ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ. #МАРАФОНКАХАННЯ.
У Год міра і стваральніцтва беларусы (такія можа і розныя, і, як паказаў час – насцярожаныя адзін да аднаго) робяць крокі насустрач і шукаюць агульнае, роўна блізкае кожнаму…А што шукаць ? Ці можа быць нешта больш аб’яднальнае і міралюбівае, чым РОДНАЯ МОВА ? Матчына слова, якім можа не кожны дасканала авалодаў, але – якое чуў, якім замілоўваўся, якім мацаваўся…Я упэўнена, што менавіта МОВА можа стаць тым “выратавальным колам”, за які ўчэпімся ЎСЕ !!! Шануем жа СВАЁ і давайце абдымем адзін аднога вершамі. Да Дня роднай мовы – #МАРАФОНКАХАННЯ, прыняць удзел ў якім я запрашаю КОЖНАГА !!! Друкуйце вершы пра мову, пра Беларусь у сябе на Старонках, кідайце спасылкі…Насамрэч, паэзіі па-беларуску ў нас так багата, гэта проста цуд і адкрыццё !!!

ЮРАСЬ СВІРКА.АДЫХОДЖУ Я АД ВЁСКІ. @МАРАФОНКАХАННЯ
@Святлана Варяніца не мае патрэбы ў прэзентаванні – імя гэтага патрыёта чулі, мяркую, усе ! Беларуска з Гродна…Упершыню на свае вочы я яе пабачыла ў Мінску 16 жніўня 2020 на мітынгу “За Беларусь !” і адразу падумала : смелая, адкрытая, шчырая…Мы, хоць і Сябры ў сацСетках – мелі і непаразуменні, і рознагалоссі. Але час стаў “лакмусавай паперкай” для тых, хто сапраўды хоча шчаслівага лёсу для сваёй Айчыны. І мы засталіся адзінадумцамі ! Дзякуй, Святлана за вершы ! Публікую, каб усе чыталі ЛЕПШАЕ !!!
“Aдыxoджy я aд вёcкi, aдыxoджy.
Як пaдyмaю,
Дык cэpцa зaшчымiць.
Гэтy cтpaтy aдчyвae, мyciць, кoжны,
Гэтa cтpaтa, мyciць, кoжнaмy бaлiць.
Xoць любoў мaя дa вёcкi нe cтapэe,
Toлькi ўcё ж мae гaды нe тaм бягyць.
Пpыязджaю,
Kaлi мaмa пpыxвapэe I плямeннiкi y apмiю iдyць.
Для цябe я –
Aдыxoднiк твoй нязлoўны, Пpызнaюcя тaбe, вёcкa, нe xлyшy...
3aглядaю я y вёcкy, як y cлoўнiк,
Kaб yпэўнiццa, штo пpaвiльнa пiшy.”

АЛЕСЬ ЖАЎРУК. РУЖА. #МАРАФОНКАХАННЯ
Я адкрыла для сябе верш ! 1942. Далёка ад Беларусі, пад Мажайскам франтавы карэспандэнт Алесь Жаўрук напісаў верш, у якім і гераізм, і туга па Радзіме…Аўтар верша загінуў "за Сталінград".Дзякуй, @Светлана Варяніца за радкі !
“А ці міг, ці век — не знаў ніхто там,
Колькі моўчкі праляжалі мы
На краі сыпучага сумёта
Пасярод марознае зімы.
Толькі раптам лютаўская сцюжа
Адступіла быццам, адлягла.
Чую і не веру сам я «Ружа»,
«Ой, расцвіла ружа, расцвіла...»
Азірнуўся: ціха ў задуменні
Сам сабе спявае зампаліт.
Слухаем, і нікне поўнач ценем,
Iншыя ўстаюць хлапцам палі.
Случчына каму, каму у песні
Амсціслаўшчына яго ўстае,
Мне ж — рачэнскі край, маё Палессе,
Вербы, вочы ясныя твае.
І узбек, сусед мой, вочы мружыць
(Што ён прыгадаў у той цішы?),
Слухаў, слухаў і ўсміхнуўся: «Ружа.
Ружа, — зноў ён паўтарыў, — якшы».
І да самае атакі потым
Больш не думалі аб сцюжы мы
На краі сыпучага сумёта
Пасярод марознае зімы...”
На фота – паэт Алесь Жаўрук.

