Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
СВЯТОЧНЫ ГАБЕЛЕН.

80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80 - годдзю з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці прысвячаецца !

2 ліпеня 2024 года ў 12:00 у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры адбудзецца прэзентацыя маштабнага габелена Алены Шунейкі «Гродзеншчына квітнеючая».

Выраб габелена,які доўжыўся ледзь года, - вынік рэалізацыі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі, які майсар атрымала ў 2023 годзе на рэалізацыю цыкла мерапрыемстваў па адраджэнні ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва і выкарыстанні іх у практыцы арганізацый культуры, экскурсійнай і турыстычнай дзейнасці.

Кожны новы габелен Алены Шунейкі, носьбіта традыцый "падвойнага і пераборнага аднабаковага" ткацтва - гэта працяг эксперыменту па раскрыцці магчымасцяў удасканалення «пераборнай аднабаковай» тэхнікі ткацтва, дзякуючы якой можна выконваць партрэты, пейзажы, любыя малюнкі, што і робіць майстрыха.
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПАВЕР'І... пра ШЛЮБ.

БЛАГАСЛАВЕННЕ.
1⃣
Абрад, у час якога бацькi i род уступаючых у шлюб маладых давалi на яго згоду, выказвалi пажаданне ўсяго найлепшага ў сямейным i гаспадарчым жыццi будучай сям'i, а таксама дазвол на выкананне традыцыйных вясельных рытуалаў. Б. пачыналiся амаль усе рытуальныя дзеяннi ад ад'езду жанiха разам са сватам на запоiны i да падзелу каравая ўключна.

Выкананне абраду благаславення тлумачыцца верай у магiчную сiлу слова i калектыўнай формай вясельнага цырыманiялу.

У час вяселля звычайна старшая дружка (баярка) , радзей каравайнiца або свацця, якiя кiравалi пэўным этапам вяселля, звярталiся са спецыяльнымi славеснымi формуламi (у розных мясцовасцях яны вар'iруюцца) да бацькоў, сваякоў, суседзяў i ўcix прысутных з просьбай благаславiць маладых на выка-нанне адпаведных абрадавых дзеянняў (саджаць у печ каравай, пачаць вяселле, вiць вянок, выпраўляць маладую да маладога i г. д.).
👇
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПАВЕР'І... пра ШЛЮБ.

БЛАГАСЛАВЕННЕ.
2⃣
На такую просьбу прысутныя адказвалi коратка: «Няхай бог благаславiць, i мы благаславiм». У iншых выпадках маладыя звярталiся да бацькоў, кутка (продкаў), сваякоў i ўcix прысутных з просьбай благаславiць ix на шлюб, шчаслiвую долю, на выкананне адпаведных рытуальных дзеянняў.

Часам маладыя толькi кланялiся, а бацькi i прысутныя - благаслаулялi ix.

Бацькоўскае благаславенне лiчылася самым неабходным i дзейсным у забеспячэннi дабрабыту i долi будучай сям'i. Таму без бацькоўскага благаславенне вяселле не адбывалася (калi шлюб бралi сіроты, то яны хадзiлi на могiлкi i прасiлi благаславення ў бацькоў-нябожчыкаў). У вяселлi благаславенне атаясамлiвалася з надзяленнем маладых хлебам, соллю, гаспадарчымi рэчамi i г. д. найбольш разгорнутае i эмацыяналь¬на насычанае - благаславенне маладой у яе доме перад ад'ездам яе да шлюбу i да маладога.

Для гэтага пасярод хаты перад сталом рассцiлалi спецыяльны яркi дыван (звычайна чырвоны).
👇
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПАВЕР'І... пра ШЛЮБ.

БЛАГАСЛАВЕННЕ.
3⃣
Бацькi маладой садзiлiся на ўслон спiной да стала, бралi з яго хлеб-соль, брат або хто-небудзь са сваякоў на ручнiку падводзiў маладую, якая станавiлася перад бацькамi на каленi на дыван i схiляла галаву.

