў цяперашні дзень зусім іншым чалавекам.

Ты больш не будзеш перажываць з-за ўсякага глупства. Няхай гэта будзе благі настрой ці разрыў з бойфрэндам.

Параўноўвай памер праблемы не з прышчыкам на задніцы, а... хоць бы з вянком на труне."

#КрысцінаСтарк
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Над блакітнай рэчкай
Неба парасон.
Сонца шляхам вечным
Узыйшло на трон.

Ззяе, пазірае
З лецішча свайго.
Ветрык адганяе
Хмаркі ад яго.

Ой, як даспадобы
Сонейкі агмень!
Сёння дзень асобы —
Першы летні дзень.

Кажуць, ёсць прыкмета,
Знаная даўно —
Як пачнецца лета,
Й пройдзе так яно."

( СЯРГЕЙ ДАВІДОВІЧ )

Будзем верыць у прыкмету "першага дня" ! Як ён у ВАС прайшоў ?!)

У мяне - у прыемных хатніх клопатах, стасунках з блізкімі, у ціхай радасці, калі можна адпачыць душой і целам...

Цудоўна, каб такі пазітыўны стан і настрой прйшоў праз увесь летні час...

Можна дадаць і намаганняў, і працы, і актыўнасцяў...

Галоўнае, каб мірна, па-чалавечы і з happy and...

ШЧАСЛІВАГА ЛЕТА ВАМ, СЯБРЫ !!!

ДАБРАНАЧ ❤️ !
ДОБРАГА  РАНКУ !
МАТУЛЯ  ВІТАЕ !

"Я не знаю месяца
Больш за май шчаслівага,
Калі пушчы цешацца
З гоману шумлівага;

Калі вербы ніцыя
Рвуцца ўвысь галінамі;
Калі скрозь пшаніцаю
Пахне над далінамі...

Але новы сёлета
Подых на аселіцах:
Юны чэрвень молада
Больш за май вяселіцца.


Травы пахнуць кветкамі,
Кветкі пахнуць зорамі,
Зоры над палеткамі—
Лесам і азёрамі.

Нівы пладавітыя
Шэпчуць грузным коласам,
Людзі працавітыя
Кажуць дружным голасам:

— Лета,болей шчаснага,
Доля не адзначыла,
Сонца,болей яснага,
Беларусь не бачыла!

І пяройдзе ў спадчыну
Гэта быль вячыстая
Разам з мовай матчынай,
З песняй урачыстаю."

         ( ПЯТРО ГЛЕБКА )

Прагортваючы каляндар гадоў,узгадваеш,што кожны раз - лета было асаблівай парой, доўгачаканай, любімай ! Так і цяпер.Лета прыйшло да нас з дзіцячымі канікуламі,водпускамі для дарослых,з выдатным надвор'ем,са смакоццем першых ягад і агароднай зеляніны, з букетамі кветак і проста... добрым сонечным настроем !  Вітаем,ЛЕТА-2024 - будзь да нас ласкавым!

ДОБРАГА РАНКУ,СЯБРЫ ❤️ !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЗАЛЕССЕ.
ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. СТРОЧЫЦЫ. МІНШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Пераменная воблачнасць.
☔️ На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы,
⚡️ ☔️ навальніца.
Пры навальніцах месцамі град,
моцныя дажджы.
🌬 Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны,
🌬 пры навальніцах парывісты,
месцамі моцны парывісты.
Максімальная тэмпература паветра + 22..+28°з.

У Мінску сёння:
пераменная воблачнасць.
☔️ Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%),
⚡️ ☔️ навальніца.
🌬 Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны,
💨 пры навальніцы парывісты.
Тэмпература паветра:
раніцай +15..+18 ° з,
днём +24..+26 ° з,
увечары +19..+22°з.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ЛЕТА.

