Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ АСОБЫ.
ЛАРЫСА ГЛЕБАВА.

ДА 95-ГОДДЗЯ СА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯЎГЕНА ГЛЕБАВА.

Жывая і актыўна ўдзельнічае ў культурных мерапрыемствах удава Яўгена Аляксандравіча Глебава - Ларыса Васіл'еўна Глебава.

У новай версіі спектакля "Маленькі прынц" (Вялікі тэатр Беларусі) яна стала суаўтарам лібрэта.
НАШЫ АСОБЫ.
АНАТОЛЬ ГРАЧАНІКАЎ.
ЛІТАРАТУРА.

8 верасня -
дзень нараджэння беларускага паэта АНАТОЛЯ ГРАЧАНІКАВА (1938 - 1991).


Нарадзіўся ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960), Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). Працаваў супрацоўнікам рэдакцыі "Літаратура і мастацтва", з 1971 - намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1976 - галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка", з 1978 - часопіса "Бярозка", з 1982 - часопіса "Маладосць". Друкавацца пачаў з 1957 г. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі для дзяцей, тэкстаў папулярных песень. Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы адзначан зборнік "Палессе".
НАША ПАЭЗІЯ.
АНАТОЛЬ ГРАЧАНІКАЎ.

СВЯЦІ, КАХАННЯ ЧЫСТАЯ ЗАРА...

"Свяці, кахання чыстая зара!
Свяці - пачуццяў сэрцаў не азмрочвай -
Над доляй плугара і песняра
І над высокай доляю жаночай.

Усіх людзей пара табе, пара,
З'яднаць чароўнай сілаю прарочай.
Бо, сапраўды, на свеце без кахання
Жыцця няма - ёсць толькі існаванне."

1980.
НАШЫ ВЫДАННІ.
"РОДНАЕ СЛОВА" - ВЕРАСНЁЎСКАЕ.

Чытайце ў вераснёўскім нумары часопіса "Роднае слова" (электронная копія на сайце часопіса https://rod-slova.by/subscribe/):
аўтары і героі #Міцкевіч, #Глебаў, #Шамякіна, #Вольскі, #ДунінМарцінкевіч, #Гніламёдаў, #Доўнар, #Багдановіч, #Трус, #Цяслюк, #Мурашка, #Караткевіч, #Адамович #Лежэ, #Быкаў.
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА.

ДАПАМОЖНІКІ НАВУЧАННЮ.

ад
#АкадэмКніга
НАША ГІСТОРЫЯ.
БЕЛАРУСЬ ЛІТАРАТУРНАЯ.

"ШЛЯХЦІЦУ ЗАВАЛЬНЕ" - 180.

8 верасня 1844 ў Санкт-Пецярбургу ўбачыў свет празаічны твор Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальні».

У кнізе пісьменнік закранае ўсё кола пытанняў, звязаных з беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісання краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. З большай паўнатою Ян Баршчэўскі падае своеасаблівасці нацыянальнага характару беларуса, яго светапогляду і прыгажосць душы.

Том неаднаразова перавыдаваўся.