НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
2 лістапада - Дзяды.
Традыцыйны дзень ушанавання душ продкаў. Звычайна людзі наведвалі могілкі, даглядалі пахаванні, пакідалі на іх пачастунак. Вяртаючыся дадому, заклікалі "дзядоў" сесці за памінальны стол. Абавязкова ставілі так званую Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу.
У старыя часы былі такія прыкметы:
❄️калі на дрэвах іней, то ўраджай налета будзе кепскі;
🐺калі ваўкі выюць працягла, то хутка пахаладнее.
2 лістапада імяніны ў Аляксандра, Арцёма, Герасіма, Германа, Івана, Ірыны, Лявона, Міхала, Мікалая, Паўла, Пятра, Хведара.

ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...
"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."
Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.
ПРА ПАМЯЦЬ АБ ПАМЕРЛЫХ...
1⃣
Было каля шостай гадзіны, і цемра ахінула ўсю зямлю аж да дзевятай гадзіны. Сонца зацьмілася, і заслона ў святыні разарвалася пасярэдзіне. І Іісус закрычаў моцным голасам: Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой. І, сказаўшы гэта, сканаў.
І вось чалавек, па імені Юзаф з Арыматэі, горада юдэйскага, дарадчык Вялікай Рады, чалавек добры і справядлівы, які не згаджаўся з яе пастановай і ўчынкамі, які чакаў Валадарства Божага, прыйшоў да Пілата і папрасіў цела Іісуса. І зняўшы Яго, захінуў у палатно і паклаў у высечанай магіле, у якой яшчэ ніхто не быў пахаваны.
Лк 23, 44–46. 50. 52–53
👇

2⃣
Разважанне да Божага слова.
Мы ўзгадваем сёння ў малітве ўсіх памерлых, ведаючы маштабы чалавечых абмежаванняў і недахопаў. Божае жаданне для людзей – жыццё ў паўнаце. Божа, просім Цябе, дай усім памерлым вернікам месца адпачынку, святла і супакою.
Іісус з намі ў нашай бядзе, агоніі, цемры. Будучы напоўніцу чалавекам, Ён ведае, што такое боль. Можа, хопіць ужо зачыняць сэрца ад Іісуса, які разумее кожную сітуацыю? Смерць Іісуса нагадвае нам, што Ён зведаў тое, што нас яшчэ толькі чакае. Ён аддаў духа, як зробяць некалі ўсе ў свой час. Уваскрасенне нагадвае нам, што як Ён уваскрос, так і мы ўваскрэснем. Той, хто быў Сынам Божым на зямлі і Сынам Марыі, з'яўляецца Сынам Божым у вечнасці. Якім Ён ёсць, такімі будзем і мы.
#PrastoraMalitvy

Forwarded from Catholic.by
Catholic.by
Слова арцыбіскупа Станеўскага на Успамін усіх памерлых вернікаў
З нагоды Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 2 лістапада, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе сваё слова да вернікаў.
НАША ВЕРА.
ПОМНІКІ БЕЛАРУСІ.
МАНАСТЫР ШУКАЕ ДАПАМОГІ.
На Беларусі прадаюць манастыр XIX стагоддзя.
Помнік гісторыка-культурнай спадчыны даўно пустуе, цяпер яму спрабуюць знайсці адказнага ўладальніка.
На таргі выставілі будынак былога кляштара бернардзінцаў, сведчаць дадзеныя "БУТБ-маёмасць".
Помнік архітэктуры XIX стагоддзя агульнай плошчай 456,6 м2 знаходзіцца ў Дуброўне. Будынак даўно пустуе.Таргі павінны прайсці 2 снежня, заяўкі прымаюцца да 27 лістапада.
Стартавы кошт культавага збудавання-Br371 тыс. кляштар бернардзінцаў узнік у Дуброўне яшчэ ў 1630 годзе. Аднак яго будынкі былі драўлянымі, іх цалкам знішчыў пажар у канцы XVIII стагоддзя.
Ужо ў 1809 годзе манастыр аднавілі ў камені.
Ходзіць нават легенда, што тагачасны ўладальнік Дуброўна Францішак Ксаверый Любамірскі сам і загадаў падпаліць стары будынак – за тое, што манахі абвянчалі яго дачку з бедняком.

СТАРААБРАДНІЦКІЯ РАРЫТЭТЫ ВЕТКІ.
ЕВАНГЕЛЛЕ.
А вы ведалі,што ў асяроддзі стараабрадцаў не дазвалялася чытаць Евангелле дома ?
Адна верніца патлумачыла: "Я прачытаю дома,а там жа мова вельмі мудрагелістая і я магу зразумець па-свойму гэты тэкст.А потым сваёй суседцы раскажу,што я прачытала,а тая яшчэ па-свойму зразумее.І мы перакруцім Боскае слова ?"
Таму ў стараабрадцаў было прынята, каб Евангелле чыталася толькі ў царкве святаром з тлумачэннямі.
На выставе "Брама",якая экспануецца ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва, прадстаўлена чатыры Евангеллі.
1.Рукапіснае Евангелле канца 16 - пачатку 17 ст. з вёскі Покаць (Чачэрскі р-н).Яго набыў заснавальнік Веткаўскага музея Фёдар Шкляраў.
2. Друкаванае Евангелле 1575 г. ад Пятра Мсціслаўца.Знойдзена ў вёсцы Лявонцьева (Добрушскі р-н).
3.Друкаванае Евангелле 1635 г..Надрукавана ў маскоўскай друкарні.
4. Друкаванае Евангелле 1610 г..Надрукавана Анісімам Радзішэўскім, вучнем Івана Фёдарава.
Філіял Веткаўскага музея, г.Гомель,пл. Леніна,4а.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.

ІЎДЭЙСКІЯ СВЯТЫНІ БЕЛАРУСІ.
ВАЛОЖЫНСКІ ЕШЫБОТ :
ФОТАХРОНІКА АДНАЎЛЕННЯ.
Як адраджалі Валожынскі ешыбот 1806 года пабудовы. Фотапараўнанне з 2022 года па кастрычнік 2024 года, калі яўрэйская акадэмія зноў адчыніла свае дзверы ў адноўленым выглядзе.
#АртурСмалякоў
P.S.
Сваю версію гістарычнага аднаўлення, як і падарожжа па сучаснай экспазіцыі Музея-іешывы ў бліжэйшы час прадставіць і МАТУЛЯ ў тэлепраекце "СІЛА ВЕРЫ".