Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
Forwarded from Звязда
У Кітаі выпусцілі памятныя манеты ў гонар Дня закаханых

Яго адзначаюць 20 мая.

zviazda.by
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКАЯ СЯМ'Я.
Там, дзе МАТУЛЯ - там і ТАТУЛЯ !

На фота : Яніна Скурат (Кавалеўская) з мужам.
Вёска Рудня Стаўбцоўскі раён (Міншчына). 1959.
Влад Бумага - cамый известный белорусский блогер - стал отцом
https://brestcity.com/blog/vlad-bumaga
НАШЫ СЕМ'І.
КАХАННЮ ЎСЕ ЎЗРОСТЫ ПАДУЛАДНЫЯ !

У Беларусі пражывае больш за 2,6 мільёна сем'яў. За мінулы год шлюб зарэгістравалі 56 тысяч пар. Аднаго дзіцяці выхоўваюць больш чым у палове сем'яў. Дваіх-у кожнай трэцяй сям'і, траіх і больш-у кожнай 11.

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб для дзяўчат — 26,5 года, для мужчын — 28,8 года. За год пажаніліся 444 пары, у якіх жаніх і нявеста былі старэйшыя за 65 гадоў. З іх упершыню ўступілі ў шлюб 42 жанчыны і 60 мужчын.Што тычыцца нараджэння дзяцей, то ў параўнанні з 2022 годам на 28,1% вырасла колькасць пар, якія сталі бацькамі ў выніку ЭКА.

Такім чынам выносілі і нарадзілі дзяцей 1392 жанчыны.
Белстат расказаў і аб ступені задаволенасці размеркаваннем дамашніх абавязкаў у сям'і. Гэтым параметрам задаволеныя 89% жанчын і 95,3% мужчын. Дадзеныя атрыманы падчас выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў 2022 годзе. Калі казаць аб распараджэнні грашыма ў сем'ях, то тры чвэрці пар займаюцца гэтым сумесна.

#Onliner
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Былa тaкaя бyйнaя вяcнa!
A я жылa, жылa – нe paзyмeлa,
Haштo мянe aбдopвaлa янa Цнaтлiвaй чыcцiнёй чapoмxi бeлaй,
Яe aгpyзлыx, xмeльныx кyтacoў
Taeмнaй, лeдзь yлoўнaю гapкoтaй.
Ha ўзлecкax цвiў лiлoвa-ciнi coн
I aддaвaў мнe ўcю cвaю пяшчoтy.
A caлaўi, пaд cмex мaлaдзiкa,
Пaiлi cэpцa cлoдыччy шчымлiвaй.
Пpымaлa ўce дapы мaя pyкa
Ў нявeдaннi нaiўным i шчacлiвым.
Цяпep дaжджы дзяўбyць мaё aкнo,
Шмaтae вeцep з дpэў pyдoe лicцe. ...
Дзeнь дoбpы, любы!
Beдaю дaўнo,
Haштo вяcнa дapyнкaмi кaлicьцi
Aбcыпaлa мянe тaк шчoдpa..."

            ( НІНА МАЦЯШ )

Якая па ліку была ВАША ВЯСНА ?!) Адлічылі яшчэ адну, перажылі-парадаваліся і... паклалі ў скрынку памяці і ўласнай біяграфіі.
Бывай, цудоўная вясновая пара...
Вітаем лета на парозе !
Вось-вось... зусім хутка... прыйдзе...
А пакуль - ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
1⃣
"Вочы свецяцца добрым даверам,
Дзеці вераць так шчыра усім:
Чалавеку, і дрэву, і зверу,
Тэлефільмам і кнігам сваім.

Што ім нудныя нашы парады!
Цуды веку выкладвайце ім.
Справядлівасці, ласкі і праўды —
Вось і ўсё, што патрэбна малым.

Ды зямлю ўсю ў прыдачу, ды космас,
Ды цудоўную казку на ноч,
Ды па травах набегацца росных
Без апекі бацькоў басанож.

То народ кампанейскі і чэсны,
А схітруюць ці зманяць парой,—
Гэта мы, гэта нашая чэрствасць,
Наш далёкі нядобры настрой.