ЯКУБ КОЛАС. У ШКОЛКУ. #МАРАФОНКАХАННЯ
Што я магу сказаць пра @Вільгельміна Руппель ? Яе мастацкія сачыненні ў Сетках даўно ўжо ў топе самых чытальных і самых кранальных. Валодае чалавек словам ! Беларуска з Міёр. Даўно жыве па-за малой Радзімы, але – штодзённа сочыць за жыццём Бацькаўшчыны, па магчымасці ўдзельнічае, выказваецца на любую праблематыку і ўмудраецца нікога не абразіць ! Асабліва ад @Наташа Бардзілоўская дзякуй, дарагая Вільгельміна, за любоў да беларускага слова і за коласаўскі верш, які абрала для #МАРАФОНКАХАННЯ. Зямлячка прызналася : іх з сястрычкай бацька чытаў малым твор “У школку”.

“Ярка на камінку Смольны корч палае,
Бацька на калодцы лапці выплятае.
Латае халацік на услоне матка:
Ў школку заўтра пойдзе іх сынок Ігнатка!
Сын васьмігадовы корчык падкладае,
З бацькавай работы вочак не спускае.
Светлая галоўка мыслямі занята,
Многа ўсякіх думак у вачах Ігната!
– Ну, Ігнат, глядзі, брат,
Не дурэй, вучыся.Годзе жыць без дзела — За буквар вазьміся!
Будзь старанным, сынку,—станеш чалавекам,Будзеш ты чытаць нам,
Цёмнікам, няўмекам,што у кнігах пішуць,што мы ў свеце значым,
Бо мы самі цёмны,свету мы не бачым.
Слухай, што настаўнік гаварыць там будзе пра навуку, кнігі і аб цёмным людзе. А старанны будзеш,
Да навукі здатны — я прадам кароўку
І кажух астатні,— ты ж ідзі ў навуку,
Толькі, брат, вучыся.Дык, глядзі ж, сыночак,шчыранька вазьміся!
На гульню пустую плюнь, махні рукою,
Каб і я і маці цешылісь табою.
На казанне бацькі адказаў Ігнатка:
– Буду я вучыцца,як ты кажаш, татка!
А як спаць улёгся,думкі мімаволі
Гаманілі ў сненні хлопчыку аб школе."

ЛІДЗІЯ ПОЛАЗАВА. РОДНАЯ МОВА. #МАРАФОНКАХАННЯ
Марафонім да Дня роднай мовы ?! Задумцы - тры дні, а ужо геаграфічны “россып” водгукаў – Магілёў, Гродна, Мір, Гомель, Барысаў, Мінск.нават Нямеччына…Ці то яшчэ будзе ?! Далучайся са СВАІМ ПАЭТЫЧНЫМ ВЫБАРАМ, міл Чалавек !!!
“Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Васількамі, рамонкамі шэпча
У квяцістых, раздольных лугах.
Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы,
Салаўінаю трэллю ў гаях.
То шчымліва, журботна галосіць,
То вясёлкай над борам плыве.
Так у госці ласкава запросіць,
Так бяседу гасцінна вядзе!
Хай жа іскрыцца сонцам вясеннім,
Спелым коласам нівы шуміць!
У карагодзе кружыць вясельным
Веру, мова мая – будзе жыць!
Мілагучная і ласкавая!
Не згубілася ў цемры вякоў.
Мой святы пасаг, мая спадчына –
Мова родная, мова бацькоў!»
#марафонкахання дзень№ 4

КАНСТАНЦІН ПЕТРЫМАН. #МАРАФОНКАХАННЯ
Міру – мір ! І менавіта ў Міры – гарадскім пасёлку Гродзенскай вобласці жыве самы круты “батлеечнік” Беларусі Канстанцін Петрыман ! З гэтым шаноўным чалавекам мы пазнаёміліся, дзякуючы праваслаўнаму фестывалю лялечных тэатраў “НЯБЁСЫ”. Сябруем у Сацсетках, дзе можна замілоўвацца на творчыя поспехі Канстанціна і моладзі, якую ён вакол сябе згуртаваў ( мой Сябар – настаўнік ). Гэты чалавек – сапраўдны падзвіжнік беларускасці і я вельмі ганаруся, што ў нас у краіне ёсць такія людзі. З поста Канстанціна :
“З удзячнасцю далучаюся да ініцыятывы паважанай Наталлі Бардзілоўскай #МАРАФОНКАХАННЯ да Дня роднай мовы.
Колькі выслухаў папрокаў, што не там і не з тымі...А я з Радзімай, з мовай, з крыжамі дзядоў...Тут жыву і тут маё сонца!” Для ўдзелу ў паэтычнай ініцыятыве да Дня роднай мовы Канстанцін абраў некалькі вершаў. ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ за сугучча !

