Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША СПАДЧЫНА.
ВЯСЕЛЬНАЯ ВЫСТАВА.

Выстава пра вяселле.
Фонды Берасцейскага музею ў Мінску, у выставачнай зале па вуліцы Ракаўская,17.


Цікава, што куфар паходзіць з Агова, якое стала вядомым як месцазнаходэжанне артэфактаў продка неандэртальца, найстаражытнейшага гамініда на нашай зямлі.

Жаночы вясельны строй з вёскі Гоцк Салігорскага раёну. Першая палова 20 ст. Боцікі з Вывераў Маладзечанскага раёну, 1941-1950.
Мужчынскі вясельны строй. Сярэдзіна 20 ст..

#AlehDziarnovich
НАША СПАДЧЫНА.
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СТРОЙ.

Майстар #ЮліяЛітвінава ў Турава-Давыд-Гарадоцкім строі.

Фота зроблена падчас фестываля "Карагоднае кола", акурат на Тураўскаім гарадзішчы.

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Усходняга Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невялікіх гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пачатку 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод іншых строяў ускладненымі сілуэтамі жаночага касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын. У вырабе і аздабленні, як і ў адзенні гараджан, шырока выкарыстоўвалі мануфактурныя тканіны, каштоўныя ўпрыгожанні, па-мастацку апрацаваную скуру і інш..

АДНАЎЛЯЕМ СВАЁ ❤️ !
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
НАРОДНАЯ АРХІТЭКТУРА БЕЛАРУСАЎ.

Народная архітэктура з’яўляецца адным з галоўных складнікаў традыцыйнай культуры этнасу.  Яна найбольш аўтахтоўна, але з часам гісторыі зазнала змяненні, удасканаленні, знешнія ўплывы. Разам з тым традыцыйная архітэктура захавала спрадвечныя традыцыі нашага краю, якія каранямі сыходзяць ў глыб вякоў.

На першай лекцыі гісторыка Ігара Іванова можна было пазнаёміцца з характэрнымі асаблівасцямі традыцыйнага беларускага дойлідства.

Другая лекцыя будзе прысвечана канструкцыйным асаблівасцям страхі ў народным будаўніцтве, перакрыццям і матэрыялу пакрыцця.

Іваноў Ігар Вікторавіч. 5 красавіка 1989 г. н.
загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

(checkmark)Мерапрыемства праводзіцца сумесна з культурна-асветніцкім праектам "Культуралогія без межаў".

Чакаем 16 траўня,
18:30,
Кісялёва, 38.
НАША СПАДЧЫНА.
НАРОДНЫЯ АБРАДЫ.

"КАРАГОД СЕНА".

У вёсцы Старое Сяло (што ў Веткаўскі раёне) ладзяць абрад "Карагод сена". Праводзяць яго выключна на другі дзень праваслаўнага Вялікадня.

"Карагод сена" - гэта абрад урадлівасці і добрага ўраджаю: "абрад гэты праводзяць, каб у людзей добрае сена было…"

Раней жыхары вёскі вялікім гуртом ішлі па вуліцах з косамі, віламі, граблямі і спявалі песні, якія заклікалі на добры ўраджай сена. Кажуць, што вяскоўцаў удзельнічала настолькі багата, што гурт разыходзіўся на два бакі, якія абыходзілі ўсю вёску.

Сёлета ўдзельнікаў было няшмат, таму адным гуртом абышлі некалькі суседніх вулачак і вярнуліся да будынку Дома культуры, адкуль і пачалі шэсце. Тут скончылі абрад карагодам "Хрэн". Падчас яго ўдзельнікі становяцца ў кола і “росцяць хрэн" : водзяць карагод.

Зараз абрад "Карагод сена" падтрымліваецца Старасельскім домам культуры, заахвочваюць да ўдзелу школьнікаў. На жаль, цяпер з мясцовых жыхароў далучаюцца лічаныя людзі. Трэба "пашырацца" !

ЗБЕРАГАЕМ СВАЁ ❤️ !
🏆Народная арт-группа "Бульбаш" из Добруша награждена Дипломом финалиста республиканского фестиваля «Беларусь - мая песня»

Напомним, этот коллектив принял участие в грандиозном концерте, с которым артисты Гомельщины выступили недавно на сцене Дворца Республики в Минске.