Не спяшайце іх грозна праверыць,
За свавольства хутчэй асудзіць.
Я ў дзіцячую жорсткасць не веру,
Бог вясёлы ў іх сэрцы сядзіць.

Мы, успомніўшы годы маленства,
Хочам бачыць ва ўсім падабенства.
Дзеці мала падобны да нас:
Іх не мы нараджаем, а час.

Гэта час падсабляе ім выжыць,
Стаць дужэй, разумней і чысцей...
Ціха!
Маці зямлі ўсёй калышуць
Міліёны маленькіх людзей."

( ПІМЕН ПАНЧАНКА )
👇
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
2⃣
Першага чэрвеня - свята самых лепшых людзей на зямлі !

Міжнародны дзень абароны дзяцей - АБАРОНІМ !!!

А гэта значыць, не проста пакладзем ікру на бутэрброд ці апранем па апошняй модзе. Захаваем здароўе і фізічнае, і маральнае. І да адукацыі дадзім выхаванне. І разуменне, што патрэбна быць сумленным, нават калі несумленныя дасягаюць большых вышынь у кар'еры і фінансах.

Навучым любіць : гэты свет, людзей, Радзіму і ўсведамляць сябе БЕЛАРУСАМ, а не быць манкуртам без мовы сваёй, гісторыі і культуры...Навучым працаваць. Быць моцнымі.
Несці святыя запаветы.

Абдымем сваіх дзетак яшчэ мацней. І памолімся за тых, каму сёння цяжка...

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️ !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГРОДНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
Віцебская абласная філармонія запрашае...
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
Як зразумець, кім хочаш стаць?

Выбар прафесіі – складаны і адказны крок у тваім жыцці. Не аддавай яго выпадку. Большасць школьнікаў выбіраюць прафесію, абапіраючыся на веды або арыентуючыся на меркаванні бацькоў ці сяброў. Нямногія дакладна ведаюць, кім хочуць стаць. Бо выбраць...
НАШЫ ДЗЕЦІ.
ДАЧКІ-МАЦІ і БІЗНЭС-ПРАЕКТ.

Як мама з дачкой з Брэста заснавалі ўласны брэнд вязанага адзення :
https://brestcity.com/blog/kak-mama-s-docheryu

Аксана і Кацярына Салюк-маці і дачка з Брэста, якім удалося стварыць паспяховы брэнд вязаных вырабаў Kasa.knit. Шлях быў доўгі: пошук сябе і...
НАШЫ ДЗЕЦІ.
БУДУЧЫ ІНЖЫНЕР СА ШЧУЧЫНА.

Матацыклы, караблі, манументы...Як стварае свае ўнікальныя работы гімназіст са Шчучына ?

Майстраваць сваімі рукамі Максім пачаў гадоў з шасці. Першым быў маленькі караблік, зроблены з кардона. Трохі пазней хлапчук прыдумаў два матацыкла: першы ён зрабіў з дрэва і пенапласту, а другі – з дрэва, пенапласту і металу..

https://newgrodno.by/society/kak-sozdayot-svoi-raboty-gimnazist-iz-shhuchina/?utm_source=telegram&utm_medium=social&utm_campaign=telegram
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ДЗЕТАК.

🔸Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.
🔸Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.
🔸Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.
🔸Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.
🔸Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
🔸Без кораня і палын не расце.
🔸Які род, такі плод.
🔸Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.
🔸Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.
🔸Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.
🔸Не навучыць бацька, дык навучыць гора.
🔸Бацька за парог, а дзеці за пірог.
НАШЫ ДЗЕЦІ.
АЎТОБУС "ЗА СЯМ'Ю !"

Другі аўтобус з дзіцячымі малюнкамі пра шчасце ў сям'і з'явіцца на вуліцах горада Пінска !

У аўтобусным парку завяршыўся конкурс дзіцячага малюнка, прысвечаны шчаслівай сям'і. Малюнкі пераможцаў размешчаны на гарадскім аўтобусе , а гэта значыць, што больш будзе дзіцячых усмешак і радасных уражанняў у жыхароў горада. А галоўнае, што конкурс сцвярджае каштоўнасці традыцыйнай сям'і.

#ПінскаяЕпархія