Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
МАТУЛІНА КУХНЯ.
ЯБЛЫЧНАЯ АДЖЫЧКА.

Да Яблычнага Спасу - лавіце рэцэпт кансервацыі, у якой яблык - не на апошнім месцы !

Спатрэбіцца :

2,5 кг памідораў
0,5 кг яблыкаў
0,5 кг морквы
0,5 кг перац балгарскага
3 шт струковай пякучай папрыкі

Прыгатаванне :

Яблыкі і таматы пачысціць.
Усе перамалоць на мясасечцы.
Тады дадаць 200 мл алею, 100-150 мл воцату (па гусце),
100 гр цукру, соль па гусце.
Усё добра змяшаць.
Паставім на павольны агонь.
Варыць доўга, да 2 гадзін,памешваць.
Пасля гэтага дадаць 100 грам часныку,і яшчэ тушыць 15 хвілін. Накідаць у стэрылізаваную банку,закруціць,перагарнуць слоічкі,накрыць да поўнага астывання.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
ДАБРАНАЧ _ АД МАТУЛІ.

"На Яблычны Спас я спаткаўся з табой,
І ў сэрцы на скрыпцы зайграла любоў!
Сцяжынка да саду твайго падвяла. –
Ўсміхнуўшыся, яблык ты мне падала.

Мы елі яго, быццам з Евай Адам.
І яблыкам ладу ён бачыўся нам…
Таму сярод святаў вялікіх
у нас
Не меней чароўнае – Яблычны Спас."


( СТАНІСЛАЎ ВАЛОДЗЬКА )

Дзень "пад знакам яблык" - на зыходзе. Мяркую, ніхто не застаўся "безяблычным" ?! Наўздагон - трымайце рамантычны верш ад Станіслава Валодзькі, які паглядзеў "у корань" яблычнай сусветнай гісторыі ! Між іншым, наш зямляк прысвяціў Яблычнаму святу цэлую трылогію ! Шукайце ў Інтэрнеце...

І - да заўтра...

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Не трэба ныць, а трэба жыць!
У нас — кароткая дарога...
Спяшайся дабрыню тварыць,
Шануй бацькоў, Радзіму, Бога."

      ( ГАННА АТРОШЧАНКА )

Ранішнім валошкава-
рамонкавым букетам я б хацела павітаць сёння не толькі ўсіх ВАС, СЯБРЫ, але і - АЎТАРА гэтых вершаваных радкоў.

У ўраджэнкі Гомельшчыны, калегі - журналісткі і пісьменніцы, краязнаўцы і беларускамоўцы Ганны Атрошчанкі сёння прыгожы, годны юбілей ! Віншуем !

Ганна - Чалавек, як кажуць, з народа - нарадзілася ў Добрушскім краі, усё жыццё пражыла і адпрацавала на Радзіме, аддаючы ёй свой талент і сілы. У Ганны шмат паэтычных зборнікаў, розных узнагарод, як асветніку. Многія вершы яе пакладзены на музыку і гучаць у рамансах і песнях...

Адным словам - НАША беларусачка. Сапраўдная, шчырая, душэўная, давайце пазычым ёй даўгалецця, здароўя, бадзёрасці, актыўнасці і шмат шчаслівых дзён !!!

ДОБРАГА РАНКУ, ГАННА ❤️ !
ВІТАЮ ЎСІХ ВАС, СЯБРЫ !!!

На фота : сама Ганна і вокладка яе новага зборніка. Як заўсёды - пра Беларусь !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НАВАГРУДАК.
ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЖОДЗІНА. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 20 жніўня.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
☔️ Пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы,
️ Месцамі навальніцы
і моцныя дажджы.
Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны
💨 пры навальніцах парывісты,
Месцамі моцна парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 23..+29 ° з, па паўднёвым усходзе +30..+33°з.

У Мінску:
воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі па горадзе кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%),
️ магчымая навальніца.
Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны,
💨 пры навальніцы парывісты.
Тэмпература паветра
раніцай +18..+20 ° з,
днём +25..+27 ° з,
увечары +20..+22°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

20 жніўня - па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Антона, Апанаса, Васіля, Змітра, Івана, Мітрафана, Міхала, Ніканора, Пятра, Пімена, Сцяпана.

У гэты дзень з мёдам, яблыкамі і пірагамі людзі наведвалі хворых суседзяў, спяшаліся ў бальніцы, у сірочыя прытулкі. Бо абавязкова трэба было на Пімена абмыць, накарміць хворага, пакінуць няшчасным і бяздольным пачастункі ды падарункі.

Былі такія прыкметы:
🪿калі буслы ўжо ўлятаюць у цёплыя краі, то восень будзе ранняй і халоднай;
💦калі на рацэ бачна пену, то хутка пойдуць дажджы;
🌈вясёлка раніцай да дажджлівага надвор'я.
НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ.

ДА ЖЫЦЦЯ АДВЕЧНАГА.
1⃣
Да Іісуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?

Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Іісус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе.

Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Іісус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною.

Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць.
Мц 19, 16–22
👇
НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ.

ДА ЖЫЦЦЯ АДВЕЧНАГА.
2⃣
Разважанне да Божага слова.

Што добрага зрабіць, каб мець жыццё вечнае?» Добрае жыццё ўяўляе сабой штосьці большае, чым любы ўчынак, які мы можам зрабіць; аснова яго месціцца ў адносінах, у вольным сэрцы – вольным, каб любіць. Божа, дазволь нам засяродзіцца на Табе і адкрыцца на скарб, які Ты прагнеш даць нам, як Тваім вучням: скарб сяброўства з Табой навек.

Юнак выконваў запаведзі. Але ён быў занадта прывязаны да рэчаў гэтага свету і не мог ад іх адмовіцца. Памолімся аб ласцы ўнутранай свабоды, каб пазбавіцца ад зямных прывязанасцяў і мець магчымасць атрымаць ад Іісуса Ягоны супакой, любоў, свабоду і радасць, якія можна знайсці толькі ў Ім і якія вядуць нас да вечнага жыцця з Ім.
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ СЯМ'Я- ХРЫШЧЭННЕ і ВЯНЧАННЕ СУПОЛЬНА.

Ну і ну! У адзін дзень у адной сям'і – пяць хростаў і вянчанне !

Шматдзетныя бацькі абвянчаліся і пахрысцілі ўсіх сваіх дзяцей у касцёле ў Гродзенскай вобласці.

Пра асаблівую падзею паведаміла парафія святога Юрыя ў Варнянах. Тут у гэты дзень пахрысцілі адразу пяць дзяцей з адной сям'і. Больш за тое, іх бацькі, шматдзетныя сужэнцы Віталь і Валерыя Казімеровіч у той самы дзень павянчаліся ў касцёле.

«Паблагаславі, Пане Божа, дзяцей: Ксенію, Данілу, Паліну, Максіма і Сафію з сям'і Казімеровіч, якія 20 ліпеня прынялі сакрамэнт хросту. Благаславі таксама бацькоў: Віталія і Валерыю, якія ў гэты ж дзень пабраліся шлюбам, і хросных бацькоў: Дзмітрыя і Алену», – гаворыцца ў паведамленні...