НАШЫ АСОБЫ.
УЛАДЗІМІР СТЭЛЬМАШОНАК.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.
6 лютага -
дзень нараджэння мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі СТЭЛЬМАШОНКА Уладзіміра Іванавіча (1928 - 2013).
Нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Ленінградскім вышэйшым мастацка- прамысловым вучылішчы імя Веры Мухінай. Завяршыў вучобу ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Івана Рэпіна.
Творы Стэльмашонка - пейзажы, партрэты выдатных дзеячоў, якія пакінулі яркі след у беларускай гісторыі і культуры. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Люблю я ціхую паэзію,
Дзе не крычаць і не шумяць.
Удумліва, а не гарэзліва
Душу умеюць высвятляць.
Люблю я ціхую… Разважліва
Яна вядзе душэўны лад.
I слова кожнае узважвае,
Як россып залатых зярнят.
I словы пачуццём яднаюцца:
Іх вывярае дзень пры дні.
Яны пакорна прачынаюцца
I не маўчаць у цішыні.
Здаецца, сам такою дыхаю,
I верна ёй хачу служыць.
Дык хто ж яе абразіў: ціхаю
Назваць таго, хто не крычыць."
( ЮРАСЬ СВІРКА )
І я, як наш паэт, люблю спакойнае слова. Яно ж не меньш за гучнае, можа быць і моцным, і пераканаўчым. Ласкавых, пяшчотных, паважлівых, цёплых слоў... Як іх не стае, як іх хочацца ! Дзякуй, што ёсць паэзія - вершы тонкія і шчырыя "абдымуць", "агладзяць", натхняць...
З новым вечаровым вершам, СЯБРЫ !!!
І ДОБРАГА ВАМ СНА ❤️ !!!

ДОБРАГА ДНЯ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Пад снягамі ўбеленай Гародні
Вандраваць прыемна без турбот –
Бачыш, як квітнее горад родны,
як ён разрастаецца штогод.
На шырокіх вуліцах, бульварах
Шмат і пешаходаў, і машын,
І такая ўпэўненасць на тварах
Ад святла спакою на душы.
Што ні крок – гісторыя святая:
Постаці, будынкі і сады…
Старадаўнасць с Прышласцю сплятае
Наша Рэчаіснасць праз гады.
Горад, ты – мой лёс, мая паходня,
Любы, дарагі бацькоўскі кут!
Нездарма Хрыстос абраў Гародню –
Прызямліўся менавіта тут."
( ЛЮДМІЛА КЕБІЧ )
Я поўнасцю згодна з паэтэсай : старадаўні Гродна - чароўны, велічны, прыгожы !
Але... Такім жа чынам, пра СВОЙ РОДНЫ ГОРАД можа сказаць кожны БЕЛАРУС. Зноў жа для мяне - непераўзыйдзены Магілёў. І Мінск-сталіца - статны і прыгожы. І Брэст, і Гомель, і меньшыя - Нясвіж, Ракаў, Заслаўе, Мір... Тысячы кропак на карце нашай зямлі - кожная "зіхаціць" сваёй любасцю, асабліва пад заснежаным покрывам зімовай пары...
Дзе б ВЫ не жылі,мае СЯБРЫ - вітаю !
І жадаю - ДОБРАГА дня ❤️ !

КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
17 лютага - вечарына «Зіма з летам сустракалася...»!
Гэта вечарына будзе прысвечана аднаму з найвялікшых святаў — Стрэчанню / Грамніцам.
Праваслаўная царква 15 лютага святкуе Стрэчанне, якое адзначаецца, як сустрэча старазапаветнай і новазапаветнай традыцый і веравызнанняў.
🌩️На Беларусі існуе і другая назва свята — Грамніцы. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. З прыходам хрысціянства, магічна-ахоўную ролю сталі выконваць асвечаныя свечкі, якія захавалі дахрысціянскую назву — грамніцы.
Дата: 17.02 (субота), пачатак у 16:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а.

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 7 лютага.
Перавага хмарнага надвор'я.
Па большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег, снег),
🌨️раніцай месцамі па паўночным усходзе моцны снег.
Месцамі па паўночным усходзе слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу.
❄️На асобных участках дарог галалёдзіца.
💨Вецер заходні, паўночна-заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём 0..+ 6°з, па поўдні да + 8°з, па поўначы Віцебскай вобласці да -2°С.
У Мінску сёння:
перавага хмарнага надвор'я.
Часам ападкі (дождж, мокры снег) (верагоднасць ападкаў 80-90%).

Тэмпература паветра
раніца +3..+ 5 ° з,
днём +2..+4 ° з,
увечары -1..+1°з.

НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
МАЦІ БОЖАЯ : ІКОНА "СПАТАЛІ МАЕ ЖУРБОТЫ".
1⃣
7 лютага дзень
Іконы Божай Маці
"Спаталі мае журботы".
Старажытны абраз Божай Маці знаходзіўся ў горадзе Шклове Магілёўскай губерні. Яе спіс з назвай "Спаталі мае журботы" быў прывезены ў Маскву казакамі ў 1640 годзе (або ў 1655 годзе) і знаходзіўся ў царкве Свяціцеля Мікалая, што на Пупышах у Садоўніках у Замаскворэччы. Па нейкіх прычынах пазней абраз быў перанесены на званіцу і знаходзіўся ў забыцці. Услаўленне яе адносіцца да другой паловы XVIII стагоддзя. Асабліва шмат цудаў адбылося падчас чумы 1771 года. У гэтай царкве захоўваліся запісы аб шматлікіх цудах, якія адбываліся ад цудатворнага абраза Маці Божай, але пасля пажара ўсе дакументальныя сведчанні былі знішчаны. Паданне, аднак, захавала памяць аб многіх цудоўных падзеях, найбольш вядомым з якіх з'яўляецца выпадак поўнага ацалення жанчыны шляхетнага паходжання, якой было з'ява Багародзіцы са словамі:
"Але аднойчы ў сне хворая ўбачыла Божую Маці, якая сказала ёй:
👇

2⃣
"Скажы везці цябе ў Маскву. Там, на Пупышаве, у храме Святога Мікалая,ёсць Мой вобраз з надпісам: «Спаталі мае журботы», маліся перад ім і атрымаеш вылячэнне». Пры гэтым ёй быў паказаны і сам вобраз. Паводле падання, абраз доўга шукалі ў храме, але не знайшлі і,толькі прынёсшы ўсе захоўваліся на званіцы храма іконы Божай Маці, сярод іх выявілі адну з надпісам «Спаталі мае журботы». Убачыўшы яе, хворая, якая не мела да гэтага магчымасці нават паварушыць рукой, да здзіўлення ўсіх, ахінула сябе хросным знакам. Пасля набажэнства жанчына прыклалася да абраза і ўстала на ногі цалкам здаровай.Гэты выпадак паклаў пачатак шанаванню іконы як цудатворнай. Гэты цуд здзейсніўся 25 студзеня (7 лютага) 1760 года. У цяперашні час цудатворны вобраз Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца ў Маскве,у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Кавалях. У сярэдзіне XX стагоддзя была праведзена рэстаўрацыя іконы іканапісцам, мастаком-рэстаўратарам Ірынай Ватагінай.