ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ. ФІНІШУЕМ. #МАРАФОНКАХАННЯ
Нейкі асабліва ўзнёслы і добры настрой напярэдадні сёлетняга Дня роднай мовы ! 21 лютага чакаю не толькі з традыцыйнай падрыхтоўкай тэматычных тэлематэрыялаў, але і з багатым ураджаем вершаў, што назапасіліся на сацсеткавай Старонцы !!! Ужо сёння магу з радасцю і ўпэўненасцю сказаць : #МАРАФОНКАХАННЯ – УДАЎСЯ !!! І падцвердзіў, што свята роднай мовы – яно нефармальнае, яно не толькі “да даты”, яно жыве ў людзях у любы дзень, у любы час, яно выяўляецца “у любых фарматах”. ДЗЯКУЙ – кажу я КОЖНАМУ, хто ўдзелам у беларускамоўным праекце “распісаўся” у павазе да матчынага слова. ДЗЯКУЙ – паважаю ВАС, захапляюся і…кахаю !
#марафонкахання дзень№ 28 з Данутай Бічэль-Загнетавай.

ДАНУТА БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА. РОДНАЕ СЛОВА. #МАРАФОНКАХАННЯ
“Пад казачным дубам над Нёманам сінім
Хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.
І рэхам той шэпт адгукаўся між гаю : …кахаю…кахаю…
Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,
Маё, беларускае, роднае, кроўнае,
Такое раптоўнае, такое чароўнае.
Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
Як сонца агністае, як Нёман празрыстае,
Як казка, быліна, яе песня, жаданае
Дагэтуль зусім у жыцці неспазнанае,
Вясновае слова ад шчырага сэрца.
Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.
Вятрыска шаптаў яго з лісцем між гаю :
…кахаю…кахаю…
Шапталі яго сенажаць і дуброва, людзьмі перачутае, некаму нова
Адзінае, дзіўнае светлае слолва – кахаю…кахаю…
Кахаю…люблю…
Беларускаму краю бясконца я слова “люблю” паўтараю.”
Фота : за прызнаннямі – вяселле ?! @Наташа Бардзілоўская прымярае традыцыйны галаўны ўбор свацці (музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі)

ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ. ЛІДАРЫ “ЗАБЕГА”. #МАРАФОНКАХАННЯ
На фінішы #МАРАФОНКАХАННЯ – лідары “забега”. У іх ліку – паважаны @Канстанцін Петрыман. Столькі цеплыні, шчырасці, багатых перажыванняў у гэтага чалавека да нашай Беларусі !!! І ён іх не тоіць. Не саромеецца. Не лічыць слабасцю быць лірычным, паказаць свае пачуцці, казаць пра любоў…Дзякуй, Канстанцін !!!
@Канстанцін Петрыман : "Як дзякаваць Богу, што жыву на найпрыгажэйшай зямлі? Не маю тых словаў, бо кожнае з словаў маіх здаецца нягеглым, не вартым тае прыгажосці і сілы, што маці -зямля мне даруе! Даруй мне, Радзіма, гугнявасць маю і нязграбнасць, і не адцурайся, прымі маё сэрца, якое з табою адной назаўжды!
Маленькі ўнёсак у #МАРАФОНКАХАННЯ! Дзівосныя вершы Веры Вярбы! Калі чытаю іх, то заўсёды перад вачамі дзяцінства і родная Навагрудчына! Не перастаю дзякаваць найпаважанейшай Наталлі Бардзілоўскай за такі падарунак нам усім!"
На фота – @Канстанцін Петрыман з выхаванцамі.

ВЕРА ВЯРБА. ДАРАГІЯ БЯСКОНЦА МЯСЦІНЫ. #МАРАФОНКАХАННЯ
Ад @Канстанцін Петрыман.
“Дapaгiя бяcкoнцa мяcцiны,
Baш yбop быў зaўcёды тaкi:
Чыpвaнeюць мaнicты paбiны,
Бeлы cтaтaк бяpoз ля paкi.
Ўcё гaвopыць тyт poднaю мoвaй:
Aд вяceннix гpымoт дa бapoў,
Aд aзёp i шyмлiвaй дyбpoвы
Дa aceнняй жypбы жypaвoў.
Дa якoe ж кpынiцы пpыпacцi?
У якiя aзёpы глядзeць?
Mнe пpa вaшae дoбpae шчacцe
Cвae шчыpыя пecнi пpaпeць!”
На фота – родныя мясціны @Канстанцін Петрыман. Ад ўдзельніка #МАРАФОНКАХАННЯ.