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. МОВА. #МАРАФОНКАХАННЯ
“Праваслаўны або каталіцкі,
Ці які там твой будзе парог,—
Яе разам з матчынай цыцкаю
Даў табе ў твае вусны бог.
Пі. І ведай: гіне ў пракляццях
І з дзярма павек не ўстае
Той, хто выплюнуў цыцку маці
Або злосна ўкусіў яе.
І на іншых вяршынях суровых
(Вера! Роўнасць! Свабода! Край!)
Ты струменьчык матчынай мовы,
Быццам маці, не забывай.
Ты забыў? Ну што ж, на дасвецці
Ты без сонца будзеш канаць...
Шмат прыўкрасных грудзей на свеце,
Ды не ўспоіць цябе — ні адна...
Сярод іншых святынь неаджыўшых
Даў яе нам на кожны парог,
Твар да нас,— усялякіх,— схіліўшы
З невымернаю літасцю бог.»
Малюнак – з палатна Міхаіла Савіцкага “Партызанская мадона”

КАНСТАНЦІН ПЕТРЫМАН. АДВЕЧНАЕ. #МАРАФОНКАХАННЯ
Трэба "дарасці" да таго моманту чалавечага жыцця, калі твае бацькі – мяняюцца, слабеюць і хварэюць. Такі боль кожнаму патрэбна перажыць самому. І таму @Наташа Бардзілоўская так зразумелы @Канстанцін Петрыман : “Матуля хварэе...Праз колькі стогнаў якімсці цудам прабіваюцца словы, што ўскалыхваюць душу аж да дзяцінства..."
У #МАРАФОНКАХАННЯ – аўтарскі верш.
"Дзе тая далеч і дзе той пачатак?
З чаго пачалося - туды ўсё сыходзіць..
Месца бывае сабе не знаходзіць,
Рвецца на волю праз церні рагатак...
Дні адыходзяць і ночы прыходзяць
Вёсны гамоняць і восень шапоча
І ў прышарэлым імшарыстым краі
Кожная сцежачка мроіцца раем!
Толькі сюды, дзе ніколі не кінуць,
Дзе не абхлусяць, не зрынуць у бездань,дзе не згубіцца ў прапашчым адчаі,Гэта сюды, праз цярністыя межы
Золкам, каб ціха спачыць, прылятае
Гукамі спеваў абдыме абшар,
У кожнай душы загамоніць нанова
Чыстым і добрым матуліным словам
Роднай зямлі нашай вечная мова!”

Forwarded from NEWS.BY
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️🇧🇾Область достижений и новых возможностей — Минская.
🔺Как в небольших посёлках "выросли" заводы-гиганты мирового значения?
🔺Легендарные бренды.
🔺Талантливые люди Минской области.
Подробности — в фильме Агентства теленовостей "Область достижений: Центральному региону — 85!".
🔔Смотрите СЕГОДНЯ в 20:30 на телеканалах "Беларусь 1" и "Беларусь 24".
#ФильмАТН

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️34 деревни Минской области разделили судьбу Хатыни.
Они были сожжены вместе с людьми и не возродились.
☝🏼В наши дни вскрываются все новые факты геноцида белорусского народа — Генеральная прокуратура добавит к этому скорбному мартирологу еще 5 деревень.
"Всего было уничтожено в Минской области 740 деревень, точнее говоря, населенных пунктов.
Цифра 740 абсолютно достоверная, но не окончательная".
💥Об этом заявил Артур Зельский, директор мемориального комплекса "Хатынь".
⚡️Подробности — в фильме АТН "Область достижений: Центральному региону — 85!".

SVETLANA LANA. #МАРАФОНКАХАННЯ
“Дарагая Наташачка,вялікі дзякуй за такую выдатную ідэю ! Вы сапраўдная малайчынка,і я вельми ганаруся нашым з Вамі сяброуствам ад усёй душы !” А мы з ЁЮ нават падобныя, так ?!
@SvetlanaLana – мой Сябар па ФБ, пра якога я магу сказаць няшмат. Але, вельмі важныя рэчы. Па-першае – гэты чалавек поўнасцю адпавядае свайму імя – Святлана, светлая…Яе посты і публікацыі – ніколі пра палітыку, ніколі не правакацыі да сутыкненняў, ніколі я не бачыла, каб Святлана пакідала ў кагосьці свае злыя ці непрыгожыя каментарыі. А яшчэ мы сталі больш разумець адзін аднаго пасля выпадку ў Сетцы, калі людзі, што не ўспрымаюць беларускамоўе і ўрокі беларускай мовы-літаратуры ў школьных праграмах – зладзілі на ўвесь Фэйсбук канфлікт. Тады вось Святлана і выказалася пра мову сваёй Радзімы. І па-свойму, мякка, але настойліва абараніла яе. Увогуле, калі паглядзць на фотапартрэт гэтай жанчыны – усё зразумела. Святло і дабрыня. ДЗЯКУЙ, дарагая мая Сяброўка-беларусачка за свой унёсак да Дня роднай мовы !!!

