НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.

НАША ВЕРА.
ІЎДЭЙСКІЯ СВЯТЫНІ БЕЛАРУСІ.
ВАЛОЖЫНСКІ ЕШЫБОТ :
ФОТАХРОНІКА АДНАЎЛЕННЯ.
Як адраджалі Валожынскі ешыбот 1806 года пабудовы. Фотапараўнанне з 2022 года па кастрычнік 2024 года, калі яўрэйская акадэмія зноў адчыніла свае дзверы ў адноўленым выглядзе.
#АртурСмалякоў
P.S.
Сваю версію гістарычнага аднаўлення, як і падарожжа па сучаснай экспазіцыі Музея-іешывы ў бліжэйшы час прадставіць і МАТУЛЯ ў тэлепраекце "СІЛА ВЕРЫ".

НАШЫ ДАТЫ.
ГІСТОРЫЯ ЯЎРЭЯЎ БЕЛАРУСІ.
БАБРУЙСКАЕ ГЭТА.
У нядзелю 3 лістапада Дзень памяці ахвяр Бабруйскага гета.
Запрашаем Вас наведаць памятныя мясціны і ўскласці кветкі разам з намі:
памятны знак на месцы, дзе было гета-тэрыторыя завода ТДіА
Мемориал мемарыял у вёсцы Каменка
Алею Праведнікаў.
Затым у суполцы пройдзе круглы стол " Халакост. Прычыны і ўрокі". Давайце разбярэмся, як гэта было і чаму важна пра гэта памятаць. Падзелімся сямейнымі гісторыямі. Прыняць удзел у абмеркаванні зможа любы прысутны.
Пачатак круглага стала 13.00.
Можна далучыцца на любым этапе.
Запрашаем усіх жадаючых.
Выезд ад абшчыны вул.к. Лібкнехта 77/62 у 11.00.

Forwarded from Звязда
Адкуль пачынаецца гісторыя Навагрудскага вучылішча ❓
❗️Гэта школа знакамітая тым, што з 1807 па 1815 гады ў ёй вучыліся два самыя вядомыя ўраджэнцы Навагрудчыны — паэт Адам Міцкевіч і фалькларыст Ян Чачот.
Большасць вучняў, якіх звалі студэнтамі, жылі каля школы пры кляштары ў келлях.
Больш гістарычных звестак пра ўстанову адукацыі — на zviazda.by 🎞

НАШЫ АСОБЫ.
ІОСІФ СТАБРОЎСКІ.
АРХЕАЛОГІЯ. КРАЯЗНАЎСТВА.
2 лістапада -
дзень нараджэння археолага, краязнаўца, палкоўніка Іосіфа Іосіфавіча СТАБРОЎСКАГА (1870 - 1968).
Нарадзіўся ў маёнтку Орлавічы Слонімскага павета. Паступіў у Полацкі кадэцкі корпус, пасля ў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Падчас вайсковай службы пачаў цікавіцца гісторыяй і археалогіяй Беларусі, праводзіў раскопкі, збіраў калекцыі кніг і археалагічных знаходак. Удзельнік Першай сусветнай вайны, быў атручаны газамі. У 1917 г. скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут. Пасля перавароту пэўны час знаходзіўся ў арміі. Пакінуўшы вайсковую службу вярнуўся на Слонімшчыну, дзе пачынае плённую працу па вывучэнню роднага края і ў 1929 г. адкрыў у Слоніме краязнаўчы музей.
У свае апошнія гады Стаброўскі шмат чытае і піша. Жыў у беднасці і забыты мясцовымі ўладамі. Памёр 15.01.1968 г. Пахаваны на зямлі былога радавога маёнтка Орлавічы.
#ViktarKaval

МОЙ РОДНЫ КУТ !
БЕЛАРУСЫ : АСАБІСТАЕ МЕРКАВАННЕ.
"У аднаго з Сяброў пачытаў меркаванне, што "слабое месца "нашага народа нават не мова,а яго менталітэт.
Беларусы - вясковы народ. Вякамі жыў у вёсцы, а ў мястэчках яўрэі ды палякі. Арыстакраты і тагачасная інтэлегенцыя ў маёнтках , фальварках, а часта асядала ў Вільні, Варшаве, Санкт-Пецярбургу. Ды і ганенні на прадстаўнікоў, лепшых сыноў нашага народа, пакінулі цяжкія наступствы для культуры.
На светапогляд народа, у сваіх інтарэсах, аказвала ўплыў і царква.
Беднасць параджала зайдрасць, прымхі, забабоны , чалавек не бачыў выйсця. "Акукліваўся " на сваім лапіку зямлі і ведаў, што толькі на ім можна выжыць.
За парогам хаты, як і плотам - гэта ўжо чужое! Свой куточак і быў для яго родным.
Гэта фарміравалася ў мінулым, хоць і сёння бачны яго негатыўныя адгалоскі.
Але час няўмольны і народ мяняецца. Ён велічына не пастаянная !"
#SymonSvistunovich

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
СМАРГОНСКАЯ НАМІТКА.
"Пад час адкрыцця выстаўкі Смаргонскага раёна не абмінула майстар-клас па павязванню наміткі ад майстры Канаплёвай Людмілы...
Што такое НАМІТКА?
Гэта сярэднявечны галаўны ўбор, адзін з наболей архаічных у Еўропе.
Першы беларускі партрэт з наміткаю - выява Кацярыны Алелькавіч-Слуцкай (з роду Алелькавічаў была і Анастасія Слуцкая) напісаны ў 16 ст..
Само слова "намітка" першы раз згадваецца ў крыніцах пад 1565 год.
Насілі іх замужнія жанчыны і першы раз апраналі на сваім жа вяселлі. Вясельная намітка захоўвалася жанчынай ўсё жыццё і пасля смерці клалася ў труну.
Наміткі былі распаўсюджаныя ў Беларусі, Польшчы (па-польску - "Podwika"), Украіне (гэтак жа, як і ў нас - "намітка"), Літве ("nuometas"), у многіх краінах Заходняй Еўропы.Але ў большасці рэгіёнаў яна пазней была выцесненая чапцом.У многіх раёнах Беларусі намітка захавалася да пачатку ХХ ст..
На фота (з Інтэрнэта) жанчына,здаецца ў ваўкавыска-камянецкім строі і наміццы, ну і я прыгажуня !"
#НаталляРамановіч