Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 14 лютага.

Перавага хмарнага надвор'я.
🌧Па ўсходняй палове пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег).
У асобных раёнах чакаецца галалёд.
🌫У ранішнія гадзіны месцамі-туман.
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
💨Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Максімальная тэмпература паветра днём складзе 0..+ 5 ° з, па паўночным усходзе не вышэй -1..-3°з.

У Мінску чакаецца
хмарнае надвор'е.
Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
🌫У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман.
На асобных участках дарог галалёдзіца.
💨Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра
раніцай і днём +1..+ 2 ° з,
увечары каля 0°С.
НАША ВЕРА.
СВЯТЫ ВАЛЯНЦІН :
ЕПІСКАП І ПАКУТНІК.

Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў епіскапам у італьянскім горадзе Тэрні, дзе каля 268 г. прыняў мучаніцкую смерць, пра акалічнасці якой нічога не вядома. Рэліквіі святога да сённяшняга дня знаходзяцца ў Тэрні, а таксама ў адным з парафіяльных касцёлаў у Баварыі. Ужо ў V ст. успамін св. Валянціна адзначаўся 14 лютага.

З яго імем звязана шырока распаўсюджаная ў многіх краінах традыцыя «валянцінак», т. зв. «свята закаханых».

Святы лічыцца апекуном добрага сужэнства, сям'і; яго заступніцтва просяць таксама пры эпілепсіі і пры частых стратах прытомнасці. На абразах яго малююць як біскупа, часцей за ўсё ў атачэнні калекаў, эпілептыкаў або з пеўнем.

Успамін 14 лютага.
НАША ВЕРА.
СВЯТЫ ВАЛЯНЦІН :
ЕПІСКАП І ПАКУТНІК.

Культ святога Валянціна быў распаўсюджаны ў Рыме ўжо ў IV стагоддзі, што паказвае факт узвядзення ў гэты час двух базілік.

Першыя жыціі Валянціна Рымляніна і Валянціна з Інтэрамны напісаныя ў VI або VII стагоддзі, сканцэнтраваны, галоўным чынам, як і ў многіх іншых мучанікаў, на цуды лекарства і катаванні і смерці за Хрыста.

У Залатой Легендзе XIII стагоддзя пра святога Валянціна гаворыцца пра тое, што ён адмовіўся адрачыся ад Хрыста перад імператарам Клаўдзія і быў за гэта абезгалоўлены.

У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыціе Св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з тайным вянчаннем закаханых пар. Згодна з імі, імператар Клаўдзій II забараніў ваярам жаніцца. Валянцін таемна вянчаў ахвотных і за гэта быў прысуджаны да смерці. У розных легендах прыводзяцца падрабязнасці аб развітальным лісце, які Валянцін напісаў перад пакараннем смерцю сляпой дзяўчыне (па іншых варыянтах - дачцэ турэмшчыка) і гэты ліст вылечыў яе.
НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСЬ : КАСЦЁЛ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА.
1⃣
Адзіны ў нашай краіне Валянцінаў касцёл пабудаваны ў 2008 годзе. Ён з'яўляецца ўзорам сучаснай архітэктуры з элементамі неаготыкі. Галоўным дэкаратыўным элементам служаць фігурныя франтоны, размешчаныя над галоўным уваходам, а таксама на заднім фасадзе. Лучковыя вокны ўпрыгожваюць вітражы. Непадалёк усталяваны помнік св. Валянціну, які лічыцца заступнікам усіх закаханых.

Зарэгістравалі каталіцкую суполку тут у красавіку 1996 года.
Смалявіцкі касцёл замацаваны за манахамі-капуцынамі. А па правілах браты-манахі не могуць займаць адну і тую ж пасаду больш за тры гады (у рэдкіх выпадках гэты тэрмін падаўжаецца да 6).

Касцёл будаваўся 8 гадоў з 2000 па 2008 год, і ўвесь гэты час стараста ўшчыльную займаўся будоўляй.