Forwarded from Гродненская правда. Онлайн
В Гродненской области реставрируют уникальную церковь-крепость с 500-летней историей
В Гродненской области реставрируют уникальную Мурованку – церковь-крепость с 500-летней историей. Но и сегодня она выглядит несокрушимой. Среди находок реставраторов не кресты и купола, а бойницы и ядра. Подробнее о ходе реставрации и интересных находках в крепости читайте в материале.
#новости_регионов #Щучин #реставрация

ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ. НАПЯРЭДАДНІ. #МАРАФОНКАХАННЯ
З надыходзячым ! З Днём роднай мовы, да якога 30 дзён рухаецца наш #МАРАФОНКАХАННЯ !!!
Пастараюся сёння быць найадказнейшым адмінам і размясціць-зарэпосціць-аздобіць у ПРАЕКЦЕ ЎСЕ дасланыя ВАМІ вершы, Сябры !!! Бо заўтра – фінішуем у важную і прыгожу.ю дату. А пакуль – у дарогу ! Здымкі гэтага панядзелка таксама будуць да СВЯТА роднай мовы. Пачынаю тыдзень з бадзёрасцю і добрым настроем ! І жадаю ЎСІМ ВАМ такога ж пачатку - паспяховага, аптымистычнага і са спраўджаваннем планаў !!!
#марафонкахання дзень№ 29 будзе з творам @Майкл Ганкін.
На фота : старты працоўнага дня пачынаюцца з люстэркаў !

МАЙКЛ ГАНКІН. ПОМНЮ З КАЛЫСКІ Я РОДНУЮ МОВУ. #МАРАФОНКАХАННЯ
дзень№ 29
«Помню з калыскi я родную мову
Сэрца спявае, як чую размову.
Сам я па руску ў жыццi размаўляю,
Але сваю, дзе б нi жыў памятаю.
Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання з сяброўствам аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.
Вершы i песнi на мове складаем
Вяселлi i святы пад iх мы гуляем
Песнi па свеце гучаць, як званiцы
Узяўшы пачатак з народнай крынiцы.
Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання з сяброўствам аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.
Мовай сваёй я заужды ганаруся,
Мовай жыве увесь народ Беларусi.
Хваляй на мове хай песнi гучаць,
Мову любiць, шанаваць, вывучаць.
Мова ты нашая, матчына мова.
Ты i кахання з сяброўствам аснова.
Ты нас натхняеш, цябе паважаем
У шчасцi i роспачы не забываем.» На фота – прадвеснікі вясны ў Мінскім Батанічным садзе.

РЫГОР БАРАДУЛІН. Я ЦЯПЕР, ЯК АПОШНІ КОЛАС. #МАРАФОНКАХАННЯ
Краязнавец @Наталля Плакса з-пад Нясвіжа. Між іншым, калега – аўтар і вядучая тэматычнай рубрыкі на мясцовым радыё. Не проста гаворыць пра культуру, але – раскрывае таямніцы духоўнага жыцця сваёй малой Радзімы. А яшчэ...Наталля робіць найсмачнейшыя і непаўторныя блінцы з морквай па ўласнаму сакрэтнам урацэпту. Гэта я – да Масленіцы...Упэўнена, Ната і зараз цешыць кагосьці гэтай традыцыйнай беларускай стравай. А нас радуе – новай публікацыяй у #МАРАФОНКАХАННЯ !!! Дзякуй, Наталлечка !!!
РЫГОР БАРАДУЛІН
у марафоне Наталлі Бардзілоўскай
***
"Я цяпер, як апошні колас.
З самых родных яшчэ засталіся
Бацька Бог ды ад Мамы Голас."
Фота – з уласнага архіва @Наталля Плакса.

ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ. СВЯТЛАНА ВАРЯНІЦА. #МАРАФОНКАХАННЯ
Памятаеце «Прыгоды Электроніка» і класічнае «а дзе ў яго кнопка ?!» Гэта да таго, хто УСЁ паспявае, нават ЗВЫШ усялякіх норм...Дык такое пытанне – як можна на ўсё знаходзіць час і сілы – у мяне і да @Святлана Варяніца ?! Праца, сям'я, грамадская дзейнасць і ...проста «вершапад» у #МАРАФОНКАХАННЯ ?! Я ў захапленні, Святлана і – рада, што «рука об руку» ішлі да Дня роднай мовы !!! Раблю рэпост НОВАГА, чарговага верша ад Вас...Рыгор Барадулін «Уцякала зіма ад вясны».
Фота – з прыватнага архіву @Святлана Варяніца.

