Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЧАСУ" :
МУЗЕЙ ЗАСЛАЎЯ ЗАПРАШАЕ...

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”,
Беларускі саюз дызайнераў і
творчае аб’яднанне “Кудры”
прапануюць пазнаёміцца з
гуміарабікавай фатаграфіяй.

Прырода, архітэктура, людзі - усё ў чорна-белым вырашэнні і ўнікальнай тэхніцы гумойла — тэхніцы, упершыню выкарыстанай ў 1858.

Нашы сучаснікі, фотамастакі, даказваюць, што гуміарабіка “гучыць” і сёння !

Трэба глядзець і ўглядацца !
Прыязджайце ў Заслаўе і знаёмцеся з праектам.

На экспазіцыі “Паслядоўнасць часу” прадстаўленыя работы Дзмітрыя Кульпановіча, Анатоля Дрыбаса і Віталя Ціхамірава.

Мы ўжо ўбачылі, адзнялі, рыхтуем ТБ-рэпартаж.

На фота : фрагменты экспазіцыі і здымак з фотамайстрам Анатолем Дрыбасам.
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

ПЕРАМОЖЦЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ.

Імёны лепшых аўтараў мінулага года сталі вядомыя падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця XXXI Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах.

Фёдар Гурыновіч перамог у намінацыі "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі" і быў узнагароджаны за кнігу "Чароўная паэма".

Віктар Кунцэвіч адзначаны за кнігу "Калі чужая душа – твая" у намінацыі "Лепшы твор прозы".

Аўтарам лепшага твора публіцыстыкі прызнаны Сяргей Міховіч - за кнігу "Нам сілы дае зямля".

У намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамог Мікалай Мікуліч, яго адзначылі за працу «Максім Танк. Асоба, паэзія, лес"»

Пераможцам у намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" стаў Уладзімір Мазго з кнігай "Загадка – розуму зарадка".

Алеся Кузняцова з кнігай «Калі трашчыць лёд» перамагла ў намінацыі «Лепшы дэбют».

Лаўрэатам уручаны ганаровыя дыпломы і сімвалы Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Фота ад #BELTA
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

"ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ».

На свяце беларускага слова адбыўся ўрачысты фінал навукова-асветніцкая экспедыцыі "Дарога да святыняў" і быў закладзены "Сад малітвы" на тэрыторыі храма іконы Божай Маці "Дзяржаўная".

#ІвацэвічыNews
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

ЭСТАФЕТА : ІВАЦЭВІЧЫ - ЛІДЗЕ !

У 2025 ГОДЗЕ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА ПРОЙДЗЕ Ў ЛІДЗЕ.

У Івацэвічах адбылося закрыццё XXXI Дня беларускага пісьменства. Важнай часткай урачыстай цырымоніі стала перадача эстафеты правядзення свята ў 2025 годзе ад Івацэвічаў гораду Ліда (Гродзенская вобласць).

- Для Івацэвічаў гэтыя два дні былі яркімі, насычанымі і незабыўнымі. Гэтае свята аб'яднала нас павагай да такіх простых адвечных сімвалаў духоўнасці, як кніга і слова. І гэтую павагу мы павінны перадаць нашчадкам, - адзначыў падчас цырымоніі закрыцця старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў. - У жыхароў нашага раёна надоўга застануцца не толькі прыемныя ўспаміны пра свята, але і добраўпарадкаваны ўтульны горад.Мы прадставілі ва ўсёй шматстатнасці культуру, самабытнасць Івацэвіцкага краю і першага рэгіёна ў цэлым.

#ІвацэвічыNews
НАШЫ ВОДГУКІ.
НАРОД пра НАРОДНАЕ.

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

"Што выхапіў вокам з кніжак на Дні пісьменства..?

Перавыданне "Трох таварышаў" у перакладзе Уладзіміра Папковіча. Рэмарк зараз актуальны, то, упэўнены, будзе чытацца. Новыя кнігі Надзеі Ясмінскай - рады за калегу, якая ўмее працаваць з дзеткамі. Былічкі і легенды ад супрацоўнікаў Акадэміі навук РБ - цікава аформленая кніжка за прыемны кошт. Перавыданні Караткевіча - вершы і аповесць "Зброя" з сусвету "каласоў". Люблю гэты твор, бо зайшоў у свой час лепш, чым асноўны тэкст. За кніжку Гапеева "Зніч ваўкалака" вазьмуся бліжэйшым часам - меркаваннем падзялюся па прачытанні. "Мы жылі ў буднях барацьбы" - дзённікі ваеннай пары трох беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Лобана. Працяг серыі кніг якую вядзе Ірына Дубянецкая "Чалавек"... Думаю, што ўсё можна будзе адшукаць у Белкнізе - кошты ад 20 да 35 рубёў."

#МіхаілБараноўскі