Мацi, узяушы са стала хлеб-соль, рабiла iм над галавой маладой знак крыжа i жадала ёй «шчасця-долi, хлеба-солi, здароўя, доўгага веку, добрага чалавека» i г. д..

Маладая ў знак падзякi цалавала хлеб-соль, а бацькоў - у руку, потым, не мiнаючы нікога, кланялася кожнаму прысутнаму паасобку. У адказ кожны благаслаўляў яе.

Благаславенне маладога праходзiла больш сцiпла. Характэрным для вяселля з'яўляецца благаславенне яго пачатку. Пачынальнiк, седзячы на печы, рэчытатывам выконваў спецыяльную песню i бiў пiражком аб пiражок. Пры благаславенні ужываўся i абраз (звычай благаславення абразом узнiк пад уплывам хрысцiянства, замянiўшы iснаваўшае раней пакланенне покуцi).

#АксанаКатовіч
#ЯнкаКрук
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКАЯ СЯМ'Я.
Там, дзе МАТУЛЯ - там і ТАТУЛЯ !

На фота : Марыя і Іван Караваевы.Г/п Ліёзна, Віцебшчына.1960-ыя.
НАШЫ МУЗЕІ.
ЧАЧЭРСКАЯ СКАРБНІЦА.

1 ліпеня 1990 года рашэннем райвыканкама быў створаны Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Ён пачаў працу ў невялікім пакоі раённага выканаўчага камітэта на чацвёртым паверсе. Фондасховішча размяшчалася ў будынку цяперашняй падатковай інспекцыі. На працягу 3-х гадоў размяшчаўся музей ў сядзібе Чарнышова-Круглікава. Распараджэннем аддзела культуры Чачэрскага райвыканкама ад 25 сакавіка 2005 г. музей пераведзены ў будынак Ратушы XVIII стагоддзя. Чачэрская ратуша з'яўляецца помнікам архітэктуры 1-й катэгорыі рэспубліканскага значэння.

Да канца XVIII стагоддзя будынак ратушы займаў цэнтральнае месцазнаходжанне і з'яўляўся элементам, які звязвае ўсе асобныя пабудовы ў ансамбль ідэальнага горада. У сістэме гэтага адзінага горадабудаўнічага ансамбля будынак ратушы быў вызначаны як Бельведэр, з якога адкрываліся віды на ўвесь горад.

На паўночна-захад і паўночна-ўсход ад ратушы раскрываюцца выдатныя віды на пойму рэк Сож і Чечера, а таксама на Замкавую гару і стары парк.
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА.
ТБ-ЗДЫМКІ.
БАРЫСАЎ : ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ.
СВЯТА ГОРАДА.

Раздзяліла з Барысавым важны дзень !

1 ліпеня 1944 года стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён" - горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ! Першым бой з акупантамі прыняў экіпаж танка Т-34 на чале з яго камандзірам - лейтэнАнтам Паўлам Ракам. 17-ць гадзін каманда танкістаў супрацьстаяла ворагу...Загінула. Пасмяротна ўдзельнікам экіпажа прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У памяць аб іх подзвігу ў Барысаве - усталяваны помнік.

Сёння ля манумента -сабраліся жыхары і госці горада, каб ушанаваць памяць герояў, ускласці кветкі, узгадаць тыя гістарычныя дні і сустрэць -80-годдзе вызвалення Барысава і ўсёй Беларусі.
ТБ-ЗДЫМКІ.
БАРЫСАЎ : ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ.
СВЯТА ГОРАДА.

Раздзяліла з Барысавым важны дзень !

Падзеяй Дня вызвалення і Дня горада Барысава - стала ўрачыстае адкрыццё Паклоннага Крыжа...

Гэта сімвал - заснавання Барысава і ўсіх, хто ў розныя часы ахвяраваў свае жыцці, абараняючы Радзіму. Аўтары помніка - Канстанцін і Дзіанісій Козілы. Крыж быў асвечаны па канонах праваслаўнай царквы.