РЫГОР БАРАДУЛІН. УЦЯКАЛА ЗІМА АД ВЯСНЫ. #МАРАФОНКАХАННЯ
Ад @Святлана Варяніца :
"Уцякала зіма ад вясны
Па кустах вербалозаў рагатых,–
Ёй каптан абарвалі яны,
І на голлі матляецца вата.
Уцякала зіма ад вясны,
Уцякала па рэках, азёрах,
Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў,
Здрадзіў лёд – і вада на прасторы.
Толькі звон крыгалому ачах –
Брод шукаюць бярозы-бяглянкі
І трымаюць на ніцых плячах,
Як дзяцей палахлівых, буслянкі.
А вясна даганяла зіму;
Заяц скочыў у лужу блакіту,
Бо на хвост наступіла яму,
І пралескі распырскаў, раскідаў.
І ўцякала зіма ад вясны,
Пад нагамі ламачча затлела,
Парастрэсла па сцежках лясных
Снег апошні свой
з ландышаў белых.
Уцякала зіма ад вясны –
Уцякала..."
На фота: «Вось такія пралескі я ўбачыла ўчора, нават вярнулася, как зрабіць фотаздымкі. Бо так і ёсць: яшчэ адна субота і нядзеля – і вясна!" - @Святлана Варяніца.
#марафонкахання #марафон_кахання

Forwarded from Культура і Мастацтва
✍️ З 19 лютага можна ўбачыць цытаты класікаў на Нацыянальнай бібліятэцы
На знешнім электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі прапануюць святочныя графічныя малюнкі з вядомымі цытатамі айчынных пісьменнікаў, беларускімі словамі, якія адлюстроўваюць прыгажосць і ўнікальнасць роднай мовы.
⏱ Так, 19 лютага ўрыўкі з твораў класікаў паказвалі з 18.29 да 18.36. 20 лютага — прадэманструюць з 18.31 да 18.38, а 21 лютага — з 18.33 да 18.40.
@kultinfa

Forwarded from NEWS.BY
🇧🇾"Беларусь 3" адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы.
Традыцыйна знакавыя гістарычныя даты адгукаюцца тэматычнымі эфірамі.
21 лютага тэлеканал далучаецца і да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, мэта якога — захаваць лінгвістычную разнастайнасць краін свету.
💥У аўторак у праграме сацыякультурнага канала любімыя перадачы, тэлеверсіі спектакляў і анімацыйныя стужкі на беларускай мове.

Forwarded from Министерство культуры Республики Беларусь
❗️Танцоры, актеры и вокалисты Витебска проведут флешмоб ко дню родного языка.
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. #МАРАФОНКАХАННЯ. РАДЫЁЭФІР.
Падвядзем вынікі паэтычнага #МАРАФОНАКАХАННЯ – у прамым эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё 👍!!!
Заўтра (21 лютага) у 11.10 і 17.10 (паўтор) настрайвайцеся на адпаведныя частоты і Дзень роднай мовы адзначым РАЗАМ...
У студыі - трыа беларускамоўцаў ад радыё, тэлебачання і газеты - Наташа Бардзілоўская, Татьяна Гулейко, Алена Басікірская 💪 !!!
Чакаем ВАС на радыёхвалях 🙂 !!!

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. ВІНШУЕМ ! СА СВЯТАМ, БЕЛАРУСЫ !!!
З Днём роднай мовы, паважныя Сябры !!!
З днём беларускай мовы, дарагія БЕЛАРУСЫ !!!
Праз шмат часоў і выпрабаванняў нашыя продкі збераглі і праняслі да НАС беларускае слова - ЧАС падхопліваць эстафету !!! Больш смялей размаўляем, пішам, чытаем па-беларуску, укараняем мову ва ўсе сферы нашага жыцця і перадаем традыцыю нашым нашчадкам !!!
На фота - мы віншуем УСІХ са святам РОДНАЙ МОВЫ разам з выхаванцамі беларускамоўнага садка г\п Смілавічы 🌞 !!!

🔥Радыё "Сталіца" з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прэзентавала беларускамоўны тэлеграм-канал.
➡️https://t.iss.one/radio_stalitsa
А таксама youtube-старонку.
➡️https://www.youtube.com/@radiostolica.
Пра беларусаў і беларускае на прыгожай роднай мове.🇧🇾
➡️https://t.iss.one/radio_stalitsa
А таксама youtube-старонку.
➡️https://www.youtube.com/@radiostolica.
Пра беларусаў і беларускае на прыгожай роднай мове.🇧🇾
Forwarded from NEWS.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️⚡️Дзень роднай мовы сёння адзначаюць ва ўсім свеце!
Для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці гэтае свята заснавана ЮНЕСКА ў 1999-ым годзе. І ў гэтым сезоне адна з галоўных тэм "урачыстасці слова" — палітыка шматмоўнай адукацыі на аснове роднай, што неабходна ў сучасных рэаліях, калі колькасць жывых моў скарачаецца з сярэдняй хуткасцю адна на два тыдні.
❗️Па статыстычных даных, больш за 60% нашых грамадзян лічаць беларускую — роднай. І гэта пры тым, што мы — білінгвы, у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. На якой размаўляць — выбар кожнага, тым самым мы узбагачаем абедзве.
Але адметнасці нам дадае менавіта лексічная традыцыя нашых продкаў — гэта код нацыі. "ДЗ"еканне, "ДЖ"эканне, "Ц"еканне, "Г"эканне выдаюць нашага чалавека ў любой кропцы свету.