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ. ПАРУШЫЎШЫ ЗАКОНЫ ПРЫЦЯГНЕННЯ. #МАРАФОНКАХАННЯ.
“Планетамі сярод другіх планет
Існуем мы з табой як выключэнне,
Мая любоў, – як свет і антысвет.
Ніколі мы адной не ходзім сцежкай,
Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль,
Ты сустракаеш смутак мой усмешкай
I смуцішся, калі міне мой боль.
Адказваеш на мой сардэчны захад
Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод.
Здаецца, павярніся я на захад,
Як тут жа ты павернешся на ўсход.
Аднак зямля б мая асірацела
I ўвесь сусвет ахутала б імгла,
Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела
Ты ў невядомасць з хуткасцю святла.”
Фота – ад Святланы.
“Планетамі сярод другіх планет
Існуем мы з табой як выключэнне,
Мая любоў, – як свет і антысвет.
Ніколі мы адной не ходзім сцежкай,
Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль,
Ты сустракаеш смутак мой усмешкай
I смуцішся, калі міне мой боль.
Адказваеш на мой сардэчны захад
Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод.
Здаецца, павярніся я на захад,
Як тут жа ты павернешся на ўсход.
Аднак зямля б мая асірацела
I ўвесь сусвет ахутала б імгла,
Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела
Ты ў невядомасць з хуткасцю святла.”
Фота – ад Святланы.
ДЗЯКУЙ УДЗЕЛЬНІКАМ ! #МАРАФОНКАХАННЯ РОДНАЕ СЛОВА.
Вось уяўляю, як Ваша рука цягнецца да забытага тома на хатняй паліцы…Як “гугліце” “вершы пра мову беларускіх паэтаў”…Прадбачу, як самі – садзіцеся за стол ці прама на гаджэце “ад рукі” і “ад сэрца” складаеце ўласныя паэтычныя радкі…Дарагія мае СЯБРЫ !!! Дзякуй за ўдзел у марафоне да Дня роднай мовы, за #МАРАФОНКАХАННЯ !!! Без ВАС ён быў бы…проста наборам чарговых постаў ад Наташа Бардзілоўская. А цяпер – не, гэта нешта УСЕЛЮДСКАЕ, нават УСЕНАРОДНАЕ, бо ўпэўнілася – многім з ВАС ёсць што сказаць беларускім словам. Не паспяваю прэзентаваць у сябе на Старонцы новых і новых удзельнікаў, але НІКОГА без УВАГІ не пакіну !!! Усім – нізкі паклон і “чмокі-чмокі” !!!
Навічкі – ДАЛУЧАЙЦЕСЯ, ДРУКУЙЦЕ у сябе беларускія вершы і кідайце спасылку #МАРАФОНКАХАННЯ !!! Найдабрэйшага дня !!!
На фота - з Ірынай Жудрык, слыннай хлебапекаркай Любанскага раёна.

"ВЕРБАЧКА". ЯКУБ КОЛАС. #МАРАФОНКАХАННЯ
А вось цяпер да #МАРАФОНКАХАННЯ адначасова прыбыла…ну, з два дзясяткі чалавек ! Гэта ўдзельнікі народнага аматарскага калектыва “Вербачка” (Маладзечна). Пару гадоў таму мы пазнаёміліся з гэтымі творчымі, таленавітымі людзьмі, рабілі рэпартаж пра такі беларускі промысел, як “лазапляценне”. Прыехалі ў майстэрню да “ВЕРБАЧАК” і…закахаліся ў патрыётаў, якія сваю любоў да Радзімы ўвасабляюць у адраджэнні старажытнага беларускага рамяства. ДЗЯКУЙ, дарагія нашы ўмельцы Народный Любительский Коллектив Вербачка !!! Павел Ярашонак, Таццяна Пастэрнак, Лана Сласцён і ўсе-усе-усе...Светлая памяць і паважанаму Генадзю Ўнукаву, які нядаўна зыйшоў у “лепшы свет”…С задавальненнем раблю рэпост верша !!! Ад “ВЕРБАЧАК” – коласаўская “ВЯРБА” !!!