🌹Кветкі мацней пахнуць перад дажджом.
🌞Лета селяніну і маці, і бацька.
🐝Калі рой выйдзе перад Янам - будзе мужык панам.
🌳Лета на зіму працуе.
🦟Лета з камарамі, зіма з пірагамі.
🌾Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
Лета навальнічнае - зіма з мяцеліцамі.
🌬Куды вецер, туды і дождж.
🤔Лета праляжыш, зімой з торбачкай пабяжыш.
🐔Куры цярэбяцца і ў пяску купаюцца - значыць, дождж будзе.
🌺Лета збірае, а зіма пад'ядае.
🍞Лета прыгатуе, а зіма з'есць.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

З'явілася ў продажы трэцця частка пяцікніжжа "Традыцыйны светалад беларусаў"- "Чалавек".

У трэцяй кнізе серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж жанчынай і мужчынам.

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА.

"Буслік пра птушак"
Аўтар(ы):
Лукашэнка В.І., Перакос Т.М.
Кніга запрашае чытача ў цікавае «птушынае царства»: пазнавальныя артыкулы і творчыя заданні пашыраць кругагляд не толькі пра бусла (сімвала нашай Радзімы), але і пра многіх іншых птушак. Займальны матэрыял дазволіць дзецям удасканаліць свае веды і ўменні па розных раздзелах прадмета «Беларуская мова».

Складальнікі прапаноўваюць чытаць гэту кнігу з рознакаляровымі алоўкамі ў руках… У выніку яна ператворыцца ў кніжку-маляванку!

Прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

#АкадэмКніга
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ЧАСОПІС "НЁМАН" ПРАДСТАЎЛЯЕ...

Нёман" №5, 2024.

Акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Аляксей Бычкоў у сваіх настальгічных замалёўках «Маё закуліссе» запрашае чытачоў зайсці ў ТЭАТР са службовага ўваходу:

"Дарагі чытач! Мне хочацца расказаць табе пра ТЭАТР, дакладней, пра закуліснага жыцця тэатра. Можа быць, прачытаўшы гэтыя ўспаміны, ты па-новаму, пад іншым ракурсам паглядзіш на нашу акцёрскую жыццё. Ты не здагадваешся, наколькі закуліссе багата яркімі, неардынарнымі асобамі, цікавымі выпадкамі, пацешнымі гісторыямі, Неспадзяванкамі і кур'ёзамі, без якіх тэатральнае жыццё было б прэснае, сумнае і нецікавае».

#МастацкаяЛітаратура
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ.
НАША ГІСТОРЫЯ.
БЕЛАРУСКАЕ ВЫДАННЕ - ПАЧАТАК ХХ СТАГОДДЗЯ.

2 чэрвеня 1912 г. -
дзень выхаду грамадска- палітычнай і літаратурнай газеты "НАШЕ УТРО".


Выдавалася на рускай мове ў Гродне да 1914г. Асвятляла ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада, грамадскае жыццё горада і губерні.

Друкавала артыкулы на эканамічныя, навуковыя і літаратурныя тэмы, мясцовыя этнаграфічныя матэрыялы і інш..

#ViktarKaval
ТБ-ЗДЫМКІ.

МАЯ НЯДЗЕЛЯ - ПРАЦОЎНАЯ !

Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу, Ружанскі палац, Камянецкую вежу і Маларыту з яе ўнікальнымі ўзорамі ткацтва - наведаю сёння "адным махам" і за пару гадзін !

Не верыце ?! Сачыце за ФБ-Старонкай і ТГ-каналам 😉...
ТБ-ЗДЫМКІ.
"БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ" : БРЭСТЧЫНА.

ПЕРШЫ рэгіён - БРЭСЦКІ - прэзентуе духоўныя, культурныя, гістарычныя брэнды і здабыткі у рамках Рэспубліканскага фестывалю "БЕЛАРУСЬ - МАЯ ПЕСНЯ" !

Край - найбагацейшы, слынны сваёй разнастайнейшай палітрай : ад ваенных мемарыялаў да палацава-замкавых комплексаў, ад народных абрадаў і рамёстваў да археалагічнай спадчыны старадаўняга Бярэсця, асветніцкіх помнікаў Вялікага княства Літоўскага да скарба цяпер ўратаваных каштоўнасцяў і прыроднага цуда Белавежскай пушчы...

Назапашваю матэрыял для розных эфірных фарматаў.
І... проста атрымліваю пазітыў і асалоду !