Архітэктар - Уладзімір Даніленка. Дарэчы, па яго праектах будавалі вялікі храмавы комплекс па вул. Прытыцкага ў Мінску, Калядны храм у Салігорску, царква Іаана Багаслова ў Старобіне, храм у гонар іконы «Збавіцельніца» ў Жодзіне і інш..
👇
НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСЬ : КАСЦЁЛ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА.
2⃣
Чаму ж святы Валянцін? У 90-я, калі пачалося Царкоўнае адраджэнне, грамадства зноўку адкрывала для сябе хрысціянскую культуру, жыціі святых. З захаду да нас прыйшоў і Дзень Святога Валянціна. У свецкім асяроддзі свята - забаўка, а вось для вернікаў  — гэта перш за ўсё рэальная асоба, рымскі лекар, таемны хрысціянскі епіскап, які жыў у трэцім стагоддзі нашай эры. Тады ў Рымскай імперыі квітнела язычніцтва. Хрысціянства было забаронена, але Валянцін таемна хрысціў і вянчаў жыхароў горада, сярод якіх было нямала салдат. Па паданні, імператар Клаўдзій II лічыў, што сям'я перашкаджае салдатам адважна змагацца і забараняў ім жаніцца.Калі пра лекара-хрысціяніна, які вянчае воінаў, даведаўся імператар, ён загадаў яго пакараць смерцю. Святога Валянціна не стала 14 лютага 270 года.

У гонар свята Валянціна-2024 у Смалявіцкім касцёле імя святога адбылося святочнае набажэнства, удзельнік якога, епіскап Аляксандр Яшэўскі пажадаў усім прысутным
"каб любоў была шчырай !".
Человек нуждается в помощи, ты ему помог ради Христа — и через это получишь благодать. Тебя обидел кто-нибудь, а ты взял потерпел и простил — и тоже получишь благодать Божию.

Протоиерей Димитрий Смирнов
❗️Презентация книги «Часовня-усыпальница князей Паскевичей»❗️
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЕСЬ ЗВОНАК.
ПАЭЗІЯ.

14 лютага -
дзень нараджэння беларускага паэта АЛЕСЯ ЗВОНАКА (1907-1992)
Пётр Барысавіч Звонак нарадзіўся ў Мінску. У 1931 г. закончыў літаратурна- лінгвістычнае аддзяленне БГУ. У лістападзе 1936 г. арыштаваны і ў 1937 г. асуджаны да 10 гадоў зняволяння. Адбываў ў лагерах Магадана. З 1955 г. жыў у Мінску. Працаваў у газеце "Літаратура і мастацтва". Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1992 г.
НАША ПАЭЗІЯ.
АЛЕСЬ ЗВОНАК.

БЕЛАРУСКІЯ ЖАНЧЫНЫ.

"Не гартаў я фаліянтаў пажаўцелыя старонкі,
Не шукаў пра вас паданняў,
пыл стагоддзяў не страсаў.
Чуў я змалку плач ваш горкі,
чуў я смех ваш срэбразвонкі,
Беларускія жанчыны — неўміручая краса!

Гордасць, пэўна,
узялі вы ў Рагвалодавай Рагнеды,
Дум ясноту Ефрасіння, пэўна, ў спадчыну дала.
Кроў свавольных крывічанак
не схіляла вас у бедах, —
Пакідалі вы святліцы, бралі ў рукі вы булат.

Крывічоў зямля лясная не скаралася няволі,
Хоць не раз іх род нязломны у пабоішчах палёг.
Паланянкамі былі вы, а рабынямі — ніколі! —
Хоць у гневе неразумным адварочваўся Стрыбог.

Вы — пачатак прыгажосці,
вы — жыцця першапрычына,
Бачу будучыню вашу я ў служэнні хараству.
Я цалую вашы рукі, беларускія жанчыны!
Я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву!"
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.