НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
1 кастрычніка - Арына Шыпшынніца.
Пачыналі збіраць ягады шыпшыны - яна ўжо налівалася асаблівай, гаючай сілай.Кісель, мармелад і варэнне з шыпшыны – выдатныя варыянты восеньскага пачастунка.
Плады сушылі, каб затым рыхтаваць адвары – не толькі смачныя,але і карысныя.Пілі іх пры прастудах і для ўмацавання здароўя.
Гаспадыні рыхтавалі "шыпшыннае смакоцце" і ставілі на святочны стол. Ягадамі ўпрыгожвалі і дом.
У вусных календарах дзень называлі "жураўліны лёт".
Была такая прыкме
🦢калі на Арыну жураўлі паляцяць, то на Пакровы трэба чакаць першага марозу;
🍁якое сёння надвор'е, такое будзе і 1 кастрычніка;
🌞цёплы дзень без дажджоў-восень зацяжная;
🍃калі бяроза яшчэ ў лістоту апранутая, то зіма позна наступіць;
🌾высокі бур'ян-да высокіх гурбах зімой;
🌼таксама па надвор'і на 1 кастрычніка судзілі пра тое, якое надвор'е будзе 1 красавіка.
Сёння імяніны ў Аляксея, Арыядны, Аркадзя, Барыса, Веніяміна, Уладзіміра, Івана, Іларыёна, Ірыны, Арыны, Канстанціна, Міхала.

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"НАСІ СВАЁ" !
МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ЗАПРАШАЕ...
19/10/2024, 14:00.
На Тыдні бацькоўскай любові ў Літаратурным музеі можна зрабіць шыкоўныя падарункі сваім блізкім!
Запрашаем на аўтарскі занятак мастачкі Ірыны Князевай “Насі сваё”! Вас чакае майстар-клас па роспісе шопераў з выкарыстаннем вобразаў роднага краю і цытат беларускіх літаратараў.
✏"Кожны носіць сваё неба з сабой”
✏“Пушча – загадка, разгадка хаваецца ў лесе”
✏“У добрых справах і ў любасці да айчыны ўпадабляйцеся”
✏“Трэба дома бываць часцей” і інш..
Занятак будзе праходзіць у прасторы экспазіцыі “Беларусь – краіна талентаў”, дзе прадстаўлены жывапісныя, графічныя і скульптурныя партрэты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія праслаўлялі нашу краіну.
Наш адрас: Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Квіткі: 30 рублёў (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: баваўняны шопер, фарбы, трафарэты і інш., а таксама экскурсія па выставе “Беларусь – краіна талентаў”).
Запіс: +375 17 363-94-65, +375 17 395-44-47.
Прыходзьце ўсёй сям'ёй!

Forwarded from Звязда
📲Вітрына тавараў «Зроблена ў Беларусі» з’явіцца на Ozon
Беларуская гандлёва-прамысловая палата (БелГПП) і маркетплейс Ozon дамовіліся аб партнёрстве для папулярызацыі тавараў, вырабленых у рэспубліцы, і падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве.
zviazda.by

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
"ЖАНІЦЬБА КОМІНА"
ВЕТКАЎСКІ МУЗЕЙ ЗЛАДЗІЎ...
У апошнюю вераснёвую суботу у Музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава прайшла этна-вечарына “ЖАНІЦЬБА КОМІНА”!
“Жаніцьба коміна” — архаічны абрад, звязаны з пераносам агню (святла) з вуліцы ў хату. З гэтага часу распачыналіся вячоркі-пасядзелкі. На вуліцы рана цямнее, становіцца холадна, таму ўсе працы пераносіліся ў хату — там і цяплей, і комін свеціць!
Рэканструкцыю абраду ладзілі па прыкладзе, як гэта рабілі ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. А частку песень для абраду запісалі ад знакамітай бабы Каці з Пагосту - Кацярыны Аляксееўны Панчэні.
Атрымалася вельмі цёплая вечарына! І не з-за таго, што на вуліцы было +27. Гэтае цяпло ствараў агульны настрой. Было весела і тааак душэўна. А пачастункаў на стол якіх смачных прынеслі.
Фота #НастаБузінаева

НАШЫ СВЯТЫ.
"ДАЖЫНКІ" ПА-ВАЎКАВЫСКУ.
"Гармонія дабрыні, дапамогі і культурных традыцый пануюць ва ўтульным цёплым доме – філіяле "Ваўкавыскі Дом рамёстваў" для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў ТЦСАН Ваўкавыскага раёна.
Удзельнікі аматарскага аб'яднання-этнаграфічнага клуба " Вандроўка "прадэманстравалі элементы фальклорнага абраду "Дажынкі": "Завіванне барады", упрыгожванне апошняга снапа, пасыпанне гасцей збожжам, дэгустацыя кашы і каравая з мукі новага ўраджаю.
Ну а па бытавыя танцы і фальклорныя песні, якімі заўсёды нашы продкі суправаджалі каляндарныя святы, хлопцы вывучылі ўжо даўно!
Дзякуючы гэтаму праекту маладыя інваліды не адчуваюць сябе адзінокімі, атрымліваюць радасць зносін і зарад добрага настрою, яны сталі блізкімі па духу адзін аднаму, актыўнымі, а галоўнае захоўваецца пераемнасць традыцый!"
#НаталляРамановіч